Не забірай жыцьцё!
2014 18/11

17 лістапада ў судзе Першамайскага раёну Менску адбыўся суд над намесьнікам старшыні Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Юрасём Беленькім. Яго абвінавацілі ў парушэньні закону аб масавых мерапрыемствах як арганізатара (ч.2 арт.23.34 КаАП).

Паводле міліцэйскага пратаколу, Юрась Беленькі не забясьпечыў ахову парадку і мэдычнае абслугоўваньне падчас акцыі “Дзяды”, якая праходзіла 2 лістападу. Нягледзячы на тое, што 27 кастрычніку адбылося сумеснае паседжаньне прадстаўнікоў ГУУС Мінгарвыканкаму, пракуратуры, арганізатара мерапрыемства, у пратаколе значыцца, што ён не ўзгадніў меры па забесьпячэньні аховы парадку.

Судзьдзя Анастасія Папко, якая вяла працэс, не задаволіла хадайніцтва сп. Беленькага пра выклік у суд прадстаўніка міліцыі грамадзкай бясьпекі ГУУС Менгарвыканкама Грышчанкі і пракурора Смаленскага.

Прадстаўнік Мінгарвыканкаму Юрый Уральскі ў судзе сказаў, што “істотных парушэньняў з боку арганізатараў не было”, а пра неаплату ім “не паведамілі”.

Судзьдзя дапытала сьведку з ГУУС Менгарвыканкаму Івана Яскевіча. Далей адбылося азнаямленьне зь відэа-пратаколам сумеснага паседжаньня 27 кастрычніка й вывучэньне пісьмовых матэрыялаў справы.

Судзьдзя Анастасія Папко абвесьціла рашэньне: штраф памерам у 20 базавых велічыняў (тры мільёны рублёў).

Варта адзначыць, што падчас сёлетніх Дзядоў прадстаўнік партыі КХП-БНФ, які значыўся арганізатарам санкцыянаванага ўладамі мерапрыемства, акрамя іншага вельмі акрэсьлена і ясна публічна выказваў сваю пазыцыю наконт будучых так званых прэзыдэнцкіх выбараў 2015 году в Беларусі й тых пазытыўных пераменаў, якія абавязкова павінны прыйсьці ў краіну (гл. відэа).

Думаецца, зусім нечаканае адміністратыўнае пакараньне ў судзе Юрася Беленькага зьявілася рэакцыяй уладаў на той рашучы пасыл грамадзтву й салідарнасьць з Украінаю, якія былі выказаныя ўдзельнікамі мерапрыемства падчас акцыяў памінаньня продкаў “Дзяды” 02 лістападу 2014 году ў Менску.

Пры гэтым, варта заўважыць, што назіраемыя праваабаронцамі спробы ўчыненьня правакацыяў з боку неўстаноўленых ды быццам бы затрыманых падчас парушэньня правапарадку асобаў у цывільным, хутчэй за ўсё, так і засталіся без пакараньня (!?).

У дадзеным выпадку можна канстатаваць працяг дыскрымінацыйных дзеяньняў уладаў у дачыненьні да беларускамоўных ды патрыятычна арыентаваных грамадзянаў і пры гэтым – ляяльнае стаўленьне рэжыму ды дзяржаўных праваахоўных установаў да прадстаўнікоў праўладных ці цалкам антыбеларускіх груповак, якія часам досыць агрэсыўна й правакацыйна дзейнічаюць без якіх-небудзь абмежаваньняў з боку ўладаў і дагэтуль адчуваюць сябе ў Беларусі гаспадарамі становішча.

*
*
(ПЕРАКЛАД, рас.)

 Суд оштрафовал Юрия Беленького за акцию Дзяды. А что же получили провокаторы?! (фото, видео)

17 ноября в суде Первомайского района Минска состоялся суд над заместителем председателя Консервативно-христианской партии БНФ Юрасём Беленьким. Его обвинили в нарушении закона о массовых мероприятиях как организатора (ч.2 ст.23.34 КоАП).

Согласно милицейскому протоколу, Юрась Беленький не обеспечил охрану порядка и медицинское обслуживание во время акции “Деды”, проходившей 2 ноября. Несмотря на то, что 27 октябре состоялось совместное заседание представителей ГУВД Мингорисполкома, прокуратуры, организатора мероприятия, в протоколе значится, что он не согласовал меры по обеспечению охраны порядка.

Судья Анастасия Попко, которая вела процесс, не удовлетворила ходатайство г. Беленького о вызове в суд представителя милиции общественной безопасности ГУВД Мингорисполкома Грищенко и прокурора Смоленского.

Представитель Мингорисполкома Юрий Уральский в суде сказал, что “существенных нарушений со стороны организаторов не было”, а о неоплате им “не сообщили”.

