Не забірай жыцьцё!
2014 22/11

Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў, што Беларусь парушыла права на свабаду аб’яднаньня заснавальнікаў створанага ў 2011 годзе грамадзкага аб’яднаньня “За справядлівыя выбары”. У рашэньні ААНаўскага Камітэту, якое прынята на апошняй 112-й сэсіі па скарзе старшыні асацыяцыі Сяргея Калякіна сьцьвярджаецца, што ўлады Беларусі павінны перагледзець заяўку на рэгістрацыю створанага грамадзкага аб’яднаньня.

Таксама ў рашэньні пералічаны іншыя дваццаць заснавальнікаў аб’яднаньня, права на асацыяцыю якіх парушанае. У прыватнасьці, ахвярамі парушэньня з боку дзяржавы тут пазначаны намесьнікі старшыні – Віктар Карняенка і Валер Ухналёў, сябры асацыяцыі Аляксандар Бухвостаў, Уладзімер Кацора, Зінаіда Шуміліна, Галіна Скараход, Уладзімер Сякерка, Валер Клімаў, Марына Смяглікава, Уладзімер Жогла, Людміла Кабылянец, Уладзімер Мышак, Сьвятлана Міхальчанка, Мікола Пахабаў, Яўген Рогін, Зьміцер Апарэнка, Іосіф Нячай, Павал Станеўскі, Віктар Міхальчык ды Анатоль Іванчык.

Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка, які па даверанасьці прадстаўляў інтарэсы заснавальнікаў асацыяцыі ў ААН падкрэслівае, што адмова ў дзяржаўнай рэгістрацыі ў гэтай справе абгрунтавана нязначнымі неадпаведнасьцямі патрабаваньням Міністэрства юстыцыі, якія маглі быць выпраўленыя, калі б міністэрства дало заснавальнікам такую магчымасьць.

​​“Экспэрты ў галіне міжнароднага права ў рашэньні прама ўказалі, што іх не цікавіць абстрактнае заканадаўства Беларусі, на падставе якога ў краіне немагчыма рэалізаваць права кожнаму на свабоду аб’яднаньня зь іншымі. Рашэньне прынятае на падставе Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, які наша краіна ратыфікавала й тым самым дала ААНаўскаму Камітэту права прымаць абавязковыя для выкананьня краінай рашэньні”, – падкрэсліў праваабаронца.

*
*
(ПЕРАКЛАД, рас.)

ООН: общественное объединение “За справедливые выборы” необходимо зарегистрировать

Комитет по правам человека ООН признал, что Беларусь нарушила право на свабаду объединения основателей созданного в 2011 году общественного объединения “За справедливые выборы”. В решении ООНовского Комитета, которое принято на последней 112-й сессии по жалобе председателя ассоциации Сергея Калякина утверждается, что власти Беларуси должны пересмотреть заявку на регистрацию созданного общественного объединения.

Также в решении перечислены другие двадцать учредителей объединения, право на ассоциацию которых нарушено. В частности, жертвами нарушения со стороны государства здесь указаны заместители председателя – Виктор Корниенко и Валерий Ухналев, члены ассоциации Александр Бухвостов, Владимир Кацора, Зинаида Шумилина, Галина Скороход, Владимир Топорик, Валерий Климов, Марина Смягликова, Владимир Жогло, Людмила Кобылянец, Владимир Мышак , Светлана Михальченко, Николай Похабов, Евгений Рогинь, Дмитрий Апарэнка, Иосиф Нечай, Павел Станевский, Виктор Михальчик и Анатолий Иванчик.

Гомельский правозащитник Леонид Судаленко, который по доверенности представлял интересы учредителей ассоциации в ООН подчеркивает, что отказ в государственной регистрации в этом деле обоснованно незначительными несоответствие требованиям Министерства юстиции, которые могли быть исправлены, если бы министерство дало основателем такую возможность.

Эксперты в области международного права в решении прямо указали, что их не интересует абстрактное законодательства Беларуси, на основании которого в стране невозможно реализовать право каждому на свободу объединения с другими. Решение принято на основании Международного Пакта о гражданских и политических правах, который наша страна ратифицировала и тем самым дала ооновских Комитету право принимать обязательные для исполнения страной решения “, – подчеркнул правозащитник.

Дадатак:

Kalyakin v. Belarus CCPR/C/112/D/2153/2012 (en)

Паводле gomelspring.org

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.by.prava-by.infa

Цэтлікі: , ,

4 thoughts on “ААН: грамадзкае аб’яднаньне “За справядлівыя выбары” неабходна зарэгістраваць(дакумэнт)”

  1. ААН: грамадзкае аб’яднаньне “За справядлівыя выбары” неабходна зарэгістраваць! … – улады разагналіся і … Толькі справядлівых выбраў ім і не хапала.

    Калі будуць нармальныя ўлады – тады ўсе Рашэньні КПЧ ААН будуць выкананыя аўтаматычна, бо нармальная ўлада будзе выконваць Канстытуцыю, а нармальныя суды, пры гэтым, за невыкананьне Асноўнага Закону і міжнародных стандартаў права ў галіне правоў чалавека будуць рэальна наказваць правапарушальнікаў …

    Толькі хто гэтую ўладу зьменіць, калі да палітычных партыяў дагэтуль не дайшло, што іх як суб’ектаў даўно і назаўсёды пазбавілі асноўнага права рэалізоўваць свае праграмныя і статутныя мэты праз выбары на практыцы – партыі, замест грызьні, хто першы будзе хадзіць па колу ў межах асобна ўзятага барака пад фанаграмны-акампанімэнт і распавядаць электарату прыгожыя казкі-праграмы …, лепш бы аб’ядналіся ды адстаялі ўласнае права на існаваньне, усе разам, у адзінай даўгатэрміновай стратэгічнай цяжбе ды кампаніі па калектыўнай абароне агульна-грамадзянскіх інтарэсаў вярнулі б сабе як палітычным арганізацыям магчымасьць рэальна быць імі і мець для гэтага працуючы выбарчы мэханізм… Вось гэта была б кампанія (і мэсыдж ясны ў кожную хату – адзіны). Вось гэта быў бы голас, а не разнагалосіца пра сябе любімых ды зьнямоглых, да якіх ужо ў самых сябе пактычна не засталося веры.
    А то неяк дзіўна атрымліваецца. Самі свае (фактычна страчаныя) правы як арганізацыяў (палітычных суб’ектаў) не абараняюць, а народу (электарату) рэгулярна і сыстэматычна пры гэтым хочуць распавесьці, як яны яго-бедалагу ад кепскага рэжыму абароняць… (!?)

    Час разабрацца, а не плутаць у “трох асінаххх”, ды нарэшце паставіць ясныя прыярытэты. Сілаў мала? Тым больш іх ніколі ня стане болей, калі сынонімам “партыі” ў Беларусі з кожнымі “рэальна прайгранымі” (у разуменьні электарата) “выбарамі” ёсьць слабасьць (зьнямогласьць) ды запраграмаваная ўжо загадзя параза…

    У Беларусі без рэальных выбараў – даўно няма й партыяў! Пара сказаць сабе і людзям пра гэта праўду! Ды так, каб да кожнага дайшло, чым яны займаюцца ўсе гэтыя дзесяцігодзьдзі… Пасьля 2010 году і пацярпелых за кратамі, пасьля відавочных для ўсяго грамадзтва рэпрэсіяў… – гэта адзіная магчымасьць – і маральная, і праўная, і практычная, і насамрэч палітычная.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>