2014 17/11

bialiacki-111_600_Li_logo0224 кастрычніка 2014 г. Камітэт па правах чалавека ААН прыняў гістарычнае рашэньне па справе Алеся Бяляцкага, старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” і віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH), прызнаўшы, што дзяржава Беларусь парушыла ягонае правы, гарантаваныя артыкуламі 9 (права на свабоду й асабістую недатыкальнасьць), 14 (права на справядлівае судовае разьбіральніцтва) і 22 (свабода асацыяцыяў) Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Парыж – Менск, 17 лістападу 2014

Гэтае, сапраўды гістарычнае, прэцэдэнтнае рашэньне прынята па індывідуальным паведамленьні жонкі Алеся Бяляцкага Натальлі Пінчук, якую прадстаўляе генэральны дырэктар FIDH Антуан Бэрнар. Яно зьяўляецца важным пасланьнем усім рэжымам, якія маніпулююць заканадаўствам для таго, каб заглушыць пратэстныя галасы, парушаючы тым самым свабоду асацыяцыяў.

Пасьля таго, як “Вясна” была ў 2003 годзе пазбаўленая дзяржаўнай рэгістрацыі, ейныя заснавальнікі тройчы (у 2007 і 2009 гадах) зьвярталіся ў Мінюст Рэспублікі Беларусь за рэгістрацыяй, але дзяржава тройчы адмаўляла ў рэгістрацыі гэтай арганізацыі, пазбавіўшы яе такім чынам магчымасьці адкрываць рахункі на сваё імя для прыцягненьня фінансаваньня сваёй дзейнасьці.

Паводле высноваў Камітэту, парушэньнем свабоды асацыяцыяў зьяўляюцца адмовы ў дзяржаўнай рэгістрацыі Праваабарончага цэнтру “Вясна”, прынятыя толькі на падставе таго, што ў пададзеных на рэгістрацыю дакумэнтах меліся нязначныя неадпаведнасьці патрабаваньням Міністэрства юстыцыі, якія маглі быць выпраўленыя пры прадастаўленьні міністэрствам такой магчымасьці заснавальнікам. Адмовы ў рэгістрацыі прывялі да забароны дзейнасьці арганізацыі на тэрыторыі Беларусі й перашкодзілі рэалізацыі ейнымі сябрамі сваіх правоў. Прысуд Алеся Бяляцкага да працяглага тэрміну пазбаўленьня волі за дзеяньні, зьвязаныя з атрыманьнем і выдаткаваньнем сродкаў на фінансаваньне дзейнасьці арганізацыі, якую ён узначальвае, быў прамым сьледствам парушэньня свабоды асацыяцыі.

Пры разглядзе справы беларускія суды адхілілі доказы таго, што гэтыя сродкі прызначаліся й выкарыстоўваліся менавіта на названыя мэты, і не разглядалі справу з пункту гледжаньня гарантыяў права на свабоду асацыяцыяў. У гэтых умовах прыцягненьне Алеся Бяляцкага да крымінальнай адказнасьці Камітэт расцаніў як парушэньне гэтага права.

“Дадзенае рашэньне Камітэту па правах чалавека на аснове міжнароднага права прызнае легітымнасьць дзейнасьці Праваабарончага цэнтру “Вясна” і цалкам рэабілітуе ягонага кіраўніка Алеся Бяляцкага”, – з задавальненьнем адзначыў Валянцін Стэфановіч, намесьнік старшыні “Вясны”.

Камітэт па правах чалавека таксама заключыў, што ўтрыманьне пад вартаю Алеся Бяляцкага ў пэрыяд папярэдняга разсьледаваньня мела адвольны характар, паколькі рашэньне аб арышце прымалася пракурорам, а не судом, і грунтавалася толькі на цяжары прад’яўленага абвінавачаньня, а не на фактах, якія сьведчылі б пра неабходнасьць і мэтазгоднасьць дадзенай меры.

Камітэт прызнаў, што ў працэсе крымінальнага перасьледу Алеся Бяляцкага была парушаная прэзумпцыя невінаватасьці, што выявілася ў інфармацыі дзяржаўных СМІ і выказваньнях Прэзыдэнта, якія да ўступленьня ў законную сілу прысуду суда сьцвярджалі аб вінаватасьці Алеся Бяляцкага, а таксама ў тым, што падчас судовых пасяджэньняў яго ўтрымлівалі ў клетцы і дастаўлялі ў суд у кайданках.

