2014 02/12

1 сьнежня праваабаронца, выканаўчы дырэктар ствараемага рэспубліканскага праваабарончага грамадзкага аб’яднаньня “Рух за рэалізацыю Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах “Пакт” Леанід Судаленка накіраваў заяву ў МЗС Беларусі з просьбай публікаваць на афіцыйным сайце міністэрства рашэньні Камітэту ААН па правах чалавека.

Праваабаронца зьвяртае ўвагу міністэрства, што пытаньні выкананьня рашэньняў міжнародных ворганаў па правах чалавека ўрэгуляваныя законам аб міжнародных дагаворах, згодна зь якім МЗС кантралюе выкананьне міжнародных дамоваў дзяржаўнымі ворганамі, паведамляе БелаПАН.

Пасьля апублікаваньня вынікаў 112-й сэсіі КПЧ ААН, якая прайшла ў кастрычніку 2014 году, стала вядома аб 73-х рашэньнях (меркаваньнях), прынятых камітэтам па індывідуальных скаргах беларускіх грамадзянаў, большасьць зь якіх ўтрымліваюць рэкамэндацыі, у тым ліку і аб публікацыі прынімаемых Камітэтам рашэньняў.

“Прымаючы да ўвагі той факт, што МЗС на заканадаўчым роўні вызначана як дзяржаўны ворган, які кантралюе выкананьне на тэрыторыі краіны рашэньняў Камітэту па правах чалавека ААН, прапануем стварыць на афіцыйным сайце міністэрства спэцыяльную рубрыку, дзе апублікаваць ўсе рашэньні (меркаваньні) Камітэту па правах чалавека ААН, прынятыя па скаргах беларускіх грамадзянаў”
, – прапанаваў Судаленка ў сваёй заяве.

Па выніках апошняй сэсіі КПЧ па колькасьці рашэньняў Беларусь апынулася на другім месцы пасьля Гішпаніі (102 рашэньні).

Згодна з указам прэзыдэнта ад 26 сакавіка 1998г. №157 “Аб дзяржаўных сьвятах, сьвяточных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь” 10 сьнежня адзначаецца Дзень правоў чалавека. “Да гэтай даты мы і просім МЗС пачаць рух у кірунку выкананьня рашэньняў КПЧ ААН, з простага – пачаць іх публікацыю на афіцыйным сайце. Бо ўсе рашэньні ААН ўтрымліваюць рэкамэндацыі, у тым ліку і аб афіцыйным апублікаваньні”, – пракамэнтаваў БелаПАН праваабаронца.

Нагадаем, у Беларусі праваабаронцы і грамадзяне, якія падавалі скаргі ў КПЧ, ствараюць рэспубліканскае праваабарончае грамадзкае аб’яднаньне “Рух за рэалізацыю Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах “Пакт”. Але Міністэрства юстыцыі не зарэгістравала аб’яднаньне. Адна з мэтаў ствараемага аб’яднаньня – дамагацца ад беларускіх уладаў выкананьня рашэньняў Камітэту ААН па правах чалавека.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Правозащитник требует от МИД публиковать решения Комитета ООН по правам человека

1 декабря правозащитник, исполнительный директор создаваемого республиканского правозащитного общественного объединения “Движение за реализацию Международного Пакта о гражданских и политических правах “ПАКТ” Леонид Судаленко направил заявление в МИД Беларуси с просьбой публиковать на официальном сайте министерства решения Комитета ООН по правам человека.

Правозащитник обращает внимание министерства, что вопросы исполнения решений международных органов по правам человека урегулированы законом о международных договорах, согласно которому МИД контролирует исполнение международных договоров государственными органами, сообщает БелаПАН.

После опубликования результатов 112-й сессии КПЧ ООН, которая прошла в октябре 2014 года, стало известно о 73 решениях (соображениях), принятых комитетом по индивидуальным жалобам белорусских граждан, большинство из которых содержат рекомендации, в том числе и о публикации принимаемых комитетом решений.

“Принимая во внимание тот факт, что МИД на законодательном уровне определено как государственный орган, контролирующий исполнение на территории страны решений Комитета по правам человека ООН, предлагаем создать на официальном сайте министерства специальную рубрику, где опубликовать все решения (соображения) Комитета по правам человека ООН, принятые по жалобам белорусских граждан”, — предложил Судаленко в своем заявлении.

По итогам последней сессии КПЧ по количеству решений Беларусь оказалась на втором месте после Испании (102 решения).

Согласно указу президента от 26 марта 1998 года № 157 “О государственных праздниках, праздничных днях и памятных датах в Республике Беларусь” 10 декабря отмечается День прав человека. “К этой дате мы и просим МИД начать движение в направлении исполнения решений КПЧ ООН, с простого — начать их публикацию на официальном сайте. Ведь все решения ООН содержат рекомендации, в том числе и об официальном опубликовании”, — прокомментировал БелаПАН правозащитник.

Напомним, в Беларуси правозащитники и граждане, которые подавали жалобы в КПЧ, создают республиканское правозащитное общественное объединение “Движение за реализацию Международного пакта о гражданских и политических правах “ПАКТ”. Но Министерство юстиции не зарегистрировало объединение. Одна из целей создаваемого объединения — добиваться от белорусских властей исполнения решений Комитета ООН по правам человека.

Паводле Алена Германовіч, БелаПАН,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота:

Кіраўнік МЗС Беларусі, Уладзімер Малей, Менск;

Старшыня аргкамітэту па стварэньні РГА “Пакт”, Міхаіл Пастухоў, Менск.

Цэтлікі: , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>