Бярозаўскія праваабаронцы накіравалі скаргу на рашэньне Бярозаўскага суду, які прызнаў забарону пікету 25 жніўня абгрунтаванай, у касацыйную інстанцыю – Берасьцейскі абласны суд. У скарзе праваабаронцы просяць адмяніць рашэньне ад 14 кастрычніка, а справу перадаць на паўторны разгляд у суд Бярозаўскага раёну іншаму судзьдзі.
Бярозаўскі райвыканкам ня даў дазволу на правядзеньне пікету па прычыне адсутнасьці дамовы зь міліцыяй, якая не была пададзеная разам з заявай, і занятасьцю стадыёна, што не адпавядала рэчаіснасьці.
Паводле праваабаронцаў, судзьдзя Натальля Вакульчык не зьвярнула ўвагі на парушэньне Бярозаўскім райвыканкамам арт.58 Закону “Аб нарматыўна-праўных актах РБ”, дзе сказана, што рашэньні альбо пастановы ніжэйшых інстанцыяў павінны быць зьменены суадносна законаў альбо пастановаў вышэйшых, альбо яны прызнаюцца страціўшымі юрыдычную сілу.
Бярозаўскі райвыканкам ужо 2 гады ігнаруе Пастанову Саўміну №207, дзе сказана, што на працягу дня пасьля падачы заявы на пікет наконт аховы правапарадку павінен дамаўляцца сам райвыканкам. Чыноўнікі ня толькі своечасова ня ўнесьлі зьменаў у сваё рашэньне адносна арганізацыі масавых мерапрыемстваў, але рэгулярна ўказваюць на адсутнасьць такой дамовы як на парушэньне ўстаноўленага імі парадку арганізацыі акцыяў.
У судзе не было таксама дадзена належнай ацэнкі й нават не зьвернута ўвагі на непраўдзівыя зьвесткі райвыканкаму пра занятасьць стадыёну на заяўлены час пікету, што зьяўлялася таксама адной з прычынаў адмовы.
Праваабаронцы спадзяюцца, што відавочныя парушэньні юрыдычных і этычных нормаў Бярозаўскім райвыканкамам стануць падставаю для задавальненьня скаргі.
*
*
(Паведамленьне, рас.)
Береза: правозащитники обжаловали решение суда по делу запрета пикета
Березовские правозащитники направили жалобу на решение Березовского суда, который признал запрет пикета 25 августа обоснованным, в кассационную инстанцию - Брестский областной суд. В жалобе правозащитники просят отменить решение от 14 октября, а дело передать на повторное рассмотрение в суд Березовского района другому судье.
Березовский райисполком не дал разрешения на проведение пикета по причине отсутствия договора с милицией, который не был подан вместе с заявлением, и занятостью стадиона, что не соответствовало действительности.
По словам правозащитников, судья Наталья Вакульчик не обратила внимания на нарушение Березовским райисполкомом ст.58 Закона “О нормативно-правовым актам РБ», где сказано, что решения или постановления нижестоящих инстанций должны быть изменены соответственно законов или постановлений высших, или они признаются утратившими юридическую силу.
Березовский райисполком уже 2 года игнорирует Постановление Совмина №207, где сказано, что в течение дня после подачи заявления на пикет по поводу охраны правопорядка должен договариваться сам райисполком. Чиновники не только своевременно не внесли изменений в свое решение относительно организации массовых мероприятий, но регулярно указывают на отсутствие такого договора как на нарушение установленного ими порядка организации акций.
В суде тоже не было дано должной оценки и даже не обращено внимание на неверные данные райисполкома о занятости стадиона на заявленное время пикета, что являлось также одной из причин отказа.
Правозащитники надеются, что явные нарушения юридических и этических норм Березовским райисполкомом станут основанием для удовлетворения жалобы.
Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info
На фота – праваабаронца Сяргей Русецкі, Бяроза
Цэтлікі: "мясцовыя парадкі" правядзеньня масавых мерапрыемстваў, Бяроза, парушэньне арт. 23 і 35 Канстытуцыі ды МПГіПП (арт. 19 і 21), перашкоды ў рэалізацыі канстытуцыйнага права, праваабаронцы
Судовая сыстэма ў тым выглядзе, якім яна існуе ў Беларусі сёньня – рэпрэсыўны інструмэнт падаўленьня грамадзянскай актыўнасьці. Кожны судовы вэрдыкт – доказ амаль непрыхаванага зьдзеку над Канстытуцыйнай законнасьцю, грамадзянінам і ягоным неад’емным правам.