У рашэньні Камітэту па правах чалавека ўказана, што Алесь Бяляцкі мае права на належныя сродкі праўнай абароны, а менавіта: перагляд заявы “Вясны” аб дзяржаўнай рэгістрацыі, зьняцьцё судзімасьці, адэкватную кампэнсацыю, уключаючы пакрыцьцё выплатаў, зробленых паводле судовых рашэньняў. Акрамя таго, Камітэт пастанавіў, што дзяржава павінна перагледзець сваё нутранае заканадаўства аб асацыяцыях і прывесьці яго ў адпаведнасьць з артыкулам 22 Пакту.

“Камітэт апавясьціў аб сваім рашэньні дзяржаву, якая павінна даць сродкі праўнай абароны, названыя Камітэтам”, – заявіў Карым Лахіджы, Прэзыдэнт FIDH. “Гэтае рашэньне мае найвялікшую важнасьць для “Вясны”, усіх беларускіх праваабарончых арганізацыяў і для свабоды асацыяцыяў ва ўсім сьвеце ў момант, калі шматлікія рэжымы спрабуюць заглушыць любую крытыку ў свой адрас”.

Рашэньне Камітэту па гэтай справе мае прэцэдэнтны характар. Яно ясна дэманструе, што дзеяньні дзяржавы, накіраваныя на перашкоды дзейнасьці праваабарончай арганізацыі – ад адмовы ў дзяржаўнай рэгістрацыі асацыяцыі да прыцягненьня да адказнасьці ейных сябраў за ажыцьцяўленьне імі права на асацыяцыю – зьяўляюцца парушэньнем міжнароднага права. І ніякія маніпуляцыі з унутраным заканадаўствам з боку дзяржаўных ворганаў не схаваюць гэтага парушэньня перад тварам міжнароднай супольнасьці.

Нашыя арганізацыі мяркуюць, што гэтае рашэньне – аўтарытэтная крыніца праўных аргумэнтаў супраць узмацніўшагася ціску на праваабаронцаў і іхныя арганізацыі.

А сам праваабаронца ўспрыняў Рашэньне КПЧ ААН у якасьці асабістай сатысфакцыі – пра гэта матэрыял глядзі тут.

*
*
(ПЕРАКЛАД, паведамленьне, рас.)

Комитет по правам человека ООН признал нарушение Беларусью прав Алеся Беляцкого

...24 октября 2014 года Комитет по правам человека ООН принял историческое решение по делу Алеся Беляцкого, председателя Правозащитного центра «Весна» и вице-президента Международной федерации за права человека (FIDH), признав, что государство Беларусь нарушило его права, гарантированные статьями 9 (право на свободу и личную неприкосновенность), 14 (право на справедливое судебное разбирательство) и 22 (свобода ассоциаций) Международного пакта о гражданских и политических правах.

Париж – Минск, 17 ноября 2014 г.

Это, действительно историческое, прецедентное решение принято по индивидуальному сообщению супруги Алеся Беляцкого Натальи Пинчук, представляемой генеральным директором FIDH Антуаном Бернаром. Оно является важным посланием всем режимам, которые манипулируют законодательством для того, чтобы заглушить протестные голоса, нарушая тем самым свободу ассоциаций.

После того, как «Весна» была в 2003 году лишена государственной регистрации, её учредители трижды (в 2007 и 2009 годах) обращались в Минюст Республики Беларусь за регистрацией, но государство трижды отказывало в регистрации этой организации, лишив её таким образом возможности открывать счета на своё имя для привлечения финансирования своей деятельности. По выводам Комитета, нарушением свободы ассоциации являются отказы в государственной регистрации Правозащитного центра «Весна», принятые лишь на основании того, что в поданных на регистрацию документах имелись незначительные несоответствия требованиям Министерства юстиции, которые могли быть исправлены при предоставлении министерством такой возможности учредителям.

