Не забірай жыцьцё!
2014 31/10

У Беларусі найчасьцей пераследуюць за выказваньне меркаваньняў. Да такой высновы прыйшлі ў Гомельскім Цэнтры стратэгічнае цяжбы па выніку аналізу ўсіх рашэньняў Камітэту па правах чалавека ААН па беларускіх справах. Кіраўнік Цэнтру Леанід Судаленка падкрэсьліў: кожная другая беларуская справа, разгледжаная ў Жэнэве, мае дачыненьне да перасьледу грамадзянаў за выказваньне меркаваньняў.

На дадзены момант Камітэт па правах чалавека ААН прыняў 68 рашэньняў па беларускіх справах і выявіў у 34-х зь іх парушэньне права на выказваньне меркаваньня. Такім чынам, можна казаць, што кожная другая беларуская справа ў ААН тычыцца менавіта парушэньняў права на выказваньне меркаваньняў.

Для зручнасьці азнаямленьня з названымі справамі праваабаронцы падзялілі іх па катэгорыях: распаўсюд інфармацыі – 13 справаў; выказваньне меркаваньня падчас мірнага сходу – 10 справаў; забарона мірнага сходу – 4 справы; перавозка друкаванай прадукцыі – 3 справы; публікацыя меркаваньня – 2 справы; пошук інфармацыі – 2 справы.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Каждое второе дело в Комитете ООН – по преследованию за выражение мнений

В Беларуси чаще всего преследуют за выражение мнений. К такому выводу пришли в Гомельском Центре стратегической тяжбы по результату анализа всех решений Комитета по правам человека ООН по белорусским делам. Руководитель Центра Леонид Судаленко подчеркнул: каждое второе белорусское дело, рассмотренное в Женеве, имеет отношение к преследованию граждан за выражение мнений.

На данный момент Комитет по правам человека ООН принял 68 решений по белорусским делам и обнаружил в 34-х из них нарушение права на выражение мнения. Таким образом, можно говорить, что каждое второе белорусское дело в ООН касается именно нарушений права на выражение мнений.

Для удобства ознакомления с указанными делами правозащитники разделили их по категориям: распространение информации – 13 дел; выражение мнения в ходе мирного собрания – 10 дел; запрет мирного собрания – 4 дела; перевозка печатной продукции – 3 дела; публикация мнения – 2 дела; п оиск информации – 2 дела.

ДАДАТКІ:

Свабода выказваньня меркаваньня ў практыцы Камітэту ААН па Правах Чалавека па беларускім справам (PDF, 4,37 Мб, рас.)

P/S

З усімі беларускімі справамі, разгледжанымі Камітэтам па Правах Чалавека можна азнаёміцца ​​на ангельскай і расейскай мовах у “Табліцы ўсіх рашэньняў КПЧ ААН па Беларусі” Центру Грамадскіх і Палітычных правоў ААН – гл. банэр у правым верхнім куту на Беларускім Праўным Партале, а таксама адпаведныя разьдзелы Архіву на сайце: “Рашэньні КПЧ ААН”, “Справы ў КПЧ ААН“. У апошнім разьдзеле акрамя саміх рашэньняў КПЧ ААН разьмяшчаецца падборка дакумэнтаў па канкрэтных беларускіх справах у КПЧ ААН цалкам (дакумэнты далучаюцца па меры паступленьня й паступовай дапрацоўкі разьдзелаў).

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>