Не забірай жыцьцё!
2014 16/11

ААН у Беларусі абвяшчае набор у моладзёвую кансультатыўную раду (МКР) – ворган, які будзе прадстаўляць рэкамэндацыі Краінавай камандзе ААН па пытаньнях моладзі, а таксама ўдзельнічаць у мерапрыемствах агенцыяў ААН, якія закранаюць інтарэсы моладзі.

Патрабаваньні да кандыдатаў:
– узрост ад 14 да 31 году;
– добрае валоданьне расейскай і (або) беларускай мовамі, валоданьне ангельскай мовай зьяўляецца перавагай, але не абавязковае;
– прыхільнасьць справе разьвіцьця, абароне правоў чалавека й захаваньню міру ў адпаведнасьці з прынцыпамі ААН;
– здольнасьць і жаданьне прымаць удзел у глябальных ініцыятывах ААН па моладзеваму лідэрству й наладжваць прадуктыўныя сувязі паміж мясцовымі, рэгіянальнымі й глябальнымі ініцыятывамі;
– прыналежнасьць да моладзевых НДА ці нефармальных моладзевых групаў, а таксама моцныя лідэрскія якасьці;
– магчымасьць асабістага ўдзелу ў паседжаньнях і ў дзейнасьці Рады ў Менску.

Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна падаць заяўку па спасылцы: docs.google.com

Апошні тэрмін падачы заявак: 15 сьнежня 2014 г.

Больш інфармацыі пра конкурс – па спасылцы: un.by

Паводле матэрыялаў рассылкі Ассамблеі НДА

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.by.prava-by.info

Цэтлікі:

One thought on “НАБОР У МОЛАДЗЕВУЮ КАНСУЛЬТАТЫЎНУЮ РАДУ ААН”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>