Отказы в регистрации привели к запрету деятельности организации на территории Беларуси и воспрепятствовали реализации её членами своих прав. Приговор Алеся Беляцкого к длительному сроку лишения свободы за действия, связанные с получением и расходованием средств на финансирование деятельности возглавляемой им организации, был прямым следствием нарушения свободы ассоциации. При рассмотрении дела белорусские суды отвергли доказательства того, что эти средства предназначались и использовались именно на указанные цели, и не рассматривали дело с точки зрения гарантий права на свободу ассоциации. В этих условиях привлечение Алеся Беляцкого к уголовной ответственности Комитет расценил как нарушение этого права.

«Данное решение Комитета по правам человека на основе международного права признает легитимность деятельности Правозащитного центра «Весна» и полностью реабилитирует его руководителя Алеся Беляцкого»
, – с удовлетворением отметил Валентин Стефанович, заместитель председателя «Весны».

Комитет по правам человека также заключил, что содержание под стражей Алеся Беляцкого в период предварительного расследования имело произвольный характер, поскольку решение об аресте принималось прокурором, а не судом, и основывалось лишь на тяжести предъявленного обвинения, а не на фактах, свидетельствующих о необходимости и целесообразности данной меры.

Комитет признал, что в процессе уголовного преследования Алеся Беляцкого была нарушена презумпция невиновности, что проявилось в информации государственных СМИ и высказываниях Президента, которые до вступления в законную силу приговора суда утверждали о виновности Алеся Беляцкого, а также в том, что во время судебных заседаний его содержали в клетке и доставляли в суд в наручниках.

В решении Комитета по правам человека указано, что Алесь Беляцкий имеет право на надлежащие средства правовой защиты, а именно: пересмотр заявления «Весны» о государственной регистрации, снятие судимости, адекватную компенсацию, включая возмещение выплат, произведенных по судебным решениям. Кроме того, Комитет постановил, что государство должно пересмотреть свое внутреннее законодательство об ассоциациях и привести его в соответствие со статьей 22 Пакта.

«Комитет известил о своем решении государство, которое должно предоставить средства правовой защиты, указанные Комитетом»
,- заявил Карим Лахиджи, Президент FIDH. «Это решение имеет первостепенную важность для «Весны», всех белорусских правозащитных организаций и для свободы ассоциации во всем мире в момент, когда многочисленные режимы пытаются заглушить любую критику в свой адрес».

Решение Комитета по этому делу имеет прецедентный характер. Оно ясно демонстрирует, что действия государства, направленные на воспрепятствование деятельности правозащитной организации – от отказа в государственной регистрации ассоциации до привлечения к ответственности её членов за осуществление ими права на ассоциацию – являются нарушением международного права. И никакие манипуляции со внутренним законодательством со стороны государственных органов не скрывают этого нарушения перед лицом международного сообщества.

Наши организации полагают, что это решение – авторитетный источник правовых аргументов против усилившегося давления на правозащитников и их организации.

А сама правозащитник воспринял Решение КПЧ ООН в качестве личной сатисфакции – про это материал смотри здесь.

ДАДАТКІ: (дакумэнты далучаюцца)

Паводле spring96.org,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота – Алесь Бяляцкі (2010г., Вільня)
Fota: A.Lapicki,

Цэтлікі: , , , ,

3 thoughts on “Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў парушэньне Беларусьcю правоў Алеся Бяляцкага (дакумэнты)”

  1. Прэцэдэнтнае Рашэньне КПЧ ААН!
    Колькі ж спатрэбіцца яшчэ прайсьці … на шляху да СВАБОДЫ кожнага ў Беларусі, каб такія рашэньні выконвалісь на практыцы ў нашай краіне, а стандарты права правоў чалавека, як Канстытуцыйныя, гэтак і міжнародныя (нормы МПГіПП) нарэшце сталі нормаю для дзяржадміністрацыяў любога роўню, праваахоўнікаў ды судзьдзяў?!
    Праваабронцы, усё ж такі, самаахвярна ды ўпарта рухаюць наш сьвет наперад – да запаветных мараў, да сусьветных агульнапрызнаных стандартаў права, да стану сапраўды дэмакратычнай і праўнай краіны, дзе грамадзянскі статус і Канстытуцыйнае права кожнага – дзейсная рэальнасьць і найважнейшая фундамэнтальная каштоўнасьць у вольнай і незалежнай эўрапейскай краіне.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>