2014 06/11

Сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Пятро Сарапеня і Ян Дзяржаўцаў хацелі зладзіць акцыю 7 лістападу. Паводле заяўнікоў, яны зьбіраліся інфармаваць суграмадзянаў “аб наступствах контррэвалюцыйнага кастрычніцкага перавароту” і “аб неабходнасьці забароны ў Беларусі кампартыі ды ейнай ідэалёгіі”.

Прычынай афіцыйнай адмовы сталіся ня тэма плянаванага пікету й не намеры сябраў КХП БНФ. Забарону чыноўнікі абгрунтавалі сумнавядомым рашэньнем Віцебскага гарвыканкаму №881 “Аб масавых мерапрыемствах у г. Віцебску”. Згодна з гэтым рашэньнем, заяўнікі мусяць прыкладаць да заяўкі ў раённую адміністрацыю таксама й дамовы на абслугоўваньне акцыі мэдыкамі, супрацоўнікамі міліцыі й ЖКГ. Апрача апошніх, заключаць любыя дамовы з актывістамі згаданыя структуры адмаўляюцца.

У гэтым і сябры КХП БНФ, і іншыя прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасьці Віцебску пераконваліся неаднаразова. А праз адсутнасьць такіх дамоваў з 2009 году ў абласным цэнтры не было дазволена ніводнай акцыі з ініцыятывы мясцовых актывістаў. Такім чынам віцебскія чыноўнікі робяць немагчымым рэалізаваць права на мірныя сходы й публічнае выказваньне сваіх меркаваньняў. І ўнесьці нейкія зьмены ў дыскрымінацыйнае рашэньне гарвыканкам не пагаджаецца таксама, нягледзячы на звароты актывістаў у розныя інстанцыі і спробы адстаяць у судах сваё права на правядзеньне масавых акцыяў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

В Витебске запретили пикет к годовщине Октябрьской революции

Члены Консервативно-Христианской партии БНФ Пётр Сарапеня и Ян Державцев хотели устроить акцию 7 ноября. Организаторы, собирались информировать сограждан “о последствиях контрреволюционного октябрьского переворота” и “о необходимости запрета в Беларуси компартии и её идеологии”.

Причиной официального отказа стали не тема планируемого пикета и не намерения членов КХП БНФ. Запрет чиновники обосновали печально известным решением Витебского горисполкома №881 “О массовых мероприятиях в г. Витебске”. Согласно с этим решением, заявители должны прилагать к заявке в районную администрацию также и договоры на обслуживание акции медиками, сотрудниками милиции и ЖКХ. Кроме последних, заключать любые соглашения с активистами упомянутые структуры отказываются.

В этом и члены КХП БНФ, и другие представители демократической общественности Витебска убеждались неоднократно. А через отсутствие таких договоров с 2009 года в областном центре не было разрешено ни одной акции по инициативе местных активистов. Таким образом витебские чиновники делают невозможным реализовать право на мирные собрания и публичное высказывание своих мнений. И внести какие-то изменения в дискриминационное решение горисполком не соглашается также, несмотря на обращения активистов в различные инстанции и попытки отстоять в судах своё право на проведение массовых акций.

Паводле vitebskspring.org

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.by.prava-by.infa

На фота – актывіст КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў, Віцебск
Фота: Alaksiej Lapicki

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>