2014 19/11

Жыхар Гомеля Юрась Рубцоў накіраваў у Камітэт ААН па правах чалавека дадатак да раней пададзенай скаргі, у якім паказвае сыстэматычны перасьлед яго з боку дзяржавы за выказваньне свайго меркаваньня.

Актывіст сьцьвярджае, што беларускія ўлады, арыштаваўшы яго ў Гомелі на 5 сутак адразу пасьля 25-сутачнага арышту ў Менску, учынілі перасьлед менавіта за майку з надпісам “Лукашэнка – зыходзь”.

Актывіст быў затрыманы 22 траўня сёлета каля чыгуначнага вакзалу ў Гомелі, як толькі прыехаў цягніком з Менску пасьля адбыцьця 25-сутачнага арышту. Супрацоўнікі міліцыі В.Барысенка і А.Пенязькоў дагналі Юрася Рубцова на вуліцы, калі той пайшоў пешшу да хаты. У судзе міліцыянты ілжэсьведчылі, як быццам бы Юрась брыдка лаяўся каля 4-х гадзінаў раніцы на вуліцы.

Рубцоў: у Камітэце ААН па правах чалавека ўжо разглядаецца мая скарга аб адвольным затрыманьні ды арышце за ўдзел у шэсьці ў дзень памяці “Дзяды-2013” і “Чарнобыльскі шлях-2014” у цішотцы з надпісам “Лукашэнка – зыходзь”. Зараз, каб паказаць, што перасьлед за выказваньне меркаваньня ў Беларусі носіць сыстэматычны характар, я дапоўняю сваю скаргу новымі фактамі адвольнага затрыманьня й 5-сутачнага арышту за тое, што я публічна з дапамогай надпісаў на цішотцы выказваў сваё меркаваньне адносна кіраўніка дзяржавы.

Нагадаем, 21 лістападу (пятніца) судовая калегія па крымінальных справах Менскага гарадзкога суду разглезіць касацыйную скаргу Юрася Рубцова на прысуд суду Цэнтральнага раёну Менску аб пакараньні крымінальнай адказнасьцю ў выглядзе абмежаваньне волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 1 год і 6 месяцаў за абразу судзьдзі Савецкага раёну Менску Кірыла Палулеха.

На фота – Юрась Рубцоў падчас Дзядоў у Менску, 2013г.
Фота: Alaksiej Łapicki,
Lićviny-INFA

Паводле gomelspring.org

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>