Судья допросила свидетеля из ГУВД Мингорисполкома Ивана Яскевич. Далее состоялось ознакомление с видео-протоколом совместного заседания 27 октября и изучение письменных материалов дела.

Судья Анастасия Попко объявила решение: штраф в размере 20 базовых величин (три миллиона рублей).

Следует отметить, что в ходе нынешних “Дедов” представитель партии КХП-БНФ, который значился организатором санкционированного властями мероприятия, помимо прочего очень четко и ясно публично высказывал свою позицию по поводу будущих так называемых президентских выборов 2015 года в Беларуси и тех позитивных переменах, которые обязательно должны прийти в страну (см. видео).

Думается, совершенно неожиданное административное наказание в суде Юрася Беленького явилось реакцией властей на тот решительный посыл обществу и солидарность с Украиной, которые были высказаны участниками мероприятия во время акций поминовения предков “Дзяды” 02 ноября 2014 года в Минске.

При этом, следует заметить, что наблюдаемые правозащитниками попытки совершения провокаций со стороны неустановленных да и как-бы вроде задержанных во время нарушения правопорядка лиц в штатском, скорей всего, так и остались без наказания (!?).

В данном случае можно констатировать продолжение дискриминационных действий властей в отношении белорусскоязычных и патриотически ориентированных граждан и при этом – лояльное отношение режима и государственных правоохранительных институтов к представителям провластных или полностью антибелорусских группировок, которые временами достаточно агрессивно и провокационно действуют без каких-то ограничений властей и до сих пор чувствуют себя в Беларуси хозяевами положения.

ДАДАТАК:

ВІДЭА ІНТЭРВІЮ ЮРАСЯ БЕЛЕНЬКАГА ПАСЬЛЯ МІТЫНГУ Ў КУРАПАТАХ 02.11.2014

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.by.prava-by.info

На асноўным фота: лідар КХП-БНФ, арганізатар акцыяў памінаньня продкаў “Дзяды-2014″ у Менску, Юрась Беленькі
Фота: А.Лапікі (Olimpus 130SX)

Цэтлікі: , , , , ,

3 thoughts on “Суд аштрафаваў Юрася Беленькага за акцыю Дзяды. А што ж атрымалі правакатары?! (фота, відэа)”

  1. Камэнтар Насты Лойкі адносна дадзенай сытуацыі…

    2 лістапада 12 праваабаронцаў з цэнтру «Вясна» адмыслова вялі назіраньне за шэсьцем у Курапаты. Паводле назіраньняў Насты Лойкі, валянтэры КХП-БНФ дасканала выканалі свае абавязкі па забесьпячэньні парадку падчас шэсьця, а вось да міліцыі ў праваабаронцаў ёсьць прэтэнзіі. Наста Лойка згадала правакацыі на адрас удзельнікаў шэсьця, якія міліцыя не заўважала:

    «Такія масавыя мерапрыемствы паказваюць, што незразумела, за што ў прынцыпе плаціць грошы. Бо міліцыянты альбо потым накідваюцца на арганізатараў, альбо слаба рэагуюць на контрадэманстрантаў. То бок сваёй функцыі міліцыя не выконвае. Відавочна і тое, што дзяржава сама абавязаная забясьпечыць тую ж хуткую дапамогу. Але вось наш закон, наша практыка і суд трактуюць усё інакш.

    Таму і выглядае, што гэта мера пакараньня за тое, што нехта робіць тое, што ім не падабаецца. А тое, што тут актыўную ролю выконваюць Менгарвыканкам і МУС, наводзіць на думку, што гэта можа быць падрыхтоўка да падзеяў, якія адбудуцца ў наступным годзе, калі будуць выбары і зноў будуць заяўкі на масавыя мерапрыемствы».

    Наста Лойка заўважыла, што паводле закону аб масавых мерапрыемствах, які нібыта парушыў Юрась Беленькі, плата за паслугі па ахове бясьпекі і мэдычнай дапамозе не абавязковая, а вызначаецца адмысловым рашэньнем мясцовага органа ўлады.

    Гэтай няпэўнасьцю карыстаюцца беларускія ўлады: з праўладных палітычных сілаў грошы за масавыя мерапрыемствы не бяруць, а прадстаўнікам апазыцыі пры жаданьні могуць выставіць грашовыя прэтэнзіі, у тым ліку задняй датай, як адбылося з КХП-БНФ на гэтыя Дзяды, зазначае праваабаронца.

    Юрасю Беленькаму пагражаюць яшчэ два суды паводле таго самага абвінавачаньня — за мітынг у Курапатах і за шэсьце ў Лошыцу 9 лістападу. Даты судовых пасяджэньняў яшчэ не прызначаныя.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>