Не забірай жыцьцё!
2014 08/12

Рашэньне берасьцейскага выканкаму аб дазволе пікетаваньняДвухгадзінная акцыя (з 13.00 да 15.00) адбудзецца ў берасьцейскім парку воінаў-інтэрнацыяналістаў 10 сьнежня, калі споўніцца 66 гадоў з моманту прыняцьця Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека.

Як паведаміў ініцыятар пікету, праваабаронца Уладзімер Вялічкін, хаця да заяўкі на пікет не была прыкладзена дамова з адміністрацыяй гэтага парку на прыборку тэрыторыі (бо дырэктар установы адмовіўся ад заключэньня такой дамовы), акцыя дазволена берасьцейскімі ўладамі, пра што сьведчыць ліст за подпісам намесьніка старшыні гарвыканкаму Генадзя Барысюка.

Паводле словаў Уладзімера Вялічкіна, падчас пікету плянуецца ня толькі ўзгадваць гадавіну прыняцьца Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека, але й прыцягнуць увагу да існаваньня ў Беларусі палітычных зьняволеных, патрабаваць ад уладаў хутчэйшага вызваленьня гэтых асобаў.

Нагадаем, што заяўку на тое, каб зладзіць 10 сьнежня пікет, прымеркаваны да Міжнароднага дня правоў чалавека, берасьцейскія праваабаронцы падавалі ў мясцовы гарвыканкам. У гэтай заяўцы ў якасьці месца, абранага для пікету, узгадваўся парк воінаў-інтэрнацыяналістаў – адна з пляцовак, якую ўлады самі вызначылі для правядзеньня масавых акцый у горадзе.

Уладзімір Вялічкін адзначаў, што згодна з цяперашнім заканадаўствам, для таго, каб правесьці масавае мерапрыемства, трэба заключыць дамовы з шэрагам інстанцыяў, якія забясьпечваюць вываз сьмецьця, ахову парадку й мэдычнае абслугоўваньне. Таксама берасьцейскія ўлады запатрабавалі дамову з арганізацыяй, на тэрыторыі якой плянаваўся пікет. Аднак прадстаўнік парку зазначыў у размове з заяўнікамі, што гэта ўстанова не абавязаная заключаць дамову, таму й рабіць гэтага ня будзе.

У выніку да пакету дакумэнтаў у Берасьцейскі гарвыканкам праваабаронцы прыкладалі толькі заяву да адміністрацыі парку воінаў-інтэрнацыяналістаў з просьбаю заключыць патрабуемую выканкамам дамову.

*
*
(ПЕРАКЛАД, рас.)

Брестский горисполком разрешил пикет в Международный день прав человека (документ)

Двухчасовая акция (с 13.00 до 15.00) состоится в брестском парке воинов-интернационалистов 10 декабря, когда исполнится 66 лет с момента принятия Всеобщей декларации прав человека.

Как сообщил инициатор пикета, правозащитник Владимир Величкин, хотя до заявки на пикет не был приложен договор с администрацией этого парка на уборку территории (т.к. директор учреждения отказался от заключения такого договора), акция разрешена брестскими властями, о чём свидетельствует письмо за подписью заместителя председателя горисполкома Геннадия Борисюка.

По словам Владимира Величкина, во время пикета планируется не только вспоминать годовщину принятия Всеобщей декларации прав человека, но и привлечь внимание к существованию в Беларуси политических заключённых, требовать от властей скорейшего освобождения этих лиц.

Напомним, что заявку на то, чтобы устроить 10 декабря пикет, приуроченный к Международному дню прав человека, брестские правозащитники подавали в местный горисполком. В этой заявке в качестве места, выбранного для пикета, упоминался парк воинов-интернационалистов – одна из площадок, которую власти сами определили для проведения массовых акций в городе.

Владимир Величкин отмечал, что согласно нынешнему законодательству, для того, чтобы провести массовое мероприятие, нужно заключить договоры с рядом инстанций, которые обеспечивают вывоз мусора, охрану порядка и медицинское обслуживание. Также брестские власти потребовали договор с организацией, на территории которой планировался пикет. Однако представитель парка отметил в беседе с заявителями, что это учреждение не обязано заключать договор, поэтому и делать этого не будет.

