Не забірай жыцьцё!
2014 10/12

Праваабаронца зьвяртаўся ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну, куды ён паведаміў, што зьбіраецца сфатаграфавацца з сябрамі. Пры гэтым падкрэсліў, што ўдзельнікі фотасэсіі маюць адзіную мэту – толькі сфатаграфавацца.

Аднак у адказ атрымаў ліст з забаронаю: маўляў, ён ня выканаў патрабаваньняў рашэньня гарвыканкаму “Аб масавых мерапрыемствах у г.Віцебску”.

Падставай для звароту ў адміністрацыю быў інцыдэнт зь віцебскімі журналістамі й актывістамі, якіх аштрафавалі нібыта за правядзеньне несанкцыянаванае акцыі, калі іхныя фотаздымкі на фоне гарадзкога краявіду зьявіліся ў Інтэрнэце.

Я паведаміў у раённую адміністрацыю, што таксама зьбіраюся фатаграфавацца каля будынку з графіці – малюнкам трох клетак, зь якіх на волю вылятаюць птушкі. Адмыслова падкрэсліў у заяве, што адзіная нашая мэта – гэта фатаграфаваньне на памяць, а не выказваньне палітычных ці іншых меркаваньняў. Падкрэсьліў таксама, што людзі прыйдуць без плякатаў, транспарантаў, а таксама бяз зброі ці іншых прадметаў, якія могуць уяўляць небясьпеку для тых, хто побач… Але мне забаранілі фатаграфавацца, спаслаўшыся на рашэньне гарвыканкаму, якое тычыцца арганізацыі й правядзеньня масавых акцыяў у горадзе. Хоць я ўсялякім чынам падкрэсліваў, што гэта будзе не акцыя, а проста фотаграфаваньне“, – гаворыць Павал Левінаў.

Праваабаронца не выключае, што чыноўнікі нават не чыталі ўважліва ягоны допіс – адказ далі “пад капірку”, аднолькавы з тымі, што даводзілася атрымліваць раней, насамрэч зьвяртаючыся па дазвол на правядзеньне масавых акцыяў. Ужо шаблоннай прычынай забаронаў у Віцебску сталася адсутнасьць дамоваў зь міліцыяй, цэнтральнай паліклінікай і службай ЖКГ, бо гэтыя стуктуры любым коштам імкнуцца ўхіліцца ад супрацоўніцтва з дэмакратычнымі актывістамі, ахвотнымі праводзіць вулічныя акцыі. Фармальная прычына адмовы ў такіх выпадках – гэта невыкананьне патрабаваньняў рашэньня Віцебскага гарвыканкаму №881, дзе прапісаная неабходнасьць мець дамовы.

Альбо чыноўнікі ў Чыгуначнай адміністрацыі непісьменныя, што да заканадаўства. Не чыталі закону аб масавых мерапрыемствах, і таму ня ведаюць, што ён рэгулюе толькі правядзеньне пікетаў, шэсьцяў, а ніяк не групавых фотасэсіяў. Паводле лёгікі чыноўнікаў, кожны турыст, які захоча сфатаграфавацца на фоне гарадзкога краявіду, ужо патэнцыйны правапарушальнік“, – кажа праваабаронца.

Ён зьбіраецца абскарджваць забарону намесьніка кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Ільмовіча праз суд. І паралельна рыхтуецца да ўласнага суду: 12 сьнежня яго будуць судзіць за ўдзел у падобнай фотасэсіі, за што ўжо пакараныя 6 жыхароў Віцебску.

Ідэя фотасэсіі заключалася ў тым, каб працягнуць тэму, узьнятую невядомым мастаком-графітыстам: на сьцяне будынку намалявана, як зробленая з газэты птушка вылятае з клеткі… Удзельнікі фотасэсіі таксама трымалі ў руках папяровыя клеткі й зробленых з газэты птушак-арыгамі. Паводле высновы начальніка адзьдзелу аховы прафіляктыкі й правапарадку міліцыі Чыгуначнага раёну Аляксандра Рыбакова, які складаў пратаколы пра адміністратыўнае правапарушэньне, гэта быў пікет, а прысутныя “выказвалі свае грамадзкія й палітычныя перакананьні”.

