Не забірай жыцьцё!
2014 28/11

28 лістапада суд Ленінскага раёну Менску разгледзеў адміністратыўную справу намесьніка старшыні КХП БНФ Юрася Беленькага й прысудзіў яму 30 базавых адзінак (4,5 мільёны) штрафу за шэсьце да месца расстрэлаў ахвяраў бальшавіцкага тэрору 9 лістапада.

Прадстаўнік ПЦ “Вясна” Наста Лойка, якая назірала за судовым працэсам, распавяла, што суд пачаўся на паўгадзіны пазьней – 12.00, а таксама была заменена судьдзя – замест абвешчанай раней Надзеі Навіцкай справу разглядала Марына Запасьнік.

Судьдзя задаволіла ўсе хадайніцтвы сп.Беленькага (пра ўдзел адваката, допыт сьведкі), але па выніку адмовіла ў праглядзе відэа з агульнага паседжаньня у Мінгарвыканкаме 27 кастрычніка і зь самой акцыі ў Лошыцы.

Прадстаўнік Мінгарвыканкаму Юрый Уральскі, як і на паседжаньні 17 лістапада, абгрунтаваў слушнасьць іх рашэньняў, але шмат хаміў у бок адваката і не хацеў адказваць на шэраг пытаньняў сп.Беленькага, сам даючы ім ацэнку “некарэктных”. Сп.Юрась даводзіў у судзе, што меры па бясьпецы былі ўзгодненыя на паседжаньні 27 кастрычніка (прагляд відэа якога не дазволіла судьдзя), а таксама перад акцыяй 9 лістапада, а пра працэдуру аплаты яму не паведамілі, ды склалі пратакол 12 лістапада, хаця аплаціць КХП БНФ павінна было паводле закону цягам 10 дзён пасьля акцыі.

У выніку судьдзя Марына Запасьнік прызнала Юрася Беленькага вінаватым у парушэньні заканадаўства аб масавых мерапремствах як арганізатара (ч.2 арт.23.23 КаАП) і пакарала штрафам у 4 мільёны рублёў.

Абсурднасьць сытуацыі ў тым, што з аднаго боку адсутнічая рэглямэнтаваная працэдура аплаты мераў бясьпекі для ГУУС Мінгарвыканкаму, а з іншага – у неадпаведнасьці самога такога патрабаваньня для арганізатара з боку ўладаў, паколькі агульнапрызнаныя стандарты свабоды сходаў прадугледжваюць пазытыўныя абавязкі дзяржавы па забесьпячэньні аховы грамадзкага парадку падчас масавага мерапрыемства, а не абавязак арганізатараў.Апошні ўнівэрсальны перыядычны агляд Рады па правах чалавека ААН за 2010 год утрымлівае рэкамэндацыю беларускаму ўраду прывесьці нацыянальны закон “Аб масавых мерапрыемствах” у адпаведнасьць Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Але з тых часоў сытуацыя толькі пагоршылася, рэальнага права на свабодныя сходы ў Беларусі няма, што сімвалізуе і гэты суд”, – кажа Наста Лойка.

Нагадаем, гэта ужо другі штраф Юрасю Беленькаму за арганізацыю масавых мерапрыемстваў зь нагоды традыцыйнай памятнай даты Дзяды.

17 лістапада суд Першамайскага раёну Менску пакараў яго па гэтым жа артыкуле штрафам у 20 базавых адзінак за шэсьце ў Курапаты 2 лістападу.

*
*
(ПЕРАКЛАД, рас.)

Очередной миллионный штраф Юрий Беленький – за шествие в Лошицкий Яр

28 ноября суд Ленинского района Минска рассмотрел административное дело заместителя председателя КХП БНФ Юрия Беленького и присудил ему 30 базовых единиц (4,5 миллиона) штрафа за шествие к месту расстрелов жертв большевистского террора 9 ноября.

Представитель ПЦ “Весна” Анастасия Лойко, которая наблюдала за судебным процессом, рассказала, что суд начался на полчаса позже – 12.00, а также была заменена судья – вместо объявленной ранее Надежды Новицкой дело рассматривала Марина Запасник.

Судья удовлетворила все ходатайства г-на.Беленькага (об участии адвоката, допрос свидетеля), но по результату отказала в просмотре видео из общего заседания в Мингорисполкоме 27 октября и с акции в Лошице.

Представитель Мингорисполкома Юрий Уральский, как и в заседании 17 ноября, обосновал правильность их решений, но много хамил в сторону адвоката и не хотел отвечать на ряд вопросов г-на. Беленького, сам давая им оценку “некорректную”. Г-н. Юрий в суде говорил, что меры по безопасности были согласованы на заседании 27 октября (просмотр видео которого не позволила судья), а также перед акцией 9 ноября, а о процедуре оплаты ему не сообщили, и составили протокол 12 ноября, хотя оплатить КХП БНФ должно было по закону в течение 10 дней после акции.

В результате судья Марина Запасник признала Юрия Беленького виновным в нарушении законодательства о массовых мероприятиях как организатора (ч.2 арт.23.23 КоАП) и приговорила к штрафу в 4 миллиона рублей.

Абсурдность ситуации в том, что с одной стороны отсутствует регламентированная процедура оплаты мер безопасности для ГУВД Мингорисполкома, а с другой – в несоответствии самого такого требования для организатора со стороны властей, поскольку общепризнанные стандарты свободы собраний предусматривают позитивные обязанности государства по обеспечению охраны общественного порядка во время массового мероприятия, а не обязанность организаторов. Последний универсальный периодический обзор Совета по правам человека ООН за 2010 год содержит рекомендацию белорусскому правительству привести национальный закон “О массовых мероприятиях” в соответствие Международному пакту о гражданских и политических правах. Но с тех пор ситуацыя только ухудшилась, реального права на свободные собрания в Беларуси нет, что символизирует и этот суд“, – говорит Анастасия Лойко.

Напомним, это уже второй штраф Юрий Беленький за организацию массовых мероприятий с поводу традиционной памятной даты Деды.

17 ноября суд Первомайского района Минска приговорил его по этой же статье штрафом в 20 базовых величин за шествие в Куропаты 2 ноября.

Паводле spring96.org

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

На фота: Юрась Беленькі – намесьнік старшыні КХП БНФ

Fota: Alaksiej Łapicki,
Lićviny-INFA

Цэтлікі: , , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>