2014 05/11

08_695_img_953212 лістапада ў Менску адбылося традыцыйнае шэсьце ў Курапаты і мітынг, прысьвечаныя Дню памяці продкаў — Дзяды. Акцыю арганізавала Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя БНФ.

У ёй удзельнічалі прадстаўнікі ўсёй грамадзянскай супольнасьці. Беларускі Гэльсынскі Камітэт і ПЦ “Вясна”, якія зьдзяйсьнялі маніторынг правядзеньня мерапыремства, ацэньваюць колькасць удзельнікаў шэсьця ў 400 чалавек.

«Беларускі Праўны Партал» прапануе відэафільм, у які патрапілі фотаздымкі, зробленыя А.Лапіцкім, а таксама фрагмэнты інтэрвію з адным з арганізатарам шэсьця ў Курапаты Уладзімерам Юхо.

Прадстаўленая ў размове інфармацыя ёсьць пацьверджаньнем узгаданых маніторынгавай групай у сваёй справаздачы )  высноваў Венэцыянскай камісіі ды БДІПЧ/АБСЭ (CDL-AD (2012) 006) адносна Закону Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”. Апошнія ў сваім заключэньні адзначылі, што дзейсны Закон “стварае складаную працэдуру захаваньня жорсткай і працаёмкай працэдуры атрыманьня дазволу, у той жа час пакідаючы большую свабоду дзеяньняў адміністрацыйным ворганам для прымяненьня Закону. Гэтая працэдура не адлюстроўвае пазытыўнае абавязальніцтва дзяржавы забясьпечваць і заахвочваць ажыцьцяўленьне права на свабоду мірных сходаў і на свабоду выказваньня меркаваньняў”.

Сапраўды, падчас размовы з арганізатарамі высьветлілася, што парадак падачы заяўкі ў часе правядзеньня дазволеных мерапрыемстваў у Менску (у прыватнасьці ў практыцы арганізатараў з КПЧ ПНФ) адрозьніваецца ад таго, які паўсюдна выкарыстоўваецца па Беларусі для забароны заяўляемых грамадзянамі мірных сходаў. Так, ад арганізатараў у Менску (у дадзеным выпадку) не патрабуецца заключэньня дамоваў і аплаты паслугаў міліцыі, выдаткаў мэдыкаў ды камунальнікаў. А заяўкі, пададзеныя без патрабуемых мясцовымі рашэньнямі дамоваў з дадзенымі ўстановамі, прымаюцца, разглядаюцца й па ім заўсёды выносяццам станоўчыя рашэньні.

Аднак, пры гэтым, такі падыход спрацоўвае толькі ў адносінах да акцыяў, праводзімых КПЧ БНФ па ўшанаваньні памяці сталінскіх рэпрэсіяў і зьвязаных з народнымі сьвятамі “Дзядамі” – дадзеныя мерапрыемствы праводзяцца 02 лістападу й 09 лістападу штогод.

Пры гэтым, варта заўважыць, што тое ж КХП БНФ практычна заўсёды атрымлівае забарону на правядзеньне акцыяў на 25 сакавіка (Дзень Волі), у той час, як аргкамітэты іншых палітычных арганізацыяў практычна заўсёды праводзяць санкцыяваныя акцыі ў гэтыя дні ў сталіцы па ўзгодненым з гарадзкімі ўладамі маршруце – да плошчы Бангалёр.

Такім чынам, у практыкі прымяненьня закону й падзаконных актаў адносна мірных сходаў у Беларусі не назіраецца ні праўнай вызначанасьці, ні аднастайнасьці. Рашэньні прымаюцца не на падставе зусім недасканалага Закону й супярэчных падзаконных актаў, а з улікам толькі супярэчнай міжнародным і канстытуцыйным стандартам права адміністрацыйнай мэтазгоднасьці.

Пры гэтым, практыка адвольных сыстэматычных забаронаў нават для самых малых ці адзіночных пікетаў пераўтварыла права на мірныя сходы і свабоду выказваньня меркаваньняў у чарговы канстытуцына-праўны міт. Гэта ёсьць вялікай праблемаю цяперашняе ўлады ў Беларусі, якая не выконвае міжнародныя абавязкі краіны ды ігнаруе Асноўны Закон, чым пазбаўляе грамадзянаў іхных неад’емных правоў і свабодаў. Улады адвольна маніпулююць ды, нават, спрабуе ў літаральным сэнсе гандляваць канстытуцыйным правам, прымушаючы грамадзянаў выкупаць свае неад’емныя грамадзянскія правы й свабоды па зьдзеклівых платных дамовах з адміністрацыйнымі дзяржаўнымі ўстановамі…

Відэафільм ад АlVistud (Licviny-INFA) глядзі тут:

*

*

(Паведамленьне, рас.)

