2014 08/12

Заяўнікі вулічнага шэсьця ў Гомелі, прымеркаванага да Дня правоў чалавека, атрымалі з гарвыканкаму адмову на правядзеньне масавага мерапрыемства. Матывацыя адмовы гарадзкіх уладаў стандартная: не заключаны дамовы з хуткай дапамогай і камунальнікамі, непадалёк ад прапанаванага маршруту ёсьць адміністрацыйныя будынкі.

Нагадаем, гомельскія праваабаронцы Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка, а таксама грамадзянская актывістка Галіна Бялова накіравалі ў гарвыканкам заяўку на правядзенне ў горадзе 10 снежня, у Дзень правоў чалавека, масавага мерапрыемства ў выглядзе вулічнага шэсця. Мэтай мірнага сходу было заяўлена прыцягненьне ўвагі жыхароў горада да наяўнасьці ў краіне палітычных зьняволеных.

У Гомелі, згодна рашэньню гарвыканкаму «Аб масавых мерапрыемствах», заяўнікам пікета,мітынгаў і шэсьцяў трэба заплаціць за паслугі хуткай дапамогі і камунальных службаў. Праводзіць масавыя мерапрыемствы, якія праходзяць не па ініцыятыве ўладаў, можна толькі на двух пляцоўках у аддаленых мікрараёнах. Заяўнікі пікетаў і мітынгаў сутыкаюцца з замкнёным колам: «хуткая» не згаджаецца абслугоўваць масавыя мерапрыемствы, нават пры ўмове аплаты, спасылаючыся то на недахоп карэт хуткай дапамогі, то на тое, што гарвыканкам не даў дазвол на масавае мерапрыемства (хоць выканкам можа даць дазвол толькі пасьля дамовы з «хуткай»).

Разам з тым, у Берасьце мясцовыя ўлады дазволілі акцыю, прымеркаваную да Дня правоў чалавека. Двухгадзінная акцыя (з 13.00 да 15.00) адбудзецца ў берасьцейскім парку воінаў-інтэрнацыяналістаў 10 снежня, калі споўніцца 66 гадоў з моманту прыняцьця Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека.

У Гомельскай вобласьці за апошнія 10 гадоў улады не дазволілі правесьці ніводнага масавага мерапрыемства, якія былі заяўлены прадстаўнікамі дэмакратычнай супольнасьці. Абскарджваньне такіх рашэньняў у судах не прыносіць плёну.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Гомельские власти не разрешили шествие в День прав человека

Заявители уличного шествия в Гомеле, приуроченного ко Дню прав человека, получили из горисполкома отказ на проведение массового мероприятия. Мотивация отказа городских властей стандартная: нет заключеных договоров со скорой помощью и коммунальщиками, неподалеку от предложенного маршрута есть административные здания.

Напомним, гомельские правозащитники Анатолий Поплавный и Леонид Судаленко, а также гражданская активистка Галина Белова направили в горисполком заявку на проведение в городе 10 декабря, в День прав человека, массового мероприятия в виде уличного шествия. Целью мирного собрания было заявлено привлечение внимания жителей города к наличию в стране политических заключенных.

В Гомеле, согласно решению горисполкома «О массовых мероприятиях», заявителем пикета, митингов и шествий нужно заплатить за услуги скорой помощи и коммунальных служб. Проводить массовые мероприятия, которые проходят не по инициативе властей, можно только на двух площадках в отдаленных микрорайонах. Заявители пикетов и митингов сталкиваются с замкнутым кругом: «скорая» не соглашается обслуживать массовые мероприятия, даже при условии оплаты, ссылаясь то на нехватку автомобилей скорой помощи, или на то, что горисполком не дал разрешение на массовое мероприятие (хотя исполком может дать разрешение только после соглашения со «скорой»).

Вместе с тем, в Бресте местные власти разрешили акцию, приуроченную ко Дню прав человека. Двухчасовая акция (с 13.00 до 15.00) состоится в брестском парке воинов-интернационалистов 10 декабря, когда исполнится 66 лет с момента принятия Всеобщей декларации прав человека.

В Гомельской области за последние 10 лет власти не разрешили провести ни одного массового мероприятия, которые были заявлены представителями демократического сообщества.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота – Анатоль Паплаўны

Фота А.Лапіцкага

Цэтлікі: , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>