2014 04/11

Беларускія праваабарончыя арганізацыі зьвярнуліся да спэцдакладчыка ААН па становішчы праваабаронцаў, а таксама да Спэцдакладчыка ААН па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі з просьбай у тэрміновым парадку ўмяшацца ў сытуацыю.

У заяве (гл. у дадатку) адзначаецца, што гэта ня першы выпадак ціску ў сувязі з праваабарончай дзейнасьцю Алены Танкачовай. Калегі-праваабаронцы лічаць “недапушчальнымі такія дзеяньні дзяржавы, калі з дапамогаю абмежаваньняў асабістых правоў і свабодаў ствараюцца перашкоды праваабарончай дзейнасьці арганізацыяў і грамадзянаў. Такія дзеяньні дзяржавы супярэчаць арт. 6 і арт. 12 Дэклярацыі аб праве й абавязку асобных асобаў, групаў і ворганаў грамадзтва заахвочваць і абараняць агульнапрызнаныя правы чалавека і асноўныя свабоды і арт. 12, 17, 19, 26 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах”.

Тэрміновы зварот да Спэцыяльных працэдураў Рады па правах чалавека ААН прадугледжаны для выпадкаў, калі неабходна неадкладная рэакцыя спэцдакладчыкаў на выпадкі сур’ёзнага ціску на праваабаронцаў у той ці іншай краіне. Такая працэдура выкарыстоўваецца вельмі рэдка.

*
*
(ПЕРАКЛАД, паведамленьне, рас.)

ООН просят принять срочные меры в связи с возможной высылкой Елены Тонкачевой (документ)

Белорусские правозащитные организации обратились к спецдокладчику ООН по положению правозащитников, а также к Спецдокладчику ООН по ситуации с правами человека в Беларуси с просьбой в срочном порядке вмешаться в ситуацию.

В заявлении (см. в приложении) отмечается, что это не первый случай давления в связи с правозащитной деятельностью Елены Тонкачевой. Коллеги-правозащитники считают “недопустимыми такие действия государства, когда с помощью ограничений личных прав и свобод создаются препятствия правозащитной деятельности организаций и граждан. Такие действия государства противоречат ст. 6 и ст. 12 Декларации о праве и обязанности отдельных лиц, групп и органов общества поощрять и защищать общепризнанные права человека и основные свободы и ст. 12, 17, 19, 26 Международного пакта о гражданских и политических правах”.

Срочное обраўение к Специальным процедурам Совета по правам человека ООН предусмотрен для случаев, когда необходима немедленная реакция спецдокладчиков в случае серьёзного давления на правозащитников в той или иной стране. Такая процедура используется крайне редко.

ДАДАТАК:
urgent_appeal-un.doc

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.by.prava.by.info

Дапрацоўка фота: BLP

Цэтлікі: , , ,

One thought on “ААН просяць прыняць тэрміновыя меры ў сувязі з магчымай высылкай Алены Танкачовай (дакумэнт)”

  1. Al says:

    СТОП дэпартацыя! Што адкажуць з ААН?

    Алена Танкачова неяк дыскутавала публічна з Гігіным…

    Улады ня любяць юрыдычна абаснаваных аргумэнтаў, не любяць адказваць на какрэтныя пытаньні. Асабліва, калі гэтыя пытаньні тычацца не выкананьня імі канстытуцыйных правоў і свабодаў грамадзянаў, ад якіх кіруючаму бязьзьменна ўжо 20 год палітычнаму рэжыму толькі й патрэбна, што падаткі ды электаральная квазівыбарчая актыўнасьць… – каб быццам бы “абіралі” (легалізоўвалі) рэжым ды спраўна яго “кармілі”…

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>