2014 20/11

Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў парушэньне права актывіста Партыі БНФ Сяргея Лазенкі на мірны сход і атрыманьне інфармацыі.

Пра гэта, як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісьляк, гаворыцца ў пастанове Камітэту, прынятай на сэсіі ў кастрычніку гэтага года.

Скарга Сяргея Лазенкі, у якой ён дамагаўся прызнаньня парушэньня сваіх грамадзянскіх правоў у выніку затрыманьня й прыцягненьня да адміністрацыйнай адказнасьці, была накіраваная ў Камітэт ААН па правах чалавека ў чэрвені 2008 году ды зарэгістраваная ў гэтым міжнародным воргане ў сакавіку 2010 года.

Падставай для скаргі стала затрыманьне Лазенкі супрацоўнікамі міліцыі ў Берасьці 19 жніўня 2007 падчас удзелу ў адкрытым пасяджэньні рады гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ. У рамках паседжаньня праходзіла сустрэча з палітыкам Паўлам Севярынцам і прэзентацыя ягонае кнігі “Лісты зь лесу”.

7 верасьня 2007 суд Маскоўскага раёну Берасьця прызнаў Лазенку вінаватым паводле ч. 1 арт. 23.34 КаАП (удзел у правядзеньні несанкцыянаванага мерапрыемства) і аштрафаваў на дзьве базавыя велічыні (62 тысячы рублёў).

Да звароту ў Камітэт ААН па правах чалавека Лазенка на працягу доўгага часу беспасьпяхова абскардзіў пастанову раённага суда ў вышэйшых судовых інстанцыях.

Паводле вынікаў разгляду гэтай справы Камітэт прызнаў, што мела месца парушэньне права на свабоду мірных сходаў і свабоднае атрыманьне інфармацыі, і запатрабаваў ад Беларусі прыняць меры ў прадухіленьні падобных парушэньняў у будучыні.

Мы вымушаныя даводзіць да разгляду ў Камітэце такія абсурдныя сытуацыі: сябра палітычнай партыі затрымліваецца і караецца за ўдзел у партыйным сходзе ў закрытым памяшканьні, якое выкарыстоўвае партыя на правах арэнды. Спадзяюся, што пасьля гэтай пастановы Камітэту падобныя затрыманьні ў краіне спыняцца“, – заявіў праваабаронца, які прадстаўляў інтарэсы Лазенкі ў Камітэце ААН па правах чалавека.

Кісьляк адзначыў, што ўсяго ў той дзень былі затрыманыя 28 удзельнікаў паседжаньня, зь якіх 15 прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасьці.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Комитет ООН заступился за брестского активиста

Комитет ООН по правам человека установил нарушение права активиста Партии БНФ Сергея Лозенко на мирное собрание и получение информации.

Об этом, как сообщил БелаПАН правозащитник Роман Кисляк, говорится в решении Комитета, принятом на сессии в октябре этого года.

Жалоба Сергея Лозенко, в которой он добивался признания нарушения своих гражданских прав в результате задержания и привлечения к административной ответственности, была направлена в Комитет ООН по правам человека в июне 2008 года и зарегистрирована в этом международном органе в марте 2010 года.

Основанием для жалобы стало задержание Лозенко сотрудниками милиции в Бресте 19 августа 2007 года во время участия в открытом заседании совета городской организации Партии БНФ. В рамках заседания проходила встреча с политиком Павлом Северинцем и презентация его книги “Письма из леса”.

7 сентября 2007 года суд Московского района Бреста признал Лозенко виновным по ч. 1 ст. 23.34 КоАП (участие в проведении несанкционированного мероприятия) и оштрафовал на две базовые величины (62 тыс. рублей).

До обращения в Комитет ООН по правам человека Лозенко в течение длительного времени безуспешно обжаловал решение районного суда в вышестоящих судебных инстанциях.

По итогам рассмотрения данного дела Комитет признал, что имело место нарушение права на свободу мирных собраний и свободное получение информации, и потребовал от Беларуси принять меры по предотвращению подобных нарушений в будущем.

Мы вынуждены доводить до рассмотрения в Комитете такие абсурдные ситуации: член политической партии задерживается и наказывается за участие в партийном собрании в закрытом помещении, которое использует партия на правах аренды. Надеюсь, что после этого решения Комитета подобные задержания в стране прекратятся“, — заявил правозащитник, представлявший интересы Лозенко в Комитете ООН по правам человека.

Кисляк отметил, что всего в тот день были задержаны 28 участников заседания, из которых 15 привлечены к административной ответственности.

Дадатак:

Lozenko v. Belarus CCPR/C/112/D/1929/2010 (en)

Паводле charter97.org

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.by.prava-by.infa

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>