В результате к пакету документов в Брестский горисполком правозащитники прилагали только заявление к администрации парка воинов-интернационалистов с просьбой заключить требуемый исполкомом договор.

ДАДАТКІ:

Рашэньне берасьцейскага выканкаму аб дазволе пікетаваньня …

Рашэньне берасьцейскага выканкаму аб дазволе пікетаваньня

Паводле brestspring.com,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота: Уладзімер Вялічкін, Берасьце
Fota: Alaksiej Łapicki, Lićviny-INFA

Цэтлікі: , , , ,

3 thoughts on “Берасьцейскі гарвыканкам дазволіў пікет у Міжнародны дзень правоў чалавека (абноўлена – далучаны дакумэнты)”

  1. А я пракамэнтаваў бы гэта наступным чынам…

    Берасьцейскі гарвыканкам прымусіў грамадзянаў выконваць незаконныя патрабаваньні й перадумовы для атрыманьня дазволу на рэалізацыю імі гарантаванага дзяржаваю (арт. 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь) грамадзянскага права на мірныя сходы й выказваньне такім чынам меркаваньня. А для пацьверджаньня таго, што дадзеныя патрабаваньні “выканальныя на практыцы”, чарговы раз (першы, калі адмовіўся ад сваіх жа патрабаваньняў заключаць дамовы зь міліцыяй і замацаваў гэта ў сваім рашэньні) “адпусьціў лейцы” ды нарэшце дазволіў практычна рэалізаваць канстытуцыйнае права … (!)

    Колькі грошай, дарэчы, запатрабавалі па дамовах мэдыкі й камунальнікі ад аргнізатараў двухгадзіннага пікетаваньня, колькасьцю да 5 удзельнікаў, і на колькі гэта законна ды правамерна ў навасным паведамленьні не гаворыцца. Таму яшчэ зусім невядома, колькі вымушаныя будуць заплаціці заяўнікі “дзяржаўным установам” (!) за магчымасьць грамадзянам дзяржавы Беларусь сабрацца й выказаць у зімовым парку свае меркаваньні ў міжнародны Дзень Правоў Чалавека 10 сьнежня?!

    Цікава, колькі ж каштуе ў Берасьці дазвол на рэалізацыю свайго неад’емнага, гарантаванага дзяржаваю й замацаванага ў Канстытуцыі грамадзянскага права?!

    Нарэшце, ці варта, усё ж, коштам такіх вось цалкам сумніўных з праўнага пункту гледжаньня “кампрамісаў” з адміністрацыямі ісьці фактычна на прынцыповыя праўныя саступкі (заключаць неправамерныя прымусовыя па сутнасьці платныя дамовы зь дзяржустановамі), каб толькі любым коштам правесьці мерапрыемства ды стварыць гэткі, я лічу, у дадзеным выпадку “адмоўны прэцэдэнт” для усіх астатніх, хто даказвае ў беларускіх судах невыканальнасьць ды неправамернасьць падобных патрабаваньняў мясцовых адміністрацыяў улады…?!

    Ды навогул, як у такім выпадку варта глядзець на меркаваньне КПЧ ААН адносна гэтай жа праблемы, у якім Камітэт выказаўся гранічна ясна ў сваім прэцэдэнтным рашэньні па справе “Палякоў супраць Беларусі”?

    Мо КПЧ ААН і праваабронцы Беларусі памыляюцца? І ўсё ня так ужо й кепска, як ім усім падаецца?!

    Як вы лічыце, сябры, калегі?

  2. У сувязі з адзначаным вышэй, думаю, што было б варта пачытаць Рашэньне КПЧ ААН “Палякоў супраць Беларусі” (канкрэтна п. 8.2 і асабліва п. 8.3) – гл. дакумэнт на рас. мове на Беларускім Праўным Партале тут: http://by.prava-by.info/archives/12121. Рашэньне вынесенае Камітэтам на 111-ай сэсіі сёлета. Яно вельмі актуальнае ў кантэксьце разглядаемага ў публікацыі пытаньня – практыкі дадатковых умоваў для рэалізацыі права на мірныя сходы ў выглядзе патрабаваньняў выканкамаў па заключэньні дамоваў з трыма адміністрацыйнымі ўстановамі.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>