2014 16/10

Сябру КХП БНФ Яну Дзяржаўцаву зноў адмовілі ў правядзеньні двух пікетаў салідарнасьці з Украінай. Гэта ўжо другая забарона акцыяў аднолькавай тэматыкі, і актывіст хоча прыцягнуць да адказнасьці прадстаўнікоў арганізацый, якія мусяць займацца “абслугоўваньнем акцый”.

17 кастрычніка мы плянавалі акцыю салідарнасьці з Украінай у парку Мазурына, 20 кастрычніка – у Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў. Адміністрацыі Чыгуначнага і Кастрычніцкага раёнаў, куды мы звярталіся, але дазволаў нам ня далі. Мэтай меркаваных акцый было публічнае асуджэньне агрэсіі Расіі ў дачыненьні да незалежнай, суверэннай Украіны. Аднак, і не гэта самае істотнае: забарона акцый, чаму б яны ні былі прысвечаныя, працягваюцца ў Віцебску ўжо пяты год. І пяты год, згодна з рашэньнем Віцебскага гарвыканкаму №881, парушаюцца нашыя грамадзянскія правы“.

Мінулым разам актывісты КХП БНФ атрымалі адмовы ад чыноўнікаў месяц таму. Прычына адмоваў у тым, што партыйцы не заключылі дамовы на абслугоўваньня акцый з ЖКГ, медыкамі цэнтральнай гарадской паліклінікай і міліцыяй, якія раённыя чыноўнікі патрабуюць на падставе рашэньня Віцебскага гарвыканкама ад 10 ліпеня 2009 года “Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску”.

Ні з міліцыяй, ні з цэнтральнай гарадской паліклінікай заключыць дамовы не ўдалося ні разу. Сітуацыя настолькі несправядлівая, што я пайшоў на эксперымент: вырашыў заключыць дамовы толькі для пікету ў Чыгуначным раёне, а ў Кастрычніцкім – проста падаў заяўку. Вынік аднолькавы: забаронены абедзьве акцыі. Бо дамову пагадзіліся заключыць, толькі камунальнікі – прадпрыемства “Віцебскі зеленбуд”. З міліцыі адказалі, што будуць заключаць дамову толькі пасля таго, як нам дадуць дазвол раённыя ўлады – гэтак напісана і ў законе аб масавых мерапрыемствах, але ж у рашэньні нашага гарвыканкаму – усё наадварот. А з паліклінікі прыйшла стандартная адпіска, якая выглядае як сапраўдны здзек: маўляў, мы не можам заключаць папярэднюю дамову, бо не ведаем, якая будзе сітуацыя з захворваньнямі у названы дзень, раптам яна будзе крытычная“, — распавёў Ян Дзяржаўцаў.

Такім чынам, лічыць апазіцыянер, дзяржаўныя структуры парушаюць рашэньне гарвыканкаму, дзе яны згаданыя ў якасьці адказных за абслугоўванне акцый. Таму ён збіраецца падаць заяву ў суд супраць галоўурача паліклінікі, які падпісвае лісты з адмовамі ад супрацоўніцтва. А таксама рыхтуе зварот у Міністэрства унутраных справаў, каб там патлумачылі сітуацыю. І далі рэкамендацыю, як дзейнічаць, калі абласная ўправа МУС не выконвае патрабаваньні рашэньня гарвыканкама.

Насамрэч сітуацыя крытычная: рашэньне Віцебскага гарвыканкаму № 881 сфармулявана такім чынам, што сталася невыканальным, і ўжо за 5 гадоў віцебскія актывісты не змаглі атрымаць ніводнага дазволу на акцыі любога фармату. Тым часам заўдзел у несанкцыянаваных акцыях, да ўдзелу ў якіх практычна і падштурхоўвае невыканальнае рашэньне, актывісты атрымлівалі адміністрацыйныя пакараньні.

Дамагчыся зменаў у рашэньні, таксама не ўдаецца: актывістам адказваюць, што яно прайшло юрыдычную экспертызу, зацверджана, а значыць прызнана дасканалым.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

В Витебске – очередной запрет пикетов. Готовится очередное обращение в суд

Члену КХП БНФ Яну Державцеву снова отказали в проведении двух пикетов солидарности с Украиной. Это уже второй запрет акций одинаковой тематики, и активист хочет привлечь к ответственности представителей организаций, которые должны заниматься “обслуживанием акций”.

17 октября мы планировали акцию солидарности с Украиной в парке Мазурин, 20 октября – в Парке культуры и отдыха железнодорожников. Администрации Железнодорожного и Октябрьского районов, куда мы обращались, но разрешений нам не дали. Целью предполагаемых акций было публичное осуждение агрессии России в отношении независимой, суверенной Украины. Однако, и не это самое существенное: запрет акций, чему бы они ни были посвящены, продолжаются в Витебске уже пятый год. и пятый год, согласно решению Витебского горисполкома №881, нарушаются наши гражданские права “.

В прошлый раз активисты КХП БНФ получили отказы от чиновников месяц назад. Причина отказов в том, что партийцы не заключили договора на обслуживания акций с ЖКХ, медиками центральной городской поликлиникой и милицией, которые районные чиновники требуют на основании решения Витебского горисполкома от 10 июля 2009 года “О массовых мероприятиях в городе Витебске”.

Ни с милицией, ни с центральной городской поликлиникой заключить договора не удалось ни разу. Ситуация настолько несправедлива, что я пошел на эксперимент: решил заключить договора только для пикета в Железнодорожном районе, а в Октябрьском – просто подал заявку. Результат одинаков: запрещены обе акции. Ведь договор согласились заключить, только коммунальщики – предприятие “Витебский Зеленстрой”. Из милиции ответили, что будут заключать договор только после того, как нам дадут разрешение районные власти – так написано и в законе о массовых мероприятиях, но ведь в решении нашего горисполкома – все наоборот. А из поликлиники пришла стандартная отписка, которая выглядит как настоящее издевательство: мол, мы не можем заключать предварительный договор, так как не знаем, какая будет ситуация с заболеваниями в указанный день, вдруг она будет критическая “, – рассказал Ян Державцев .

Таким образом, считает оппозиционер, государственные структуры нарушают решение горисполкома, где они упомянуты в качестве ответственных за обслуживание акций. Поэтому он собирается подать заявление в суд против главврача поликлиники, который подписывает письма с отказами от сотрудничества. А также готовит обращение в Министерство внутренних дел, чтобы там объяснили ситуацию. И дали рекомендацию, как действовать, если областное управление МВД не выполняет требования решения горисполкома.

На самом деле ситуация критическая: решение Витебского горисполкома № 881 сформулировано таким образом, что стало невыполнимым, и уже 5 лет витебские активисты не смогли получить ни одного разрешения на акции любого формата. Тем временем заучастие в несанкционированных акциях, к участию в которых практически и подталкивает невыполнимое решение, активисты получали административные наказания.

Добиться изменений в решения, также не удается: активистам отвечают, что оно прошло юридическую экспертизу, утверждена, а значит признано совершенным.

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.infa

На фота – актывісты КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў, Віцебск

Цэтлікі: , , ,

One thought on “У Віцебску – чарговая забарона пікетаў. Рыхтуецца чарговы зварот у суд”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>