Не забірай жыцьцё!
2014 07/11

Выглядае так, што пасьля пэўнага аздараўленьня сытуацыі й наступнага рэцыдыву, на гэты раз багажныя паборы на Цэнтральным аўтавакзеле ў Менску ў выніку намаганьняў праваабаронцаў, нарэшце пыніліся.

Пра гэта паведаміў Радыё Рацыі жодзінскі праваабаронца Аляксей Лапіцкі, які напрацягу апошніх трох год рознымі спосабамі ўплываў на адміністрацыю аўтавакзала ды намагаўся, каб яна спыніла неправамерную практыку пабораў з пасажыраў за скарыстаньне імі багажнага адзьдзяленьня аўтобусу.

Доўгі час, карыстаючыся нутранымі загадамі па вакзале, кандуктаркі ўзымалі з пасажыраў дадаткова ад 10 да 20% з кошту праезднога квітка за багаж любога памеру. Стваралася абсурдная й канфліктная сытуацыя, пры якой пасажыр з квітком ня меў права правозу рэчаў у спэцыяльна адведзеным для гэтага месцы. А багажнае адзьдзяленьне, якое практычна не запаўнялася, дзялкі ад “каапэратыву – багажны рэкет” фактычна пераўтварылі ў “сродак вытворчасьці” ды ўласнага дадатковага даходу.

Пасьля шэрагу зваротаў праваабронцаў і грамадзянаў пад іхным кантролем, адпаведных публікацыяў, у тым ліку і на Беларускім Праўным Партале… – на 06.11.2014г. сытуацыя нарэшце зьмянілася. І, усё паказаве на тое, што зьмянілая яна кардынальна. На гэты раз ніхто не тэрарызаваў пасажыраў – яны сядалі ў салён аўтобусу спакойна. Багажнае адзьдзяленьне было нарэшце запоўненае, а ў касах аўтавакзалу не зіралася ўжо таблічкі з так званымі расцэнкамі за багаж на розныя рэйсы.

ФОТА:



03_695IMG_9635




Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Фота: А.Лапіцкі

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>