За ўдзел у фотасэсіі журналісты Алена Сьцяпанава, Зьміцер Казакевіч, Кастусь Мардзьвінцаў, а таксама грамадзкія актывісткі з аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Алена Шабуня і Тацяна Севярынец атрымалі штрафы ад 18 да 25 базавых велічыняў. Выпадковаму мінаку Пятру Бярлінаву, які далучыўся да фотасэсіі, быў прысуджаны арышт на трое сутак, які спадар Берлінаў ужо адбыў, бо быў затрыманы на вуліцы й зьмешчаны да суду ў ізалятар часовага ўтрыманьня.

Суд над Паўлам Левінавым адбудзецца 12 сьнежня.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Павлу Левинову запретили устраивать фотосессию

Правозащитник обращался в администрацию Железнодорожного района Витебска, куда он сообщил, что собирается сфотографироваться с друзьями. При этом подчеркнул, что участники фотосессии имеют единственную цель – только сфотографироваться. Однако в ответ получил письмо с запретом: мол, он не выполнил требований решения горисполкома «О массовых мероприятиях в Витебске”.

Основанием для обращения в администрацию был инцидент с витебскими журналистами и активистами, которых оштрафовали якобы за проведение несанкционированной акции, когда их фотографии на фоне городского пейзажа появились в интернете.

Я сообщил в районную администрацию, что тоже собираюсь фотографироваться возле здания с граффити – изображением трех клеток, из которых на свободу вылетают птицы. Специально подчеркнул в заявлении, что единственная наша цель – это фотографирование на память, а не выражение политических или иных соображений. Подчеркнул также, что люди придут без плакатов, транспарантов, а также без оружия или других предметов, которые могут представлять опасность для тех, кто рядом … Но мне запретили фотографироваться, сославшись на решение горисполкома, которое касается организации и проведения массовых акций в городе. Хотя я всячески подчеркивал, что это будет не акция, а просто фотографирование“, – говорит Павел Левинов.

Правозащитник не исключает, что чиновники даже не читали внимательно его запись – ответ дали “под копирку”, одинаковый с теми, что приходилось получать ранее, обращаясь за разрешением на проведение массовых акций. Уже шаблонной причиной запретов в Витебске стало отсутствие договоров с милицией, центральной поликлиникой и службой ЖКХ, так как эти структуры любой ценой стремятся уклониться от сотрудничества с демократическими активистами, желающими проводить уличные акции. Формальная причина отказа в таких случаях – это невыполнение требований решения Витебского горисполкома №881, где прописана необходимость иметь договора.

Правозащитник собирается обжаловать запрет заместителя главы администрации Александра Ильмовича через суд. И параллельно готовится к собственному суду: 12 декабря его будут судить за участие в подобной фотосессии, за что уже наказаны 6 жителей Витебска.

Идея фотосессии заключалась в том, чтобы продолжить тему, поднятую неизвестным художником-граффитистом: на стене здания изображено, как сделананая из газеты птица вылетает из клетки … Участники фотосессии также держали в руках бумажные клетки и сделанных из газеты птиц-оригами. Согласно выводу начальника отдела охраны профилактики и правопорядка милиции Железнодорожного района Александра Рыбакова, который составлял протоколы об административном правонарушении, это был пикет, а присутствующие “высказывали свои общественные и политические убеждения“.

За участие в фотосессии журналисты Елена Степанова, Дмитрий Казакевич, Константин Мордвинцев, а также общественные активистки из оргкомитета по созданию партии БХД Елена Шабуня и Татьяна Северинец получили штрафы от 18 до 25 базовых величин. Случайного прохожего Петра Берлинова, который присоединился к фотосессии, приговорили к аресту на трое суток, которые Берлин уже отбыл, так как был задержан на улице и помещен до суда в изолятор временного содержания.

Суд над Павлом Левиновым состоится 12 декабря.

Паводле spring96.org

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.by.prava-by.infa

На фота – Павал Левінаў, праваабаронца зь Віцебску.
Fota: Alaksiej Łapicki, Lićviny-INFA

Цэтлікі: , , ,

2 thoughts on “Паўлу Левінаву забаранілі ладзіць фотасэсію”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>