2014 14/11

Камітэт па правах чалавека прызнаў, што Беларусь парушыла права на жыцьцё Васіля Юзэпчука, расстралянага ў 2010 годзе. Пра гэта вэб-сайту «Сьмяротнай кары – няма» паведаміў юрыст Раман Кісьляк, які прадстаўляў яго ў дадзеным міжнародным воргане.

Камітэт па правах чалавека на сваёй апошняй сэсіі ў кастрычніку 2014 разгледзеў справу Васіля Юзэпчука і зафіксаваў парушэньні артыкулаў 6, 7, 9 (3), 14 (1,3e, 3g) Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Камітэт у прыватнасьці адзначыў, што ён ня быў дастаўлены да судзьдзі ў тэрміновым парадку для вырашэньня пытаньня па ягоным арышце, як гэта патрабуе пункт 3 артыкула 9 Пакта. Пасьля затрыманьня Юзэпчук падвергнуўся катаваньням з мэтаю атрыманьня ад яго прызнальных паказаньняў: яго неаднаразова зьбівалі супрацоўнікі міліцыі, марылі голадам, трымалі ў карцары, прымушалі прымаць невядомыя таблеткі й алькаголь. Пад прымусам затрыманы прызнаўся ў зьдзяйсьненьні сэрыі забойстваў састарэлых жанчынаў у Драгічынскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Пасьля Юзэпчук адмовіўся ад сваіх прызнальных паказаньняў і заявіў аб прымяненьні гвалту да яго. У ізалятары ён зноў перанёс прымус ужо для таго, каб ён адмовіўся ад сваіх заяваў аб катаваньнях. У наступным ён паўторна заявіў у пракуратуру пра катаваньні, але гэтыя заявы так і не былі належным чынам разсьледаваныя. У ходзе судовага разьбіральніцтва яму было адмоўлена ў допыце сьведкі, які сьведчыў супраць яго, а таксама сьведкі, які мог сьведчыць у ягоную абарону.

Абаронцы ў судовым пасяджэньні паказвалі, што ўсе доказы па справе зьяўляюцца ўскоснымі, яны не дазваляюць зрабіць адназначную выснову аб вінаватасьці Васіля Юзэпчука. Ніхто з сьведак і пацярпелых ня быў відавочцам інкрымінаваных яму забойстваў, ня сьведчаць наўпрост пра час, месца, абставіны ўчыненых злачынстваў. Ні адна з праведзеных па справе крыміналістычных, біялягічных, трасалягічных, тэхнiчных ды iншых экспэртызаў не паказвае на наяўнасьць сьлядоў злачынства, якія пацьвярджаюць вінаватасьць асуджанага.

Камітэт па правах чалавека адзначыў, што суд не адказваў крытэру незалежнасьці й бесстароннасьці пры разглядзе крымінальнае справы па абвінавачваньні Васіля Юзэпчука. Камітэт палічыў, што асуджэньне яго да сьмерці па выніках судовага разьбіральніцтва, якое не адказвае патрабаваньням артыкулу 14 Пакту (мінімальныя гарантыі справядлівасьці судовага працэсу) сьведчыць пра адвольнае пазбаўленьне жыцьця, гэта значыць аб парушэньні права на жыцьцё, прадугледжанага артыкулам 6 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

«Справа Васіля Юзэпчука – трэцяе беларуская справа, у якім камітэт па правах чалавека зафіксаваў парушэньне права на жыцьцё ў сувязі з вынесеным сьмяротным прысудам» – паведаміў Раман Кісьляк«вымушаны канстатаваць, што беларускія суды ня могуць асудзіць да сьмяротнага пакараньня без парушэньня самых мінімальных патрабаваньняў да правядзеньня справядлівага судовага разьбіральніцтва».

Даведка па справе:

Васіль Юзэпчук па этнічным паходжаньні цыган, меў разумовую адсталасьць, дрэнна арыентаваўся ў часе, пражываў у вёсцы ў Драгічынскім раёне Берасьцейскай вобласьці.

