Не забірай жыцьцё!
2014 30/10

Праваабаронца падаў заяву ў Кастрычніцкі райсуд, каб аспрэчыць забарону чыноўнікаў на правядзеньне «аднаасобнага шэсьця, кіруючыся рашэньнем гарвыканкаму «Аб арганізацыі масавых мерапрыемстваў у г.Віцебску».

Павал Левінаў
Павал Левінаў апавёў «Свабодзе», што праінфармаваў гарвыканкам пра тое, што зьбіраецца зладзіць аднаасобнае шэсьце па маршруце ад свайго дому да крамы «Віцебскія прадукты» — і атрымаў забарону на гэтае «масавае мерапрыемства», бо не заключыў дамовы на абслугоўваньне акцыі супрацоўнікамі ЖКГ, лекарамі цэнтральнай гарадзкой паліклінікі і міліцыяй.

«Я зьбіраюся аспрэчыць забарону, бо, па-першае, аднаасобнае шэсьце, як я гэта назваў, ніяк ня можа лічыцца масавай акцыяй. Па-другое, я хачу, каб суд ацаніў бязглуздасьць самога рашэньня Віцебскага гарвыканкаму № 881, паводле якога я мушу хадзіць у краму ў суправаджэньні лекара, міліцыянта і дворніка зь мяцёлкай! Рашэньнем „Аб арганізацыі масавых мерапрыемстваў у г.Віцебску“ рэглямэнтуецца, што заяўнікі акцыяў мусяць заключаць папярэднія дамовы са службай ЖКГ, паліклінікай і міліцыяй і падаваць іх у органы ўлады разам з заяўкай. Але дамовіцца можна толькі са службай ЖКГ — іншыя структуры з розных прычын ухіляюцца ад заключэньня дамоваў, і таму з 2009 году, калі было прынята рашэньне, у Віцебску не было дазволена ніводнага масавага мерапрыемства з ініцыятывы тутэйшых актывістаў», — патлумачыў праваабаронца.

Паводле ягоных словаў, ён знарок падае заяўкі на мерапрыемствы, забарона якіх выглядае сьмешна і недарэчна. Так, улетку ён зьвяртаўся ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну з заяўкай на правядзеньне сходу грамадзянаў у грамадзкай лазьні. І атрымаў чаканую адмову, гаворыць спадар Левінаў:

«Аказваецца, пайсьці ў лазьню кампаніяй, прапагандуючы здаровы лад жыцьця, можна таксама толькі ў суправаджэньні міліцыянта зь пісталетам, дворніка зь мяцёлкай і лекара з наборам мэдыкамэнтаў! Гэтак было напісана ў лісьце пра забарону з раённай адміністрацыі, гэта ж пацьвердзіў і суд Чыгуначнага раёну, які не адмяніў забарону чыноўнікаў. Таму мне давялося і далей даводзіць сытуацыі да поўнага абсурду.

У лазьню кампаніяй мы ўсё-ткі схадзілі. Адпаведна, парушылі забарону. Пра што я і напісаў сам на сябе заяву ў Чыгуначны РАУС. Там нават праводзілі праверку, падчас якой высьветліліся ня менш абсурдныя акалічнасьці.

Двое супрацоўнікаў міліцыі напісалі рапарты, што ў адзін дзень са мной яны таксама наведвалі тую самую лазьню „з мэтай памыўкі і адпачынку“. Але мяне там ня бачылі, значыцца, парушэньня з майго боку нібыта і не было. Аднак парушэньне дапусьцілі яны: паводле службовага графіку абодва міліцыянты ў гэты самы час мусілі знаходзіцца на працы, а не „адпачываць“ у лазьні!

Пра гэта я паведаміў ва ўправу ўласнай бясьпекі. Няхай там разьбяруцца, чым займаюцца віцебскія міліцыянты ў працоўны час. Ці, можа, яны схлусілі ў сваіх рапартах, што былі ў лазьні, — а мы ведаем такія прыклады, калі супрацоўнікі міліцыі сьведчаць ілжыва. Напрыклад, пра тое, што актывісты „лаюцца матам у грамадзкім месцы“».

Заяву праваабаронцы пра апошнюю забарону на паход у краму мусіць разглядаць раённы суд, на тэрыторыі якога знаходзіцца Віцебскі гарвыканкам. Менавіта туды зьвяртаўся Левінаў, бо маршрут меркаванага «шэсьця» праходзіў па тэрыторыі двух раёнаў.

На ягоную думку, гарвыканкам мусіць урэшце зрэагаваць на тое, што людзі адкрыта сьмяюцца з чыноўнікаў. Іншага не застаецца: сур’ёзныя захады, каб унесьці зьмены ў рашэньне гарвыканкаму «Аб арганізацыі масавых мерапрыемстваў у г.Віцебску» ні да чога не прывялі. На скаргі ў самыя розныя інстанцыі мясцовыя актывісты заўжды атрымлівалі толькі адзін адказ: рашэньне прайшло юрыдычную экспэртызу, занесена ў рэестар прававых актаў, і таму нібыта абсалютна бездакорнае.

*
*
(Паведамленьні, рас.)

Витебский правозащитник показывает абсурдность требований исполкома

Правозащитник Павел Левинов проинформировал Витебский горисполком о проведении единоличной уличного шествия. В качестве маршрута он обозначил дорогу от своего дома до магазина “Витебские продукты”. И получил письменный запрет на основании того, что не выполнил требования решения горисполкома «Об организации массовых мероприятий в Витебске”.

