2014 04/12

Толькі напачатку сьнежня ў паштовай скрыні праваабаронцаў Аляксея Лапіцкага й Сьвятланы Лапіцкай зьявілася паштовая капэрта з адказам з ЖКГ Менаблвыканкаму на скаргу-зварот па факце адмовы Жодзінскага АЖКГ заключаць патрабуемую гарвыканкамам дамову на прыборку тэрыторыі пікетаваньня, пасьля правядзеньня плянуемага на ёй мерапрыемства.

Скарга-зварот ва Ўпраўленьне ЖКГ Менаблвыканкаму з Жодзіна была адпраўленая па электроннай пошце 07.10.2014 году. Яна дублявалася 17.10.2014г. і такім чынам была дастаўлена на актуальную электронную адрэсу дадзенай установы. Аднак, адказу ў чакаемы тэрмін, калі заяўнікі паўторна зьвярталіся ў суд пасьля запатрабаванага судзьдзёй Тацянай Трапашкай праходжаньня дасудовага разгляду скаргі, не паступіла.

У атрыманым са спазьненьнем амаль на 2 тыдня адказе, у тым ліку, зусім не даецца ацэнка фактам адмовы кіраўніцтва Жодзінскага АЖКГ ад заключэньня дамовы. Заўважаны толькі сам факт своечасовасьці адказаў Жодзінскага АЖКГ на звароты заяўнікоў па заключэньні дамоваў.

Пры гэтым, аднак, паведамляецца, што практыка ўборкі тэрыторыі пасьля розных мерапрыемстваў на платнай аснове ў прадпрыемстваў ЖКГ Менскай вобласьці, а значыцца і ў Дзяржаўнага прадпрыемства “Жылёва-камунальная гаспадарка Менскай вобласьці”, маецца. Але прэйскуранты коштаў, якія заканадаўствам не прадугледжаныя, складаюцца самастойна, а статыстыка па дадзеных відах працы зусім не вядзецца (!?). Тобок, яшчэ й пры гэтым адсутнічае рэгістраваная ў адпаведным парадку спраўная дакумэнтацыя?! Альбо яна ёсть, але ў ЖКГ Менаблвыканкаму няма аніякай магчымасьці альбо жаданьня яе належным чынам “падняць”, вывучыць і патрабаваным чынам прадставіць?

 Адказ з Ўпраўленьне ЖКГ Менаблвыканкаму

З гэта можна зрабіць выснову, што кіраўніцтва Дзяржаўнага прадпрыемства “Жылёва-камунальная гаспадарка Менскай вобласьці” Менаблвыканкаму ня ўбачыла парушэньня п.5 Рашэньня №1020 Жодзінскага выканкаму Жодзінскім АЖКГ у тым, што яно адмовілася заключаць безвыдатковую для сябе й звышпрыбытковую дамову на прыборку тэрыторыі пасьля плянаванага на 04 жніўня 2014 году мітынгу праваабаронцаў у падтрымку Мікалая Статкевіча ды іншых палітвязьняў Беларусі, а таксама супраць вайсковай агрэсіі Расеі ва Ўкраіне.

Менскае кіраўніцтва Жодзінскага АЖКГ адмовілася заўважаць і ўлічваць той факт, што дзейсным заканадаўствам не прадугледжваюцца прэйскуранты коштаў і адпаведныя платныя паслугі на прыборку тэрыторыі пасьля рэалізацыі грамадзянамі канстытуцыйных правоў на выказваньне ўласных меркаваньняў праз мірныя сходы адпаведна арт. 35 Канстытуцыі Беларусі.

Акрамя таго, ва ўстанове ЖКГ Менаблвыканкаму фактычна прызнаюцца, што ня маюць дакумэнтацыі, якая б пацьвердзіла факты неўстаноўленага заканадаўствам атрыманьня сродкаў дадзенымі дзяржустановамі за паслугі прыборкі гарадзкой тэрыторыі, і прапануюць у выпадку нязгоды з падобным адказам на скаргу зноў-такі зьвяртацца ў суд.

Аляксей Лапіцкі:
– Пры дадзеных абставінах выглядае дзіўным, што яшчэ аніводны суд, судзьдзя альбо судовы працэс не пакараў за падобныя неправамерныя дзеяньні (бязьдзеяньне) ані супрацоўнікаў міліцыі, ЖКГ ці мэдыкаў, якія не заключаюць патрабуемыя дамовы, ані тых адказных асобаў з выканкамаў, якія прымушаюць дадзеныя дзяржустановы заключаць платныя дамовы з грамадзянамі насуперак дзейснай для іх нарматыўна-праўнай базы, а потым на падставе невыкананьня падобных невыканальных на практыцы патрабаваньняў пазбаўляюць грамадзянаў іхнага неад’емнага канстытуцыйнага права на выказваньне меркаваньняў ды правядзеньне мірных сходаў.

