Не забірай жыцьцё!
2014 25/11

Новыя формы барацьбы з пратэстамі вынайшлі сьветлагорскія ўлады: пры спробе зладзіць пікет грамадзкага актывіста забрала не міліцыянты, а хуткая дапамога.

25 лістапада а 15-й гадзіне грамадзкі актывіст, інвалід 1 групы Юрый Ляшэнка спрабаваў зладзіць каля райвыканкаму пікет у абарону правоў людзей з абмежаванымі магчымасьцямі, у тым ліку ў знак пратэсту супраць невыкананьня правоў інвалідаў пры капітальным рамонце з элемэнтамі мадэрнізацыі жылога двухпавярховага дома па вуліцы Леніна.

Райвыканкам забараніў праводзіць масавае мерапрыемства. Але 25 лістапада Юрый Ляшэнка выехаў на вазку на цэнтральную плошчу Сьветлагорска. Праз некалькі хвілін, не пасьпеў ён і разгарнуць плакат, як да яго падбеглі супрацоўнікі «хуткай», якая з мігалкамі пад’ехала на плошчу, і мужчыну пацягнулі ў аўтамабіль.

«Мяне двое супрацоўнікаў «хуткай» пераконвалі, што мне блага, і мне патрэбная неабходная дапамога, я наогул не мог зразумець – што адбываецца. Мне было добра, хуткую я не выклікаў! У шпіталі мне памералі ціск, зрабілі кардыяграму, сказалі, што ў мяне тахікардыя і ўкалолі укол. Потым прыйшоў міліцыянт, які апытаў мяне», – распавёў актывіст.

Пасьля наведваньня міліцыянта, які склаў пратакол (пакуль невядома, па якім артыкуле), медсястра сказала Юрыю Ляшэнка, што ён можа ісьці дахаты, бо яму «аказана неабходная дапамога».

Міліцыянт абвясьціў, што 27 лістапада актывіст мусіць прыйсьці на суд.

*
*
(ПЕРАКЛАД, рас.)

“Креативные методы” борьбы с пикетами в Светлогорске

Новые формы борьбы с протестами изобрели светлогорские власти: при попытке устроить пикет общественного активиста забрала не милиция, а скорая помощь.

25 ноября в 15 часов активист, инвалид 1 группы Юрий Ляшенко пытался устроить около райисполкома пикет в защиту прав людей с ограниченными возможностями, в том числе в знак протеста против невыполнения прав инвалидов при капитальном ремонте с элементами модернизации жилого двухэтажного дома по улице Ленина.

Райисполком запретил проводить массовое мероприятие. Но 25 ноября Юрий Ляшенко выехал на коляске на центральную площадь Светлогорска. Через несколько минут, не успел он и развернуть плакат, как к нему подбежали сотрудники «скорой», которая с мигалками подъехала на площадь, и мужчину потащили в автомобиль.

«Меня двое сотрудников« скорой »убеждали, что мне плохо, и мне необходима помощь, я вообще не мог понять – что происходит. Мне было хорошо, скорую я не вызывал! В больнице мне измерили давление, сделали кардиограмму, сказали, что у меня тахикардия и укололи укол. Потом пришел милиционер, который опросил меня », – рассказал активист.

После посещения милиционера, который составил протокол (пока неизвестно, по какой статье), медсестра сказала Юрию Ляшенко, что он может идти домой, потому что ему «оказана необходимая помощь».

Милиционер объявил, что 27 ноября активист должен прийти на суд.

Паводле gomelspring.org

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.by.prava-by.infa

Цэтлікі: , , , ,

3 thoughts on ““Крэатыўныя мэтады” барацьбы зь пікетамі ў Сьветлагорску”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>