2014 20/11

Камітэт па правах чалавека ААН на апошняй сэсіі, якая прайшла ў Жэнэве 7-31 кастрычніка бягучага году прызнаў неаднаразовае парушэньне права на распаўсюд інфармацыі сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) з Гомеля Уладзімура Няпомняшчых. Ад краіны патрабуюць аднавіць актывіста ў правах, кампэнсаваць усе панесеныя выдаткі, а таксама зьмяніць нацыянальны Закон аб масавых мерапрыемствах.

У першым выпадку падзеі тычацца маўклівай акцыі 2011 году, калі спадар Няпомняшчых разам з другімі на адной з плошчаў Гомеля пляскаў у далоні, заклікаючы гараджан прыняць удзел у мірным сходзе ў выглядзе вулічнага шэсьця. Яго абвінавацілі ў парушэньні закону аб масавых мерапрыемствах, судьдзя суду Чыгуначнага раёну Гомеля Ільля Сьвірыдаў пакараў актывіста буйным штрафам.

7 кастрычніка 2011 году Уладзімер Няпомняшчых распаўсюджваў сярод жыхароў Гомеля ўлеткі з заклікам да ўдзелу ў Народным Сходзе, які адбываўся з ініцыятывы мясцовых дэмакратаў дзеля абмеркаваньня сацыяльна-эканамічнай сытуацыі ў краіне. Судзьдзя суду Цэнтральнага раёну Гомеля Алена Цалкова таксама пакарала актывіста буйным штрафам.

Не знайшоўшы абароны сваіх правоў унутры краіны спадар Няпомняшчых паскардзіўся ў Камітэт па правах чалавека ААН.

*
*
(ПЕРАКЛАД, рас.)

В ООН приняли решение по молчаливой акции 2011 года в Гомеле

Комитет по правам человека ООН на последней сессии, прошедшей в Женева 7-31 октября текущего года признал неоднократное нарушение права на распространение информации члена Объединенной гражданской партии (ОГП) из Гомеля Владимира Непомнящих. От страны требуют восстановить активиста в правах, компенсировать все понесенные расходы, а также изменить национальный Закон о массовых мероприятиях.

В первом случае события касаются молчаливой акции 2011 года, когда господин Непомнящих вместе с другими на одной из площадей Гомеля хлопал в ладоши, призывая горожан принять участие в мирном собрании в виде уличного шествия. Его обвинили в нарушении закона о массовых мероприятиях, судья суда Железнодорожного района Гомеля Илья Свиридов наказал активиста крупным штрафом.

7 октября 2011 года Владимир Непомнящих распространял среди жителей Гомеля листовки с призывом к участию в Народном Собрании, который проходил по инициативе местных демократов ради обсуждения социально-экономической ситуации в стране. Судья суда Центрального района Гомеля Елена Цалкова также наказала активиста крупным штрафом.

Не найдя защиты своих прав внутри страны господин Непомнящих пожаловался в Комитет по правам человека ООН.

Дадатак:

Nepomnyaschikh v. Belarus CCPR/C/112/D/2156/2012 (en)

Паводле gomelspring.org

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.by.prava-by.infa

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>