Не забірай жыцьцё!
2014 20/11

Гомельскія праваабаронцы Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка, а таксама грамадзянская актывістка Галіна Бялова накіравалі ў гарвыканкам заяўку на правядзеньне ў горадзе 10 снежня, у Дзень правоў чалавека, масавага мерапрыемства ў выглядзе вулічнага шэсьця.

Мэтай мірнага сходу заяўлена прыцягненьне ўвагі жыхароў горада да наяўнасьці ў краіне палітычных зняволеных.

Заяўнікі просяць гарвыканкам даць распараджэньне адпаведным службам па забеспячэньні грамадскага парадку, арганізацыі медыцынскага абслугоўваньня, прыборцы тэрыторыі пасьля яго правядзеньня.

У Гомелі, згодна рашэньню гарвыканкаму «Аб масавых мерапрыемствах», заяўнікам пікета, мітынгаў і шэсьцяў трэба заплаціць за паслугі хуткай дапамогі і камунальных службаў. Праводзіць масавыя мерапрыемствы, якія праходзяць не па ініцыятыве ўладаў, можна толькі на двух пляцоўках у аддаленых мікрараёнах. Заяўнікі пікетаў і мітынгаў сутыкаюцца з замкнёным колам: «хуткая» не згаджаецца абслугоўваць масавыя мерапрыемствы нават пры ўмове аплаты, спасылаючыся то на недахоп карэт хуткай дапамогі, то на тое, што гарвыканкам не даў дазвол на масавае мерапрыемства (хоць выканкам можа даць дазвол толькі пасьля дамовы з «хуткай»).

У Гомельскай вобласьці за апошнія 10 гадоў улады не дазволілі правесьці ніводнага масавага мерапрыемства, якія былі заяўлены прадстаўнікамі дэмакратычнай супольнасьці. Абскарджваньне такіх рашэньняў у судах не прыносіць плёну.

З гэтай нагоды, у Камітэце ААН па правах чалавека знаходзяцца на разглядзе шматлікія скаргі з рэгіёну, па некалькіх зь якіх ужо прыняты рашэньні з патрабаваньнем зьмены не толькі нацыянальнага заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, але і адпаведнага рашэньня мясцовага гарвыканкаму.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

В Гомеле на День прав человека заявлено уличное шествие

Гомельские правозащитники Анатолий Поплавный и Леонид Судаленко, а также гражданская активистка Галина Белова направили в горисполком заявку на проведение в городе 10 декабря, в День прав человека, массового мероприятия в виде уличного шествия.

Целью мирного собрания заявлено привлечение внимания жителей города к наличию в стране политических заключенных.

Заявители просят горисполком дать распоряжение соответствующим службам по обеспечению общественного порядка, организации медицинского обслуживания, уборке территории после его проведения.

В Гомеле, согласно решению горисполкома «О массовых мероприятиях», заявителем пикета, митингов и шествий нужно заплатить за услуги скорой помощи и коммунальных служб. Проводить массовые мероприятия, которые проходят не по инициативе властей, можно только на двух площадках в отдаленных микрорайонах. Заявители пикетов и митингов сталкиваются с замкнутым кругом: «скорая» не соглашается обслуживать массовые мероприятия даже при условии оплаты, ссылаясь то на нехватку карет скорой помощи, то на то, что горисполком не дал разрешение на массовое мероприятие (хотя исполком может дать разрешение только после соглашения со «скорой»).

В Гомельской области за последние 10 лет власти не разрешили провести ни одного массового мероприятия, которые были заявлены представителями демократического сообщества. Обжалование таких решений в судах не приносит плода.

По этому поводу, в Комитете ООН по правам человека находятся на рассмотрении многочисленные жалобы из региона, по нескольким из которых уже приняты решения с требованием изменения не только национального законодательства о массовых мероприятиях, но и соответствующего решения местного горисполкома.

Паводле spring96.org    gomelspring.org

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота – праваабаронца Леанід Судаленка, Гомель
Fota : Alaksiej Łapicki

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>