Сэмінар “Правы Чалавека і Высокія Тэхналёгіi – абмен Нідэрляндскiм, Польскiм i Беларускiм досьведам”
З нагоды Міжнароднага Дня Правоў Чалавека Амбасада Каралеўства Нідэрляндаў і Фонд Res Publica Nova разам арганізуюць сэмінар “Правы Чалавека і Высокія Тэхналёгіi – абмен Нідэрляндскiм, Польскiм i Беларускiм досьведам”. Польскiя, Беларускiя й Нідэрляндскiя партнэры прымуць удзел у гэтым сэмінары, які адбудзецца ў ☆ Чацьвер 11 сьнежня ☆
☆ з 16.30 да 19.15 (паводле беларускага часу). ☆
☆ Мерапрыемства будзе весьціся па-беларуску і па-ангельску.
☆ Cэмінар будзе трансьлявацца ў Iнтэрнэце.
Амбасада Каралеўства Нідэрляндаў арганізуе трохбаковыя канфэрэнцыi па Беларусі кожны год у пэрыядзе часу, блiзкiм да Міжнароднага Дня Правоў Чалавека. Мы робім гэта для таго, каб праявіць салідарнасьць з краінай і для прасоўваньня інавацыйных падыходаў у абароне і прасоўваньнi правоў чалавека.
Праграма сэмінару паводле беларускага часу:
16.30-16.35 Прывiтальнае слова Яго эксэленцыі Пасла Паўла Бэкерса
16.35-16.45 Асноўная тэма i рамкi дэбатаў: Войцех Пшыбыльскi (Res Publica Nowa)
16.46-17.45 Сэсія I: На скрыжаваньні Правоў Чалавека і Высокіх Тэхналёгіяў: як актыўныя грамадзяне ўзьдзейнічаюць на дзяржаву інавацыйным чынам?
☆ Miхал Джога (дырэктар па карпаратыўных справах, CEE’Region, Intel),
☆ Дан Эйвуд (супрацоўнік палітычнага адзьдзелу, Дэпартамэнт правоў чалавека, МЗС Каралеўства Нідэрляндаў),
☆ Арцём Канцавы (заснавальнік dev.by),
☆ Яраслаў Лiпшыц (прэзiдэнт Modern Poland Foundation),
мадэратар Ганна Вуйцiк, Višegrad Insight
17.45-18.00 Перапынак
18.00-19.00 Сэсія I: Лічбавы інструмэнтар для дэмакратыі: як група асобаў ператвараецца ў грамадзкі рух?
☆ Марк ван Эмбдэн Андрэс (дырэктар адвакацыйнай дзейнасьці, Elva Community Engagement),
☆ Аляксей Чарняеў (старшыня IT Aid),
☆ Ружа Жэплінская (прэзыдэнт Association 61),
☆ Марэк Тушынскi (сузаснавальнік і арт-дырэктар Tactical Tech),
мадэратар Мацей Куземскi, Res Publica Nowa
19.00-19.15 Падсумаваньне
Таксама вы можаце ўстаўляць фукцыю трансляцыii й чату на сваiм сайце – адпаведныя спасылкі прыведзеныя ў дадатку й пад адрэcай:
w.borodzicz-smolinski@minbuza.nl/wojtek.borodzicz@gmail.com
Відэа трансляцыя будзе праводзіцца ТУТ:
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.by.prava-by.info
Цэтлікі: абмен досьведам, высокія тэхналёгіі, правы чалавека, сэмінар