2014 27/11

Праваабаронца хоча атрымаць афіцыйны адказ, ці можна фатаграфавацца ў Віцебску без дазволу ўладаў.

Падставай для звароту ў адміністрацыю стаў інцыдэнт зь віцебскімі журналістамі і актывістамі, якіх вінавацяць у правядзеньні несанкцыянаванай акцыі “на падставе” здымкаў з фотасэсіі.

Віцебскі праваабаронца даслаў у адміністрацыю Чыгуначнага раёну заяву пра тое, што 12 сьнежня ён зьбіраецца сфатаграфавацца зь сябрамі на фоне гарадзкога краявіду.

Від масавага фатаграфаваньня: пэрформанс – форма сучаснага мастацтва, калі творам зьяўляюцца дзеяньні групы”, – піша праваабаронца, маючы на ўвазе, што ўдзельнікі фотаздымка падчас фотасэсіі могуць перамяшчацца, прымаць нейкія позы, мець пры сабе рэчы, каб падчас здымка перадаваць іх іншым удзельнікам, і гэтак далей.

Павал Левінаў падкрэсьлівае, што бярэ асабіста на сябе абавязкі па захаваньні правапарадку падчас фотасэсіі, што не дапусьціць фактаў наяўнасьці ва ўдзельнікаў нейкіх прадметаў або рэчываў, якія могуць быць крыніцай небясьпекі для іншых.

Я хачу атрымаць афіцыйны адказ ад уладаў, ці трэба прасіць дазволу на масавае фатаграфаваньне, ці не. Зьбіраюся правесьці пэрформанс з фотасэсіяй на вуліцы Ільлінскага – у тым месцы, дзе ў пачатку месяцу сфатаграфаваліся віцебскія журналісты і актывісты, на якіх потым за гэта склалі пратаколы як на ўдзельнікаў несанкцыянаванай акцыі”, – кажа Павал Левінаў. – Калі мне адкажуць, што дазвол на фатаграфаваньне не патрэбен, то тады незразумела, чаму супрацоўнікі Чыгуначнага РАУС вінавацяць удзельнікаў фотасэсіі за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. А калі напішуць, што дазвол патрэбен, ці мне не дазваляць ладзіць фотасэсію зь якой-небудзь прычыны – гэта будзе сапраўдны скандал. Бо ў такім выпадку атрымаецца, што сфатаграфавацца на вуліцы – гэта правапарушэньне, і ўсе аматары здымацца на фоне гарадзкіх краявідаў – правапарушальнікі”.

Зварот праваабаронцы ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну зьвязаны з тым, што супраць удзельнікаў фотасэсіі на вуліцы Ільлінскага, каля былога будынку раённага дому культуры, цяпер заводзяць адміністрацыйныя справы і прызначаюць суды.

Ідэя фотасэсіі палягала ў тым, каб працягнуць тэму, узьнятую невядомым мастаком-графітыстам: на сьцяне будынку намалявана, як зробленая з газэты птушка вылятае з клеткі… Удзельнікі фотасэсіі таксама трымалі ў руках папяровыя клеткі і зробленыя з газэты птушкі-арыгамі.

Паводле высновы начальніка аддзелу аховы прафіляктыкі і правапарадку міліцыі Чыгуначнага раёну Аляксандра Рыбакова, які складаў пратаколы пра адміністрацыйнае правапарушэньне, гэта быў пікет, а прысутныя “выказвалі свае грамадзкія і палітычныя перакананьні”.

З такой трактоўкай падзеяў ня згодзен ніводзін зь пяці чалавек, якія ўжо атрымалі позвы ў суд на 28 лістапада (журналісты Алена Сьцяпанава і Зьміцер Казакевіч, грамадзкая актывістка Алена Шабуня) і 1 сьнежня (грамадзкая актывістка Тацьцяна Севярынец, журналіст Кастусь Мардзьвінцаў).

Алена Шабуня і Тацяна Севярынец напісалі скаргі на маёра міліцыі Аляксандра Рыбакова.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Павел Левинов: “Я сообщил в районную администрацию, что хочу сфотографироваться с друзьями. Неужели не разрешат? “

Правозащитник хочет получить официальный ответ, можно ли фотографироваться в Витебске без разрешения властей.

Основанием для обращения в администрацию стал инцидент с витебскими журналистами и активистами, которых обвиняют в проведении несанкционированной акции “на основании” снимков с фотосессии.

Витебский правозащитник прислал в администрацию Железнодорожного района заявление о том, что 12 декабря он собирается сфотографироваться с друзьями на фоне городского пейзажа.

Вид массового фотографирования: перформанс – форма современного искусства, когда произведением являются действия группы“, – пишет правозащитник, имея в виду, что участники фотографии во время фотосессии могут перемещаться, принимать какие-то позы, иметь при себе вещи, чтобы во время съемок передавать их другим участникам , и так далее.

Павел Левинов подчеркивает, что берет лично на себя обязанности по сохранению правопорядка во время фотосессии, что не допустит фактов наличия у участников каких-то предметов или веществ, которые могут быть источником опасности для других.

Я хочу получить официальный ответ от властей, нужно просить разрешения на массовое фотографирование, или нет. Собираюсь провести перформанс с фотосессий на улице Ильлинскага – в том месте, где в начале месяца сфотографировались витебские журналисты и активисты, на которых потом за это составили протоколы как на участников несанкционированной акции “, – говорит Павел Левинов. Если мне ответят, что разрешение на фотографирование не нужен, то тогда непонятно, почему сотрудники Железнодорожного РОВД обвиняют участников фотосессии за участие в несанкционированном мероприятии. А если напишут, что разрешение нужно, и мне не позволяют устраивать фотосессию с какой-либо причине – это будет настоящий скандал. Ведь в таком случае получится, что сфотографироваться на улице – это правонарушение, и все любители сниматься на фоне городских пейзажей – правонарушители “.

Обращение правозащитника в администрацию Железнодорожного района связан с тем, что против участников фотосессии на улице Ильлинскага, возле бывшего здания районного дома культуры, сейчас заводят административные дела и назначают суды.

Идея фотосессии заключалась в том, чтобы продолжить тему, поднятую неизвестным художником-графитистом: на стене здания изображено, как сделаная из газеты птица вылетает из клетки … Участники фотосессии также держали в руках бумажные клетки и сделанные из газеты птицы-оригами.

Согласно выводу начальника отдела охраны профилактики и правопорядка милиции Железнодорожного района Александра Рыбакова, который составлял протоколы об административном правонарушении, это был пикет, а присутствующие “высказывали свои общественные и политические убеждения“.

С такой трактовкой событий не согласен ни один из пяти человек, которые уже получили повестки в суд на 28 ноября (журналисты Елена Степанова и Дмитрий Казакевич, общественная активистка Елена Шабуня) и 1 декабря (общественная активистка Татьяна Северинец, журналист Константин Мардьвинцав).

Елена Шабуня и Татьяна Северинец написали жалобы на майора милиции Александра Рыбакова.

Паводле spring96.org

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.by.prava-by.infa

На фота – Павал Левінаў, праваабаронца зь Віцебску.
Fota: Alaksiej Łapicki

Цэтлікі: , , , ,

2 thoughts on “Павал Левінаў: “Я паведаміў у раённую адміністрацыю, што хачу сфатаграфавацца зь сябрамі. Няўжо не дазволяць?””

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>