Гомельскі цэнтар стратэгічнае цяжбы накіраваў паведамленьне сп. Крыстафу Хэйнсу, Спэцыяльнаму дакладчыку ААН па пытаньні аб пазасудовых пакараньнях сьмерцю.
У паведамленьні праваабаронцы інфармуюць спэцдакладчыка аб прывядзеньні ў выкананьне сьмяротнага прысуду ў дачыненьні да гамяльчаніна Аляксандра Грунова, індывідуальная скарга якога знаходзіцца на разглядзе ў Камітэце па правах чалавека ААН.
Праваабаронцы выказалі занепакоенасьць прывядзеньнем у краіне ў выкананьне сьмяротнага пакараньня, якое па сваёй сутнасьці зьяўляецца пазасудовым сьмяротным пакараньнем.
У такіх абставінах “любое парушэньне патрабаваньняў на справядлівае судовае разьбіральніцтва кваліфікуецца менавіта як пазасудовае сьмяротнае пакараньне. У скарзе пакаранага гамяльчаніна як раз раскрываецца парушэньне ягонага права на справядлівае судовае разьбіральніцтва. Урад Беларусі атрымаў запыт не прыводзіць у выкананьне сьмяротны прысуд да таго часу, пакуль справа знаходзіцца на разглядзе Камітэту, тым ня менш, парушыў свае абавязальніцтвы”, – адзначыў кіраўнік Гомельскага цэнтру стратэгічнае цяжбы Леанід Судаленка.
У звароце праваабаронцы заклікаюць Спэцдакладчыка ААН распачаць усе магчымыя дзеяньні ў рамках свайго мандату.
*
*
(ПЕРАКЛАД, рас.)
Гомельские правозащитники обратились к спецдокладчика ООН по вопросу о внесудебных казнях
Гомельский центр стратегической тяжбы направил сообщение г.Кристофу Хейнс, специальному докладчику ООН по вопросу о внесудебных казнях.
В сообщении правозащитники информируют спецдокладчика о приведении в исполнение смертного приговора в отношении гомельчанина Александра Грунова, индивидуальная жалоба которого находится на рассмотрении в Комитете по правам человека ООН.
Правозащитники выразили обеспокоенность приведением в стране в исполнение смертной казни, которая по своей сути является внесудебном смертной казнью.
В таких обстоятельствах “любое нарушение требований на справедливое судебное разбирательство квалифицируется именно как внесудебная смертная казнь. В жалобе казнённого гомельчанина как раз раскрывается нарушение его права на справедливое судебное разбирательство. Правительство Беларуси получило запрос не приводить в исполнение смертный приговор до тех пор, пока дело находится на рассмотрении Комитета, тем не менее, нарушило свои обязательства”, – отметил глава Гомельского центра стратегическое тяжбы Леонид Судаленко.
В обращении правозащитники призывают спецдокладчика ООН предпринять все возможные действия в рамках своего мандата.
Паводле litigation.by
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info
На фота – Крыстаф Хэйнс, Спэцдакладчык ААН па пазасудовых пакараньнях сьмерцю