2014 09/12

Пытаньне ў тым – ці варта, каб толькі атрымаць дазвол на мерапрыемства ісьці шляхам прынцыповых праўных саступак – зьдзяйсьняць такія, як у Берасьці кампрамісы зь мясцовымі адміністрацыямі й заключаць запатрабаваныя мясцовымі ўладамі прымусовыя платныя дамовы з дзяржустановамі? Гэта вядзе да перамогаў альбо стварае дадатковыя цяжкасьці для дасягненьня асноўнай мэты – зьмены неправамернай практыкі й дзеючага заканадаўства, дасягненьня імплемэнтацыі міжнародных стандартаў і канстытуцыйных нормаў на практыцы ў Беларусі?

Спробы любым чынам заключыць прымусовыя платныя дамовы й дасягнуць нейкай сваёй лякальнай ці тактычнай, як здавалася б, перамогі (бо такім чынам часам дасягаецца магчымасьць нарэшце хоць неяк рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права) я пракамэнтаваў бы наступным чынам.

У адзначаным выпадку Берасьцейскі гарвыканкам фактычна прымусіў грамадзянаў выконваць навязаныя дадатковыя патрабаваньні як перадумовы для атрыманьня дазволу на рэалізацыю заяўнікамі гарантаванага дзяржаваю (арт.35 Канстытуцыі) іхнага грамадзянскага права на мірныя сходы й такім чынам на выказваньне меркаваньня (арт.33 Канстытуцыі, арт.арт 19, 21 МПГіПП).

Падобнае можа ў далейшым скарыстоўвацца для пацьверджаньня таго, што дадзеныя патрабаваньні, быццам бы насамрэч, “выканальныя на практыцы”. Для гэтага выканаўчы камітэт, як мы бачым, чарговы раз (першы – калі адмовіўся ад сваіх патрабаваньняў заключаць дамовы зь міліцыяй і замацаваў гэта ў сваім рашэньні) “адпусьціў лейцы” ды нарэшце дазволіў практычна рэалізаваць канстытуцыйнае права … (!) І дазволіў, трэба думаць, невыпадкова. Бо арганізатары ўсё ж неяк заключылі ды прыклалі да заяўкі патрабуемыя платныя дамовы з мэдыкамі ды камунальнікамі. Пры гэтым, заяўнікі цалкам разумеюць, што без першапачатковага прынцыповага станоўчага рашэньня гарвыканкаму, у іх усё роўна не атрымалася б заключыць запатрабаваныя ім дамовы альбо нават ужо зь імі атрымаць дазвол на пікетаваньне.

Колькі грошай, дарэчы, пры гэтым запатрабавалі па дамовах дзяржустановы ад арганізатараў двухгадзіннага пікетаваньня колькасьцю да 5 удзельнікаў? На колькі гэта законна й правамерна? Пра гэта ў разглядаемым паведамленьні нічога не адзначаецца.

Таму яшчэ зусім невядома, колькі вымушаныя будуць заплаціць “пераможцы-заяўнікі” адзначаным вышэй “дзяржаўным установам” (!) за магчымасьць у якасьці грамадзянаў дзяржавы Беларусь рэалізаваць дадзеныя ім артыкулам 35 Канстытуцыі гэтай дзяржавы “дзяржгарантыі” – сабрацца ў міжнародны Дзень Правоў Чалавека 10 сьнежня ды выказаць у “зімовым бязьлюдным парку” сваё ўласнае меркаваньне…?!

Сапраўды цікава, колькі ж каштуе ў Берасьці дазвол на рэалізацыю свайго неад’емнага, гарантаванага дзяржаваю й замацаванага ў Канстытуцыі грамадзянскага права?!

Нарэшце, ці варта усё ж коштам такіх вось цалкам сумніўных з праўнага пункту гледжаньня “кампрамісаў” з адміністрацыямі ісьці на прынцыповыя праўныя саступкі (заключаць неправамерныя прымусовыя па сутнасьці платныя дамовы зь дзяржустановамі), каб толькі любым коштам правесьці мерапрыемства ды стварыць гэткі, я лічу, у дадзеным выпадку “адмоўны прэцэдэнт” для усіх астатніх, хто працягвае даказваць у беларускіх судах “невыканальнасьць ды неправамернасьць” падобных патрабаваньняў з боку мясцовых адміністрацыяў улады?!

Ды навогул, як у такім выпадку варта глядзець на нядаўнія актуальнейшыя для Беларусі Меркаваньні КПЧ ААН па гэтай жа праблеме у відавочна станоўчым і прэцэдэнтным рашэньні па справе “Палякоў супраць Беларусі”, у п.8.3 якога Камітэт выказаўся гранічна ясна адносна неправамернасьці практыкі забароны мірных сходаў з-за невыкананьня заяўнікамі патрабаваньняў мясцовых уладаў па заключэньні дадатковых платных дамоваў?

Мо КПЧ ААН і праваабронцы Беларусі памыляюцца? І ўсё ня так ужо й крытычна? Можа не ўсё так кепска, як нам усім тут уяўляецца?!