29 чэрвеня 2009 году Берасьцейскі абласны суд за здзяйсьненьне сэрыі забойстваў пажылых жанчынаў прыгаварыў 30-гадовага жыхара Драгічынскага раёну Васіля Юзэпчука да пакараньня сьмерцю, яго 28-гадовага саўдзельніка Сяргея Гучэнку – да пажыцьцёвага зьняволеньня з адбываньнем пакараньня ў папраўчай калёніі асаблівага рэжыму.

Юзэпчук быў прызнаны вінаватым у зьдзяйсненьні злачынстваў па ч. 2 арт. 139 (забойства пры абцяжваючых абставінах), ч. 2 і 3 арт. 207 (разбой). Суд устанавіў, што з лістапада 2007 году па студзень 2008-га яны зьдзейсьнілі ў Драгічынскім раёне чатыры забойствы адзінокіх пажылых жанчынаў. Яшчэ два аналягічных забойства на думку суду Юзэпчук учыніў адзін. Акрамя таго, суд палічыў даказаным учыненьне апошнім разбою на тэрыторыі Гарадзенскай вобласьці.

На думку сьледства й суду, усе забойствы былі зьдзейсненыя з мэтай завалоданьня грашовымі сродкамі жанчынаў. Узрост пяці зь іх быў больш за 70 гадоў. Двойчы судзімы Юзэпчук быў знаёмы з сваімі ахвярамі (падпрацоўваў у іх па гаспадарцы). Калі жанчыны запрашалі яго ў дом, імкнуўся даведацца, дзе яны захоўваюць грошы. У дамы ахвяраў злачынцы пранікалі ноччу. Юзэпчук душыў жанчын, хаўрусьнік трымаў, не даючы супраціўляцца.

Сьмяротны прысуд уступіў у сілу 2 Кастрычнік 2009 пасьля разгляду ў Вярхоўным Судзе касацыйных скаргаў. 12 кастрычніку 2009 Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў справу №1906/2009 па індывідуальным паведамленьні асуджанага да сьмерці Васіля Юзэпчука. Камітэт прыняў меры прамежкавай абароны, паведаміўшы дзяржаве аб неабходнасьці ўстрымацца ад прымяненьня сьмяротнага пакараньня ў дачыненьні да Юзэпчука пакуль яго справа знаходзіцца на разглядзе ў камітэце. Васіль Юзэпчук ды іншы асуджаны да сьмяротнага пакараньня Андрэй Жук былі пакараныя як мяркуецца 18 сакавіка 2010 году.

*
*
(Паведамленьне, рас. – ПЕРАКЛАД)

Комитет ООН признал нарушенным право на жизнь расстрелянного Василия Юзепчука

ааа

Комитет по правам человека признал, что Беларусь нарушила право на жизнь Василия Юзепчука, расстрелянного в 2010 году. Об этом веб-сайту «Смертной казни – нет» сообщил юрист Роман Кисляк, который представлял его в данном международном органе.

Комитет по правам человека на своей последней сессии в октябре 2014 года рассмотрел дело Василия Юзепчука и установил нарушения статей 6, 7, 9(3), 14(1,3e,3g) Международного Ппакта о гражданских и политических правах.

Комитет в частности установил, что он не был доставлен к судье в срочном порядке для решения вопроса о его аресте, как это требует пункт 3 статьи 9 Пакта. После задержания Юзепчук подвергся пыткам с целью получения от него признательных показаний: его неоднократно избивали сотрудники милиции, морили голодом, держали в карцере, заставляли принимать неизвестные таблетки и алкоголь. Под принуждением задержанный сознался в совершении серии убийств престарелых женщин в Дрогичинском районе Брестской области. Впоследствии Юзепчук отказался от своих признательных показаний и заявил о применении насилия к нему. В изоляторе он снова подвергся принуждению уже для того, чтобы он отказался от своих заявлений о пытках. В последующем он повторно заявил в прокуратуру о пытках, но эти заявления так и не были должным образом расследованы. В ходе судебного разбирательства ему было отказано в допросе свидетеля, свидетельствовавшего против него, а также свидетеля, который мог свидетельствовать в его защиту.

