2014 10/12

Камітэт ААН па правах чалавека на апошняй сэсіі, якая прайшла ў кастрычніку гэтага годe прыняў рашэньне па зрыву акцыі “Ланцуг неабыякавых людзей”, якая павінна была прайсьці 16 верасьня 2009 году ў Гомелі да 10-годьдзя зь дня зьнікненьня палітыка Віктара Ганчара і бізнэсмэна Анатоля Красоўскага. Беларускія ўлады ў чарговы раз занесеныя на дошку міжнароднай ганьбы за перасьлед сваіх апанэнтаў.

Нагадаем, у гэты дзень 16 актывістаў мелі намер правесьці на плошчы Паўстаньня абласнога цэнтру акцыю “Ланцуг неабыякавых людзей”, прымеркаваную да 10-годьдзя зь дня зьнікненьня палітыка Віктара Ганчара і бізнэсмэна Анатоля Красоўскага. Усе яны былі затрыманыя невядомымі ў цывільным, сярод якіх былі два чалавекі ў форме супрацоўнікаў міліцыі. Прычыны затрыманьня міліцыянты патлумачылі тым, што паступіў ананімны званок аб тым, што ў горадзе рыхтуюцца масавыя беспарадкі.

Сярод дастаўленых у міліцыю былі лідар гомельскай кааліцыі АДС Уладзімер Кацора, старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў, першы сакратар абкаму ПКБ Уладзімер Сякерка, праваабаронца Анатоль Паплаўны, прадпрымальнік Уладзімер Няпомняшчых, актывіст міжнароднай грамадзкай арганізацыі “Малады фронт” Андрэй Цянюта, а таксама актывісты апазыцыі з Жлобіна і Рагачова.

На ўсіх затрыманых былі складзеныя пратаколы па артыкуле 23.34 КаАП (парушэньне парадку правядзеньня масавага мерапрыемства). Апазыцыянэраў абвінавацілі ў тым, што яны ішлі па вуліцы Палескай, трымаючы ў руках партрэты нейкіх людзей, і тым самым праводзілі шэсьце.

Камітэт па Правах Чалавека палічыў, што перасьледуючы сваіх грамадзянаў за намер правесьці мірную акцыю ўрад Беларусі сур’ёзна парушае свае міжнародныя абавязальніцтвы па забесьпячэньні права кожнага на свабоду выказваньня меркаваньня ды правядзеньне мірных сходаў. У справе Камітэт таксама ўстанавіў парушэньне правоў заяўнікоў на справядлівае судовае разьбіральніцтва.

Згодна з рашэньнем ААН беларускія ўлады абавязаныя прадаставіць аўтарам эфэктыўны сродак праўнай абароны, уключаючы пакрыцьцё любых судовых выдаткаў, панесеных iмi ды кампэнсацыю. Дзяржава таксама абавязаная прыняць меры па недапушчэньні аналягічных парушэньняў у будучыні.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

В ООН принято решение по акции, приуроченной к исчезновению Виктора Гончара и Анатолия Красовского

Комитет ООН по правам человека на последней сессии, прошедшей в октябре этого года принял решение по срыву акции «Цепь неравнодушных людей», которая должна была пройти 16 сентября 2009 года в Гомеле к 10-летию со дня исчезновения политика Виктора Гончара и бизнесмена Анатолия Красовского . Белорусские власти в очередной раз внесены на доску международного позора за преследование своих оппонентов.

Напомним, в этот день 16 активистов намеревались провести на площади Восстания областного центра акцию “Цепь неравнодушных людей», приуроченную к 10-летию со дня исчезновения политика Виктора Гончара и бизнесмена Анатолия Красовского. Все они были задержаны неизвестными в штатском, среди которых были два человека в форме сотрудников милиции. Причины задержания милиционеры объяснили тем, что поступил анонимный звонок о том, что в городе готовятся массовые беспорядки.

Среди доставленных в милицию были лидер гомельской коалиции ОДС Владимир Кацора, председатель областной организации ОГП Василий Поляков, первый секретарь обкома ПКБ Владимир Секерко, правозащитник Анатолий Поплавный, предприниматель Владимир Непомнящих, активист международной общественной организации “Молодой фронт” Андрей Тенюта, а также активисты оппозиции с Жлобина и Рогачёва.

На всех задержанных были составлены протоколы по статье 23.34 КоАП (нарушение порядка проведения массового мероприятия). Оппозиционеров обвинили в том, что они шли по улице Полесской, держа в руках портреты каких-то людей, и тем самым проводили шествие.

Комитет по правам человека счел, что преследуя своих граждан за намерение провести мирную акцию правительство Беларуси серьезно нарушает свои международные обязательства по обеспечению права каждого на свободу выражения мнения и проведения мирных собраний. В деле Комитет также установил нарушение прав заявителей на справедливое судебное разбирательство.

Согласно решению ООН белорусские власти обязаны предоставить авторам эффективное средство правовой защиты, включая возмещение любых судебных издержек, понесенных ими и компенсацию. Государство также обязано принять меры по недопущению аналогичных нарушений в будущем.

Дадатак:

Nepomnyaschikh v. Belarus CCPR/C/112/D/2156/2012 (en)

Паводле litigation.by

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.by.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>