*
*
(ПЕРАКЛАД, рас.)

Жодино: правозащитники получили несвоевременный ответ с ЖКХ Миноблисполкома (фото, документы)

Только в начале декабря в почтовом ящике правозащитников Алексея Лапицкого и Светланы Лапицкой появился почтовый конверт с ответом из ЖКХ Миноблисполкома на жалобу-обращение по факту отказа Жодинским АЖКГ заключать требуемый горисполкомом договор на уборку территории пикетирования, после проведения планируемого на ней мероприятия.

Жалоба-обращение в Управление ЖКХ Миноблисполкома из Жодино была отправлена по электронной почте 07.10.2014 года. Она дублировалась 17.10.2014г. и таким образом была доставлена на актуальный электронный адрес данного учреждения. Однако, ответа в ожидаемый срок, когда заявители повторно обращались в суд после затребованного судьёй Татьяной Трепашко прохождения досудебного рассмотрения жалобы, не поступило.

В полученном с опозданием почти на 2 недели ответе, в том числе, совсем не даётся оценка фактам отказа руководства Жодинского АЖКГ от заключения договора. Замечен лишь сам факт своевременности ответов Жодинского АЖКГ на обращения заявителей по заключению договоров.

При этом, однако, сообщается, что практика уборки территории после различных мероприятий на платной основе у предприятий ЖКХ Минской области, а значит и у Государственного предприятия “Жилом-коммунальное хозяйство Минской области”, имеется. Но прейскуранты цен, которые законодательством не предусмотрены, составляются самостоятельно, а статистика по данным видам работы не ведётся (!?). То есть, ещё при этом отсутствует и зарегистрированная в соответствующем порядке деловая документация?! Либо она ёсть, но у ЖКХ Миноблисполкома нет никакой возможности или желания её надлежащим образом “поднять”, изучить и требуемым образом предоставить?

С это можно сделать вывод, что руководство Государственного предприятия “Жилом-коммунальное хозяйство Минской области» Миноблисполкома не увидело нарушения п.5 Решения №1020 Жодинского исполкома Жодинским АЖКГ в том, что оно отказалось заключать беззатратный для себя и сверхприбыльный договор на уборку территории после спланированного на 4 августа 2014 года митинга правозащитников в поддержку Николая Статкевича и других политзаключенных Беларуси, а также против военной агрессии России в Украине.

Минское руководство Жодинского ЖКГ отказалось замечать и учитывать тот факт, что действующим законодательством не предусматриваются прейскуранты цен и соответствующие платные услуги на уборку территории после реализации гражданами конституционных прав на выражение их собственных мнений через мирные собрания соответственно ст.35 Конституции Беларуси.

Кроме того, в учреждении ЖКХ Миноблисполкома фактически признаются, что не имеют документации, которая бы подтвердила факты неустановленного законодательством получения средств данными госучреждениями за услуги уборки городской территории, и предлагают в случае несогласия с подобным ответом на жалобу опять-таки обращаться в суд.

Алексей Лапицкий:
– При данных обстоятельствах выглядит странным, что ещё ни один суд, судья или судебный процесс не наказал за подобные неправомерные действия (бездействие) ни сотрудников милиции, ЖКХ или медиков, которые не заключают требуемые договора, ни тех ответственных лиц с исполкомов, которые заставляют данные госучреждения заключать платные договоры с гражданами вопреки действующей для них нормативно-правовой базы, а потом на основании невыполнения подобных невыполнимых на практике требований лишают граждан их неотъемлемого конституционного права на выражение мнения и проведение мирных собраний.


ДАДАТКІ:

1) Паштовая капэрта.

Паштовая капэрта

2) Адказ Дзяржаўнага прадпрыемства “Жылёва-камунальная гаспадарка Менскай вобласьці” Менаблвыканкаму, атрыманы 01.12.2014г. поштай

Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота:
1) Аляксей Лапіцкі, парваабаронца ПЦ “Вясна”, Жодзіна;
2) Адказ з ЖКГ Менамблвыканкаму;
3) Паштовая капэрта, у якой атрыманы несваечасовы адказ.

Фота: А.Лапіцкі

Цэтлікі: , , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>