Деды – 2014. Шествие. Митинг. ФОТО и ВІДЕОФІЛЬМ (документы, правовые выводы)

2 ноября в Минске состоялось традиционное шествие в Куропаты и митинг, посвященные Дню памяти предков – “Дзяды”. Акцию организовала Консервативно-Христианская партия БНФ.

В ней участвовали представители всего гражданского общества. Белорусский Хельсинкский Комитет и ПЦ «Вясна», которые осуществляли мониторинг проведения мероприятии, оценивают число участников шествия в 400 человек.

«Белорускі Правовой Портал» предлагает видеофильм, в который попали фотографии, сделанные А.Лапицким, а также фрагменты интервью с одним из организаторов шествия в Куропаты Владимиром Юхо .

Представленная в разговоре информация является подтверждением упомянутых мониторинговой группой в своём отчёте выводов Венецианской комиссии и БДИПЧ/ОБСЕ (CDL-AD (2012) 006) относительно Закона Республики Беларусь «О массовых мероприятиях в Республике Беларусь”. Последние в своем заключении отметили, что действующий Закон “создает сложную процедуру соблюдения жесткой и трудоемкой процедуры получения разрешения, в то же время оставляя большую свободу действий административным органам для применения Закона. Эта процедура не отражает позитивное обязательство государства обеспечивать и поощрять осуществление права на свободу мирных собраний и на свободу выражения мнений”.

Действительно, в ходе беседы с организаторами выяснилось, что порядок подачи заявки во время проведения разрешенных мероприятий в Минске (в частности в практике организаторов с КПЧ ПНФ) отличается от того, который повсеместно используется по Беларуси для запрета заявляемых гражданами мирных собраний. Так, от организаторов в Минске (в данном случае) не требуется заключения договоров и оплаты услуг милиции, расходов медиков и коммунальщиков. А заявки, поданные без требуемых местными решениями договоров с данными учреждениями, принимаются, рассматриваются и по ним всегда выносятся положительные решения.

Однако, при этом, такой подход срабатывает только в отношении акций, проводимых КПЧ БНФ по увековечению памяти сталинских репрессий и связанных с народными праздниками “Дедами” – данные мероприятия проводятся 02 ноября и 09 ноября ежегодно.

При этом, следует заметить, что та же КХП БНФ практически всегда получает запрет на проведение акций на 25 марта (День Воли), в то время, как оргкомитеты других политических организаций практически всегда проводят санкционированные акции в эти дни в столице по согласованному с городскими властями маршруту – до площади Бангалор.

Таким образом, в практике применения закона и подзаконных актов относительно мирных собраний в Беларуси не наблюдается ни правовой определенности, ни однообразности. Решения принимаются не на основании даже несовершенного Закона и противоречивых подзаконных актов, а с учётом только противоречащей международным и конституционным стандартам права административной целесообразности.

При этом, практика произвольных систематических запретов даже для самых малых или одиночных пикетов превратила право на мирные собрания и свободу выражения мнений в очередной конституционно-правовой миф. Это является большой проблемой нынешнее власти в Беларуси, которая не выполняет международные обязательства страны и игнорирует Основной Закон, чем лишает граждан их неотъемлемых прав и свобод. Власти произвольно манипулируют и, даже, пытаются в буквальном смысле торговать конституционным правом, заставляя граждан выкупать свои неотъемлемые гражданские права и свободы по издевательским платным договорам с административными государственными учреждениями …

Видеофильм от АlVistud (Licviny-INFA) смотри здесь:

Для BLP матэрыялы прадставіў Аляксей Лапіцкі,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Фота і відэа – аўтара.

Цэтлікі: , , , ,

One thought on “Дзяды – 2014. Шэсьце. Мітынг. ФОТА і ВІДЭАФІЛЬМ (дакумэнты, праўныя высновы)”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>