Защитники в судебном заседании указывали, что все доказательства по делу являются косвенными, они не позволяют сделать однозначный вывод о виновности Василия Юзепчука. Никто из свидетелей и потерпевших не был очевидцем инкриминируемых ему убийств, не свидетельствуют прямо о времени, месте, обстоятельствах совершенных преступлений. Ни одна из проведенных по делу криминалистических, биологических, трассологических, технических и иных экспертиз не указывает на наличие следов преступления, подтверждающих виновность осужденного.

Комитет по правам человека установил, что суд не отвечал критерию независимости и беспристрастности при рассмотрении уголовного дела по обвинению Василия Юзепчука. Комитет посчитал, что осуждение его к смерти по итогам судебного разбирательства не отвечающего требованиям статьи 14 Пакта (минимальные гарантии справедливости судебного процесса) свидетельствует о произвольном лишении жизни, то есть о нарушении права на жизнь, предусмотренного статьей 6 Международного пакта о гражданских и политических правах.

«Дело Василия Юзепчука – третье белорусское дело, в котором комитет по правам человека установил нарушение права на жизнь в связи с вынесенным смертным приговором»
– сообщил Роман Кисляк «вынужден констатировать, что белорусские суды не могут осудить к смертной казни без нарушения самых минимальных требований к проведению справедливого судебного разбирательства».

Справка по делу:

Василий Юзепчук по этническому происхождению цыган, имел умственную отсталость, плохо ориентировался во времени, проживал в деревне в Дрогичинском районе Брестской области.

29 июня 2009 года Брестский областной суд за совершение серии убийств пожилых женщин приговорил 30-летнего жителя Дрогичинского района Василия Юзепчука к смертной казни, его 28-летнего сообщника Сергея Гученко – к пожизненному заключению с отбыванием наказания в исправительной колонии особого режима.

Юзепчук был признан виновным в совершении преступлений по ч. 2 ст. 139 (убийство при отягчающих обстоятельствах), ч. 2 и 3 ст. 207 (разбой). Суд установил, что с ноября 2007 года по январь 2008-го они совершили в Дрогичинском районе четыре убийства одиноких пожилых женщин. Ещё два аналогичных убийства по мнению суда Юзепчук совершил в одиночку. Кроме того, суд посчитал доказанным совершение последним разбоя на территории Гродненской области.

По мнению следствия и суда, все убийства были совершены с целью завладения денежными средствами женщин. Возраст пяти из них был более 70 лет. Дважды судимый Юзепчук был знаком со своими жертвами (подрабатывал у них по хозяйству). Когда женщины приглашали его в дом, старался узнать, где они хранят деньги. В дома жертв преступники проникали ночью. Юзепчук душил женщин, сообщник удерживал, не давая сопротивляться.

Смертный приговор вступил в силу 2 октября 2009 года после рассмотрения в Верховном Суде кассационных жалоб. 12 октября 2009 года Комитет по правам человека ООН зарегистрировал дело №1906/2009 по индивидуальному сообщению приговоренного к смерти Василия Юзепчука. Комитет принял меры промежуточной защиты, сообщив государству о необходимости воздержаться от применения смертной казни в отношении Юзепчука пока его дело находится на рассмотрении в комитете. Василий Юзепчук и другой осужденный к смертной казни Андрей Жук были казнены предположительно 18 марта 2010 года.

ДАДАТАК:

Yuzepchuk v. Belarus CCPR/C/112/D/1906/2009 (en)

Паводле www.smertnoykazni.net
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.by.prava-by.info

На фота – праваабронца Раман Кісьляк, Бярэсьце
Fota: Alaksiej Łapicki,
Lićviny-INFA

2 thoughts on “Камітэт ААН прызнаў парушэньне права на жыцьцё расстралянага Васіля Юзэпчука (дакумэнт)”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>