2014 11/11

Размова зь віцебскім праваабаронцам Паўлам Левінавым, які спрабаваў дабіцца выкананьня Рашэньня КПЧ ААН па кэйсу “Левінаў сп. Беларусі”, які складаўся з аспрэчваньня ім адразу 9 судовых справаў.

Паваабаронца атрымаў станоўчае рашэньне Камітэту ААН, але сутрэўся з поўным ігнараваньнем экспэртных меркаваньняў дамоўнага судовага воргану з боку Ўраду Беларусі – Дзяржавы-Удзельніцы Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП) і Факультатыўнага пратаколу да гэтай міжнароднай дамовы.

Парушэньне агульнапрызнанага міжнароднага прынцыпу “pacta sunt servanda” адносна міжнародных дамоваў Беларусьсю становіцца ўжо сыстэмным, калі справа тычыцца дадзенага канкрэтнага міжнароднага фундамэнтальнага пагадненьня ў галіне грамадзянскіх правоў і свабодаў, якія, дарэчы, падобным жа чынам прапісаныя і ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

У сувязі з адзначанай праблемаю Павал Левінаў выступіў з заканадаўчай ініцыятываю, якая прадугледжвае стварэньне неабходнай яснай і зразумелай працэдуры для рэалізацыі на практыцы Рашэньняў КПЧ ААН адносна зафіксаваных Камітэтам парушэньняў правоў і свабодаў грамадзянаў у нашай краіне.

ВІДЭАФІЛЬМ ТУТ

Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.by.prava-by.info

На фота – Павал Левінаў, праваабаронца зь Віцебску.
Fota i videa: Alaksiej Łapicki

Цэтлікі: , , , ,

One thought on “Відэафільм “Некалькі хвілінаў пра імплемэнтацыю” (Вільня, 2014)”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>