2014 10/12

10 сьнежня – Дзень правоў чалавека, які адзначаецца ва ўсім сьвеце. У гэты дзень у 1948 годзе Генэральная асамблея ААН прыняла Ўсеагульную дэклярацыю правоў чалавека.

Месяц таму віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік накіраваў шэраг прапановаў мясцовым уладам і дзяржаўным СМІ рэгіёну, што да адзначэньня гэтай важнай даты, але ўсе ягоныя прапановы былі фактычна праігнараваныя.

Таксама падавалася заяўка на правядзеньне 10 сьнежня пікету з мэтай публічна адзначыць 66-годзьдзе прыняцьця Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека. І хоць месцам правядзеньня пікету была пазначаная адна з трох пляцовак у горадзе, адмыслова адведзеных мясцовымі ўладамі пад масавыя мерапрыемствы, намесьнік кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёну Віцебску Аляксандар Ільмовіч акцыю забараніў: маўляў, арганізатар пікету не далучыў да заяўкі дамоваў, прадугледжаных рашэньнем гарвыканкаму.

Леанід Сьвецік прапанаваў Віцебскаму гарвыканкаму і Віцебскаму савету дэпутатаў зладзіць круглы стол зь удзелам прадстаўнікоў гарадзкіх органаў улады, праваабаронцаў, лідэраў грамадзкіх аб’яднаньняў і палітычных партыяў, а таксама журналістаў. У межах круглага стала прапанавалася абмеркаваць стан грамадзянскіх і палітычных правоў у Віцебску, а таксама праінфармаваць жыхароў гораду пра магчымасьці й спосабы абароны эканамічных, сацыяльных і культурных правоў.

«Паведамляем, што выканаўчым камітэтам не заплянаванае правядзеньне «круглага стала», прысьвечанага 66-годзьдзю прыняцьця Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека», – коратка адказаў на прапанову намесьнік старшыні гарвыканкаму Ўладзімер Шлома. А з гарадзкога савету дэпутатаў адказу праваабаронца так і не дачакаўся.

Не атрымаў ніякага адказу Леанід Сьвецік і з гарадзкой газэты «Віцьбічы», галоўнаму рэдактару якой ён прапанаваў падрыхтаваць публікацыі на тэму правоў чалавека, у тым ліку ўзяць інтэрвію з праваабаронцамі.

Затое адказала дырэктарка тэлерадыёкампаніі «Віцебск» Алена Панцюхова, на імя якой дасылалася падобная прапанова.
«Безумоўна, прапанаваная Вамі тэма цікавая, аднак на стварэньне тэлеперадачы, прысьвечанай 66-годзьдзю прыняцьця Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека, у РУПРТЦ «Тэлерадыёкампанія «Віцебск» выдаткаваньне грашовых сродкаў заплянаванае не было», – напісала яна.

«Праваабаронцы зьвяртаюцца да дзяржаўных органаў, арганізацыяў і СМІ з прапановамі сумесна прасоўваць у масы ідэі правоў чалавека, прававой дзяржавы, міжнародныя стандарты ў сфэры правоў чалавека, а тыя і «носам не вядуць». Некаторыя нават фармальна не адказваюць на лісты. Гэта абуральна», – пракамэнтаваў Леанід Сьвецік рэакцыю ўладаў і дзяржаўных СМІ на яго прапановы.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Местные власти проигнорировали предложения витебского правозащитника

10 декабря – День прав человека, который отмечается во всем мире. В этот день в 1948 году Генеральная ассамблея ООН приняла Всеобщую декларацию прав человека.

Месяц назад витебский правозащитник Леонид Светик направил ряд предложений местным властям и государственным СМИ региона, что к празднованию этой важной даты, но все его предложения были фактически проигнорированы.

Также подовалася заявка на проведение 10 декабря пикета с целью публично отметить 66-летие принятия Всеобщей декларации прав человека. И хотя местом проведения пикета была обозначена одна из трех площадок в городе, специально отведенных местными властями под массовые мероприятия, заместитель руководителя администрации Железнодорожного района Витебска Александр Ильмович акцию запретил: мол, организатор пикета не присоединил к заявке договоров, предусмотренных решением горисполкома.

Леонид Светик предложил Витебскому горисполкому и Витебскому совета депутатов провести круглый стол с участием представителей городских органов власти, правозащитников, лидеров общественных объединений и политических партий, а также журналистов. В рамках круглого стола предлагалось обсудить состояние гражданских и политических прав в Витебске, а также проинформировать жителей города о возможности и способы защиты экономических, социальных и культурных прав.

«Сообщаем, что исполнительным комитетом не запланировано проведение« круглого стола », посвященного 66-летию принятия Всеобщей декларации прав человека», – коротко ответил на предложение заместитель председателя горисполкома Владимир Шломо. А с городского совета депутатов ответа правозащитник так и не дождался.

Не получил никакого ответа Леонид Светик и с городской газеты «Витьбичи», главному редактору которой он предложил подготовить публикации на тему прав человека, в том числе взять интервью у правозащитников.

Зато ответила директор телерадиокомпании «Витебск» Елена Пантюхова, на имя которого было отослано подобное предложение.«Безусловно, предложенная Вами тема интересна, однако на создание телепередачи, посвященной 66-летию принятия Всеобщей декларации прав человека, в РУПРТЦ« Телерадиокомпания «Витебск» расходование денежных средств запланировано не было », – написала она.

«Правозащитники обращаются к государственным органам, организациям и СМИ с предложениями совместно продвигать в массы идеи прав человека, правового государства, международные стандарты в сфере прав человека, а те и« носом не ведут ». Некоторые даже формально не отвечают на письма. Это возмутительно “, – прокомментировал Леонид Светик реакцию властей и государственных СМИ на его предложения.

Паводле vitebskspring.org

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.by.prava-by.info

На фота – праваабаронца Леанід Сьвецік, Віцебск
Fota : Alaksiej Łapicki, Lićviny-INFA

Цэтлікі: , , , , , ,

One thought on “Мясцовыя ўлады праігнаравалі прапановы віцебскага праваабаронцы”

  1. AL says:

    Ну не зьбіраюцца ўлады рабіць папулярызацыю Правоў Чалавека і Усеагульнай дэклярацыі сярод насельніцтва, не зьбіраюцца пісаць пра гэта, рабіць тэлеперадачы, праводзіць круглыя сталы … тым больш зь нейкімі там … праваабронцамі. Яшчэ чаго не хапала!

    Ідэоляг існуе для таго, каб усім тлумачыць, што правільна, а што кепска, забараняць, спыняць, прадухіляць … у тым ліку любую жывую думку ды ініцыятыву зьнізу – а тут адразу такоЕ. Ды ён жа адразу “пазелянее… ад” ды й страціць працу, калі такое адбудзецца!

    Ды й навошта навогул “НАШАМУ народу” нейкія там Правы Ч-чалавека? Яму й бязь іх перад П-правільным”блакітным экранам” зусім ня кепска… “з гарла адпачываецца” ((.)) І сьмех, і грэх …

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>