“Заявка в горисполком было подано, так как мой маршрут в магазин проходит по территории двух районов – Октябрьского и Первомайского. А запрет я получил, так как не заключил договора на обслуживание моей единоличной акции сотрудниками милиции, поликлиники и службы ЖКХ. Больший абсурд представить себе трудно: горисполком требует, чтобы я шел в магазин в сопровождении милиционера, врача и дворника с метелкой.

Ведь в решении горисполкома «Об организации массовых мероприятий в Витебске” говорится, что заявители, чтобы получить разрешение на какую-то акцию, должны вместе с заявкой подавать и договоры, заключенные с центральной городской поликлиникой, милицией и предприятиям ЖКХ. В то же время городские власти продемонстрировали и собственное незнание законодательства: чтобы акция считалась массовым мероприятием, в нем должны принять участие как минимум 2 человека. Я же собирался идти один. Значит, мое шествие под законодательство о массовых акциях не подпадает вообще, “- объясняет правозащитник.

Павел Левинов подготовил заявление в суд по поводу запрета единоличной шествия. Там написано, что горисполком нарушает его право на проведение акций. Правозащитник считает, что требования решения горисполкома №881 невыполнимы – соответственно, нужно продемонстрировать властям абсурдность таких документов:
“За последние 5 лет, со времени принятия этого решения, в Витебске не было разрешено ни одной акции по инициативе местных активистов. Ведь милиция и поликлиника отказывается заключать договора с заявителями, ссылаясь на разные причины. Поэтому я стараюсь продемонстрировать, что с таким подходом под нарушение законодательства о массовых мероприятиях можно подвести все что угодно, в том числе персональный поход магазин. Пусть витебские власти знают, что их усилия выглядят смешно и не вызывают уважения у граждан “.

Попытка довести ситуацию с массовыми акциями до абсурда уже не первая у Павла Левинова. Летом он подавал заявку в Железнодорожную районную администраций, чтобы провести собрание граждан, и не где-нибудь, а в бане. Оказалось, и там собираться компаниями нельзя: правозащитнику ответили, что и в этом случае нужно заключать договоры с медиками, сотрудниками ЖКХ и милицией. Запрет местных властей поддержал и суд Железнодорожного района. Правозащитник был вынужден предпринять следующий шаг – подать заявление на себя самого в милицию.

“В баню компанией мы все же сходили. Получается, нарушив законодательство. Об этом я и написал в заявлении, а Железнодорожный РОВД был вынужден проводить проверку. Ее результаты меня и рассмешили, и разозлили: двое милиционеров написали рапорты, что как раз в тот самый день также были в бане – “с целью стирка и отдыха”. и что меня они там не видели. Получается, с моей стороны не было и правонарушения … Но как раз в то время, когда двое милиционеров ходили в баню, они должны были быть на рабочих местах в соответствии с графиком их службы! Выходит, они мылись и отдыхали в рабочее время, да еще с табельным оружием? Об этом я и написал в управу собственной безопасности. Пусть там разберутся: ​​или сотрудники милиции “прогуляли” работу для “помывку и отдыха “, или вообще в бане не были. А в рапортах написали ложь – как неоднократно бывало, когда сотрудники милиции свидетельствуют, что активисты” ругаются матом в общественном месте “, – говорит правозащитник.

Павел Левинов убежден, что условия получения разрешения на массовые мероприятия в Витебске надо менять, так как они невыполнимы. Эту проблему пытаются решить и витебские партийцы – они неоднократно судились за запрещены акция, требовали изменить решение витебского горисполкома №881, обращаясь в самые разные инстанции. Однако отовсюду отвечают, что оно прошло юридическую экспертизу, внесено в реестр правовых актов, и поэтому якобы абсолютно безупречное.

Паводле Радыё Свабода,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота – праваабаронца Павал Левінаў, Віцебск
Фота: А.Лапіцкага,
Lićviny-INFA

Цэтлікі: , , ,

One thought on “Віцебскі праваабаронца даводзіць абсурднасьць патрабаваньняў выканкаму”

  1. ! … З гэтай суцэльнай трагікамэдыі вынікае тое, што закон працуе для выяўленьня любой ініцыятывы грамадзянаў і скіраваны на падаўленьне актыўнасьці ў любых ейных, нават самых празаічных, праявах … – скажэньне тэлеалягічнай мэты закону і сутнасьці канстытуцыйнай нормы (арт.35), па якой грамадзяніну прадстаўляюцца дзяржаўныя гарантыі на правядзеньне мерапрыемстваў – сходаў, мітынгаў, шэсьцяў, дэманстрацыяў, пікетаваньняў – ёсьць антыканстытуцыйнай практыкай па наўмысным стварэньні перашкодаў у рэалізацыі канстытуцыйнага права. Важна заўважць пры гэтым, што сам Асноўны Закон нават не ўтрымлівае такой фармулёўкі як “масавыя мерапрыемствы” і называе “сходы, мітынгі, шэсьці, дэманстрацыі, пікетаваньні” – проста “мерапрыемствамі”!!! З гэтага вынікае праўная нявызначанасьць і адпаведная калізія, якія на 100% скарыстоўваюцца ўладамі для забароны мірных сходаў. Акрамя таго, практыка паказвае, што незаяўленыя мерапрыемствы маюць больш шанцаў быць праведзенымі, у тым ліку і без адмоўных наступстваў, чым тыя, якія замаўляюцца ў адпаведным парадку. Ідэоляг як машына-робат штампуе забароны. У гэтым, нажаль, ягоная асноўная аплочваемая з бюджэтных сродкаў … так званая “высокая” ідэалягічная функцыя, як ні дзіўна.((

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>