Не забірай жыцьцё!
2014 28/11

У Чыгуначным раённым судзе Віцебску адбыліся суды за фатаграфаваньне на фоне графіці. Усіх прызналі вінаватымі ў несанкцыянаваным пікетаваньні.

Зьмітра Казакевіча і Алену Сьцяпанаву аштрафавалі на 20 базавых велічыняў (то бок на 3 мільёны рублёў кожнага), а актывістку аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Алену Шабуню — на 18 базавых, на 300 тысяч менш — з улікам таго, што ў яе трое дзяцей і яна не працуе.

У сярэдзіне лістапада на пяцёх віцебскіх журналістаў і грамадзкіх актывістаў склалі міліцэйскія пратаколы — за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным пікетаваньні. Адзіны «доказ» у справах, да якога апэлююць міліцыянты, — гэта фатаздымкі з інтэрнэт-сайтаў, дзе некалькі чалавек сфатаграфаваліся побач з графіці. 28 лістапада адбыліся суды над трыма фігурантамі справы.

Аб 11-й раніцы пачаўся працэс над Зьмітром Казакевічам. Доўжыўся ён 20 хвілінаў, кажа Зьміцер:
Я настойваў на тым, што гэта была мастацкая акцыя, мастацкая фатасэсія, што мне вельмі спадабалася графіці на сьцяне будынку сваёй мастацкай ідэяй. Судзьдзя запыталася, у чым мастацкая ідэя. Я адказаў, што гэта проста прыгожа. Адзіным доказам у міліцыянта быў тэкст з інтэрнэту і раздрукоўка тэхнічных дадзеных здымку. Ён на судзе таксама падтрымаў напісанае ім жа ў пратаколе абвінавачаньне: што гэта было пікетаваньне“.

Судзьдзя Алена Цыганкова адразу ж вынесла рашэньне: 20 базавых, то бок 3 мільёны.

Пасьля абеду працэсы над Аленай Сьцяпанавай і Аленай Шабуняй вёў судзьдзя Дзяніс Губанаў.

Алене Сьцяпанавай падаецца дзіўным ужо тое, як была заведзеная гэтая справа. Маёр Рыбакоў, які прысутнічаў на працэсе, распавёў, што праз два тыдні пасьля зьяўленьня здымкаў у інтэрнэце ў Чыгуначны РАУС прыйшоў загад разабрацца з удзельнікамі пікету з абласнога ўпраўленьня ўнутраных спраў:
Ён распавёў, што ўсе матэрыялы яму прыйшлі ўжо гатовыя. І пакараньні аднатыпныя. Ну, Алене Шабуні — з улікам непаўналетніх дзяцей — ажно на дзьве базавыя менш. А што тычыцца працэсу майго і працэсу Зьмітра Казакевіча — прысуды пад капірку. У мяне быў адвакат, працэс даўжэйшы. А ягоную справу разгледзелі за 20 хвілін. Але прысуды аднолькавыя. І абвінавачаньні грунтуюцца выключна на меркаваньнях складальніка пратаколу маёра Рыбакова, які і не хаваў сваіх аргумэнтаў, кшталту „мне падаецца“, „я прачытаў“, „я так лічу, таму што мне падаецца“…”

Да Алены Шабуні суд паставіўся больш гуманна — улічыў зьмякчаючыя віну акалічнасьці: непаўналетніх дзяцей і тое, што яна не працуе. У выніку — ня 3 мільёны, як астатнім, а 2 мільёны 700 тысяч. Алену Шабуню таксама ўразілі аргумэнты міліцыянта Рыбакова:
Міліцыя дала запыт у адміністрацыю Чыгуначнага раёну, ці падавалі мы заяўку на арганізацыю пікету. З адміністрацыі далі адказ, што ніхто падобных заявак не падаваў, і, адпаведна, дазволу не было на пікетаваньне. Значыць, мы правялі несанкцыянаваную акцыю“. Я спытала: „Пакажыце, дзе, у якім законе прапісана, што на фатаграфаваньне са знаёмымі патрэбны дазвол?“ Адказу на гэтае пытаньне ніхто ня даў“.