Дык ці мае сэнс заключаць падобныя прымусовыя платныя дамовы для атрыманьня дазволаў на рэалізацыю канстытуцыйнага права на мірныя сходы любым коштам, заплюшчыўшы вочы на відавочную іхную неправамернасьць? Які ад гэтага плён? Калі яшчэ пры гэтым ўлічыць, што заключыць нават падобныя дамовы з дадзенымі падкантрольнымі выканаўчай уладзе дзяржустановамі, тым больш на ўмовах заяўнікаў, без асаблівай негалоснай папярэдняй згоды ўладаў практычна не ўяўляецца магчымым.

Як вы лічыце, сябры, калегі?

P/S
Выказваць свае меркаваньні, пярэчаньні, заўвагі … можна адразу ў камэнтарах да публікацыі, а таксама ў адпаведнай тэме на форуме.


*
*
(Паведамленьне, рас.)


Алексей Лапицкий: Можно ли путём принципиальных правовых уступок защитить конституционное право на мирные собрания в Беларуси? Мнение и приглашение к дискуссии

Вопрос в том – стоит ли, чтобы только получить разрешение на мероприятие идти путём принципиальных правовых уступок – совершать такие, как в Бресте компромиссы с местными администрациями и заключать требуемые местными властями принудительные платные договора с госучреждениями? Это ведёт к победам или создаёт дополнительные трудности для достижения основной цели – изменения неправомерной практики и действующего законодательства, достижения имплементации международных стандартов и конституционных норм на практике в Беларуси?

Попытки любой ценой заключить принудительные платные договоры и достичь какой-то своей локальной или тактической, как казалось бы, “победы” (ведь таким образом иногда достигается возможность наконец хоть как-то реализовать своё конституционное право) я прокомментировал бы следующим образом.

В отмеченном случае Брестский горисполком фактически заставил граждан соблюдать навязанные дополнительные требования как предпосылки для получения разрешения на реализацию заявителями гарантированного государством (ст.35 Конституции) их гражданского права на мирные собрания и таким образом на выражение мнения (стр. 33 Конституции, ст.ст. 19, 21 МПГиПП).

Подобное может впоследствии использоваться для подтверждения того, что данные требования, якобы на самом деле, “выполнимы на практике”. Для этого исполнительный комитет, как мы видим, в очередной раз (первый – когда отказался от своих требований заключать соглашения с милицией и закрепил это в своём решении) “отпустил вожжи” и наконец позволил практически реализовать конституционное право … (!) И позволил, надо думать, не случайно. Ведь организаторы всё же как-то заключили и приложили к заявке требуемые платные договора с врачами и коммунальщиками. При этом, заявители полностью понимают, что без изначального принципиального положительного решения горисполкома, у них всё равно не получилось бы заключить требуемые им договора либо даже уже с ними получить разрешение на пикетирование.

Сколько денег, кстати, при этом потребовали по договорам госучреждения от арганизаторов двухчасового пикетирования количеством до 5 участников? На сколько это законно и правомерно? Про это в рассматриваемом сообщении ничего не отмечается. Поэтому ещё совсем неизвестно, сколько вынуждены будут заплатить “победители-заявители” отмеченным выше “государственным учреждениям” (!) за возможность в качестве граждан государства Беларусь реализовать данные им ст.35 Конституции этого государства “госгарантии” – собраться в международный День Прав Человека 10 декабрь и выразить в “зимнем безлюдном парке” своё собственное мнение…?!

Действительно интересно, сколько же стоит в Бресте разрешение на реализацию своего неотъемлемого, гарантированного государством и закрепленного в Конституции гражданского права?!

Наконец, стоит ли всё же ценой таких вот совершенно сомнительных с правовой точки зрения “компромиссов” с администрациями идти на принципиальные правовые уступки (заключать неправомерные принудительные по сути платные договора с госучреждениями), чтобы только любой ценой провести мероприятие и создать такой, я считаю, в данном случае “отрицательный прецедент” для всех остальных, кто продолжает доказывать в белорусских судах “неисполнимость и неправомерность” подобных требований со стороны местных администраций власти?!

Да и вообще, как в таком случае следует смотреть на недавние актуальные для Беларуси Соображения КПЧ ООН по этой же проблеме в явно положительном и прецедентном решении по делу “Поляков против Беларуси», в п.8.3 которого Комитет высказался предельно ясно относительно неправомерности практики запрета мирных собраний из-за невыполнения заявителями требований местных властей по заключению дополнительных платных договоров?

Может КПЧ ООН и правозащитники Беларуси ошибаются? И всё не так уж критично? Может не всё так плохо, как нам всем здесь представляется?!

Так имеет ли смысл заключать подобные принудительные платные договобез асаблівага сакрэтнага папярэдняй згоды ўладаў практычна не ўяўляецца магчымым.ра для получения разрешений на реализацию конституционного права на мирные собрания любой ценой, закрыв глаза на очевидную их неправомерность? Какой от этого толк? Если ещё при этом учесть, что заключить даже подобные договора з данными подконтрольными исполнительной власти госучреждениями, тем более на условиях заявителей, без особого негласного предварительного согласия властей практически не представляется возможным.

Как вы считаете, друзья, коллеги?

P/S
Высказывать свое мнение, возражения, замечания … можно сразу в комментариях к публикаци, а также в соответствующей теме на форуме.

Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.by.prava-by.info

На фота: Аляксей Лапіцкі, праваабаронца ПЦ “Вясна” (Жодзіна)
Fota: Alaksiej Łapicki, Lićviny-INFA

Цэтлікі: , , , , , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>