2014 11/11

Размова зь Леанідам Судаленкам, праваабаронцам з Гомеля, юрыстам ПЦ “Вясна”, выканаўчым дырэктарам аргкамітэту па ўтварэньні праваабарончага аб’яднаньня “Пакт”, галоўнай мэтаю якога абвешчана дасягненьне выкананьня на практыцы беларускім Урадам Рашэньняў КПЧ ААН па справах аб парушэньні дзейснымі ўладамі канстытуцыйных правоў і свабодаў грамадзянаў Рэспублікі Беларусь.

Леанід Судаленка падзяліўся сваім досьведам імплемэнтацыі рашэньняў КПЧ ААН у Беларусі, у тым ліку і з дапамогаю паўторнага звароту ў КПЧ ААН па факце невыкананьня на практыцы судамі ды МЗС-ам Беларусі прынятага ў дачыненьні да яго ААН-аўскага рашэньня.

Высновы, якія робіць па выніку сваіх першых безпасьпяховых намаганьняў праваабаронца, паказваюць на колькі складанай сёньня для вырашэньня бачыцца яму дадзеная праблема па рэалізацыі, здавалася б ужо зусім фармальнай, але вядомай адному толькі беларускаму Ўраду працэдуры прымяненьня на практыцы любога падобнага рашэньня КПЧ ААН.

Усё паказвае на тое, што афіцыйны Менск стварае супярэчныя Факультатыўнаму пратаколу да Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах адміністрацыйна-бюракратычныя штучныя перашкоды ды, парушаючы прынцып “paсta sunt servanda”, адмаўляецца ад выкананьня міжнарожных абавязкаў па тых артыкулах Пакту, якія цалкам адпавядаюць канстытуцыйным(!).

Праваабронца ці нават любы зьнешні, хоць крыху абазнаны ў пытаньнях права й знаёмы зь беларускімі рэаліямі назіральнік за дадзеным працэсам, калі азнаёміцца з фактамі, прыведзенымі гомельскім праваабаронцам у відэафільме, здольны зробіць свае ўласныя належныя высновы.

Сапраўды, як ні сумна, але з усяго пачутага напрошваецца выснова аб тым, што кіруючы сёньня ў Беларусі палітычных рэжым “дэ факта” дэнансаваў Факультатыўны пратакол да Міжнароднага Пакту (МПГіПП) і сваімі дзеяньнямі (бязьдзеяньнем) замест мараторыя на сьмяротнае пакараньне абвесьціў у беларускім грамадзтве негалосны мараторый на выкананьне грамадзянскіх і палітычных правоў, наўпрост прапісаных у Міжнародным Пакце ды ў ІІ-ім разьдзеле беларускай Канстытуцыі.

А як жа ж тады Канстытуцыйны лад ды адпаведны Канстытуцыйны правапарадак?!

Пытаньне, падаецца, – збольшага рытарычнае, але ж і дастаткова сур’ёзнае, важнае ды актуальнае для грамадзтва …

ВІДЭАФІЛЬМ ТУТ:

Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.by.prava-by.info

На фота і відэа – праваабаронца Леанід Судаленка, Гомель
Fota i videa: Alaksiej Łapicki

Цэтлікі: , , ,

One thought on “Відэафільм: Гомельскі досьвед імплемэнтацыі рашэньняў КПЧ ААН”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>