1 сьнежня — працяг судовых працэсаў у Віцебску. Будуць судзіць журналіста Кастуся Мардзьвінцава і каардынатарку аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Тацьцяну Севярынец.

*
*
(ПЕРАКЛАД, рас.)

За фотосесию с птицами и клетками – штрафы от 2,7 до 3 миллионов

В Железнодорожном суде Витебска состоялись суды за фотографирование на фоне граффити. Всех признали виновными в несанкционированном пикетировании.

Дмитрия Казакевича и Елену Степанову оштрафовали на 20 базовых величин (т.е. на 3 миллиона рублей каждого), а активистку оргкомитета по созданию партии БХД Елену Шабуню – на 18 базовых, на 300 тысяч меньше – с учетом того, что у нее трое детей и она не работает.

В середине ноября на пятерых витебских журналистов и общественных активистов составили милицейские протоколы – за якобы участие в несанкционированном пикетировании. Единственный «доказательство» в делах, к которому апеллируют милиционеры, – это фотографии с интернет-сайтов, где несколько человек сфотографировались рядом с граффити. 28 ноября состоялись суды над тремя фигурантами дела.

В 11 утра начался процесс над Дмитрием Казакевичем. Длился он 20 минут, говорит Дмитрий:
Я настаивал на том, что это была художественная акция, художественная фотосесия, что мне очень понравилось граффити на стене здания своей художественной идеей. Судья спросила, в чем художественная идея. Я ответил, что это просто красиво. Единственным доказательством в милиционера был текст из интернета и распечатка технических данных снимке. Он на суде также поддержал написанное им же в протоколе обвинение: что это было пикетирование “.

Судья Елена Цыганкова сразу же вынесла решение: 20 базовых, то есть 3 миллиона.

После обеда процессы над Еленой Степанова и Еленой Шабуни вел судья Денис Губанов.

Елене Степанова кажется странным уже то, как было заведено это дело. Майор Рыбаков, который присутствовал на процессе, рассказал, что через две недели после появления снимков в интернете в Железнодорожный РОВД пришел приказ разобраться с участниками пикета из областного управления внутренних дел:
“Он рассказал, что все материалы ему пришли уже готовы. И наказания однотипные. Ну, Елене Шабуни – с учетом несовершеннолетних детей – аж на две базовые меньше. А что касается процесса моего и процесса Дмитрия Казакевича – приговоры под копирку. У меня был адвокат, процесс долгий. А его дело рассмотрели 20 минут. Но приговоры одинаковы. И обвинения основываются исключительно на предположениях составляющей протокола майора Рыбакова, который и не скрывал своих аргументов, вроде “мне кажется”, “я прочитал”, “я так считаю, потому что мне кажется” …

К Елене Шабуни суд отнесся более гуманно – учел зьмякчаючыя вину обстоятельства: несовершеннолетних детей и то, что она не работает. В результате – Я не 3 миллиона, как остальным, а 2 миллиона 700 тысяч. Елену Шабуню также впечатлили аргументы милиционера Рыбакова:
Милиция дала запрос в администрацию Железнодорожного района, или подавали мы заявку на организацию пикета. Из администрации дали ответ, что никто подобных заявок не подавал, и, соответственно, разрешения не было на пикетирование. Значит, мы провели несанкционированную акцию. Я спросила: “Покажите, где, в каком законе прописано, что на фотографирование со знакомыми нужно разрешение?” Ответа на этот вопрос никто не дал “.

1 декабря – продолжение судебных процессов в Витебске. Будут судить журналиста Константина Мардьвинцава и координатора оргкомитета по созданию партии БХД Татьяну Северинец.

Нагадаем: Праваабаронца Павал Левінаў хоча атрымаць афіцыйны адказ, ці можна фатаграфавацца ў Віцебску без дазволу ўладаў.

Паводле www.svaboda.org, vitebskspring.org

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , , , ,

3 thoughts on “За фотасэсію з птушкамі і клеткамі — штрафы ад 2,7 да 3 мільёнаў”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>