2014 05/12

Юрыст Бярозаўскага райвыканкама Яўген Кашталян і ідэолягі будуць праводзіць працу над памылкамі. Справа датычыць няякаснага зьмяненьня рашэньня Бярозаўскага райвыканкаму “Аб парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў” №138 ад 2010г. згодна Пастанове Саўміну №207 ад 2012 году.

Зьмененае рашэньне юрыдычную экспэртызу не прайшло ў галоўным упраўленьні юстыцыі Берасьцейскага аблвыканкаму.

Пра гэта паведаміў праваабаронцам Сяржуку Русецкаму і Тамары Шчапёткінай намесьнік старшыні Бярозаўскага райвыканкаму Яўген Тарасюк. Паводле ягонага адказу, юрыдычным сектарам упраўленьня справамі й адзьдзелам ідэалягічнае працы, культуры ды па справах моладзі райвыканкаму распрацоўваецца новая рэдакцыя рашэньня аб унясеньні зьменаў у рашэньне райвыканкаму №138 ад 2010г. Пасьля праходжаньня юрыдычнае экспэртызы рашэньне будзе апублікаванае ў СМІ.

Сэнс гэтай зьмены палягае ў тым, што пасьля атрыманьня заявы на правядзеньне масавага мерапрыемства ў першыя суткі выканкам павінен зьвязацца зь міліцыяй для разгляду пытаньняў, зьвязаных з аховаю грамадзкага правапарадку падчас акцыі. Такое патрабаваньне замацаванае ў Пастанове Саўміну, і гэта азначае, што не заяўнікі павінны зьвязвацца зь міліцыяй і заключаць дамову на абслугоўваньне масавага мерапрыемства, а сам выканкам.

Але райвыканкам паставіўся да такой зьмены безадказна й непрафэсійна. У зьмененым рашэньні патрабаваньне прадстаўленьня копіі дамовы адначасова з падачай заявы – засталося. Пра гэта 14 кастрычніку ў судзе Бярозаўскага раёну падчас судовага паседжаньня па іску праваабаронцаў аб забароне пікету 25 жніўня, было паведамлена юрыстам Яўгенам Кашталянам. Суд праваабаронцы аб прызнаньні забароны пікета неправамоцнай прайгралі. Галоўнай прычынаю адмовы пасьля зачытаньня зьмененага рашэньня засталася адсутнасьць дамовы зь міліцыяй. Памочнік пракурору Аксана Гардзіенка, прысутная ў судзе, без усякага сумневу ў правамоцнасьці зьменаў, вынесла вэрдыкт, што іск павінен на гэтай аснове застацца без задавальненьня. Судзьдзя Натальля Вакульчык у сваім рашэньні, ня гледзячы ні на што, прыняла бок райвыканкаму й прадстаўніка пракуратуры.

15 сьнежня ў часе разгляду касацыйнае скаргі праваабаронцы дапоўняць матэрыялы новым паведамленьнем.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Измененное решение о массовых мероприятиях Березовского райисполкома не прошло юридическую экспертизу

Юрист Березовского райисполкома Евгений Каштелян и идеологи будут проводить работу над ошибками. Дело касается некачественного изменения решения Березовского райисполкома «О порядке проведения массовых мероприятий” № 138 от 2010 г. согласно Постановлению Совмина №207 от 2012 года.

Измененное решение юридическую экспертизу не прошло в управлении юстиции Брестского облисполкома.

Об этом сообщил правозащитникам Сергею Русецкому и Тамаре Щепеткиной зампредседателя Березовского райисполкома Евгений Тарасюк. Юридическим сектором управления делами и отделом идеологической работы, культуры и по делам молодежи райисполкома разрабатывается новая редакция решения о внесении изменений в решение райисполкома №138 от 2010 г. После прохождения юридической экспертизы решение будет опубликовано в СМИ.

Смысл этого изменения заключается в том, что после получения заявления на проведение массового мероприятия в первые сутки исполком должен связаться с милицией для рассмотрения вопросов, связанных с охраной общественного порядка во время акции. Такое требование закреплено в Постановлении Совмина, и это означает, что не заявители должны связываться с милицией и заключать договор на обслуживание массового мероприятия, а сам исполком.

Но райисполком отнесся к такому изменению безответственно и непрофессионально. В измененном решения требование представления копии договора одновременно с подачей заявления – осталось. Об этом 14 октября в суде Березовского района во время судебного заседания по иску правозащитников о запрете пикета 25 августа, было сообщено юристом Евгением Каштеляном.

15 декабря во время рассмотрения кассационной жалобы правозащитники дополнят материалы новым сообщением.

Паводле spring96.org

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.by.prava-by.infa

На фота – праваабаронца Сяргей Русецкі, Бяроза
Fota: Alaksiej Łapicki, Lićviny-INFA

Цэтлікі: , , , , ,

2 thoughts on “Зьмененае рашэньне аб масавых мерапрыемствах Бярозаўскага райвыканкаму не прайшло юрыдычную экспэртызу”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>