2014 14/12

Гомельскі грамадзкі актывіст Юры Рубцоў, якога прыцягнулі да 2,5 гадоў “хіміі” за абразу раённага судзьдзі Кірыла Палулеха, патрабуе ад Вярхоўнага суду прыцягнуць абразіўшагася судзьдзю да дысцыплінарнай адказнасьці. Актывіст заяўляе і аб намеры спагнаньня з “чалавека ў судзейскай мантыі”, які дазволіў сабе судзіць па пояс голага чалавека, маральнае шкоды.


“Заяўляю, што судзьдзя пры ажыцьцяўленьні правасудзьдзя праявіў да мяне, як да чалавека, поўную непавагу. Судзьдзя, паставіў мяне перад беларускай Фэмідай у адных штанах, прынізіў мой гонар і чалавечую годнасьць. Прашу прыняць у дачыненьні да судзьдзі суду Савецкага раёну Менску Кірыла Палулеха меры дысцыплінарнага спагнаньня”
, – напісаў да старшыні Вярхоўнага суду Валянціна Сукалы актывіст.

Да заявы Юры Рубцоў прыклаў шматлікія фатаграфіі з Інтэрнэту, на якіх ён уваходзіць і выходзіць з суду ў суправаджэньні міліцыі напалову распранутым.

“Гэта будзе для Валянціна Сукалы свайго роду момантам істыны. Няхай адкажа, ці дапушчальна ў Беларусі судзіць голых людзей?! Незалежна ад вынікаў, пляную прад’явіць асобны пазоў аб спагнаньні маральнае шкоды супраць “чалавека ў судзейскай мантыі”, які (як вынiкае з матэрыялаў крымінальнае справы) абразіўся на маё, выказваньне “падонак”, – заяўляе Юры Рубцоў.

Нагадаем, міліцыянты прывезьлі актывіста ў суд у адных штанах. Калі Кірыл Палулех пагадзіўся судзіць Юрыя ў такім выглядзе, той, па словах судзьдзі, назваў яго “падонкам”. За зьнявагу актывіста асудзілі да папраўчых работ — гэтак званай “хіміі”. 21 лістападу 2014 году Менскі гарадзкі суд пакінуў прысуд Рубцову бязь зьменаў.

Актывіст з Гомеля першы раз быў затрыманы міліцыяй падчас Дня памінаньня продкаў “Дзяды – 2013″ у Менску з-за надпісу на ягонай цішотцы (гл. фота). У далейшым Юры Рубцоў безвынікова абскарджваў у нацыянальных судах распачаты супраць яго адміністратыўны перасьлед. Пасьля праходжаньня неабходных судовых інстанцыяў і не атрыманьня належнай абароны 20 сакавіка 2014 году пацярпелы зьвярнуўся з індывідуальнай скаргаю ў Камітэт па Правах Чалавека ААН.

*
*
(ПЕРАКЛАД, рас.)

Юры Рубцоў патрабуе прыцягнуць да адказнасьці “чалавека ў судзейскай мантыі”

Гомельский общественный активист Юрий Рубцов, которого привлекли к 2,5 годам “химии” за оскорбление районного судьи Кирилла Полулеха, требует от Верховного суда привлечь оскорбившегося судью к дисциплинарной ответственности. Активист заявляет и о намерении взыскания с “человека в судейской мантии”, который позволил себе судить по пояс голого человека, морального вреда.

“Заявляю, что судья при осуществлении правосудия проявил ко мне, как к человеку, полное неуважение. Судья, поставил меня перед белорусским Фемидой в одних брюках, унизил мою честь и человеческое достоинство. Прошу принять в отношении судьи суда Советского района Минска Кирилла Полулеха меры дисциплинарного взыскания”, – написал к председателю Верховного суда Валентину Сукало активист.

К заявлению Юрий Рубцов приложил многочисленные фотографии из Интернета, на которых он входит и выходит из суда в сопровождении милиции наполовину раздетым.

“Это будет для Валентина Сукало своего рода моментом истыны. Пусть ответит, допустимо ли в Беларуси судить голых людей?! Независимо от результатов, планирую предъявить отдельный иск о взыскании морального ущерба против” человека в судейской мантии”, который (как следует из материалов уголовного дела) оскорбился на мое, высказывание “подонок”, – заявляет Юрий Рубцов.

Напомним, милиционеры привезли активиста в суд в одних штанах. Когда Кирилл Полулех согласился судить Юрия в таком виде, тот, по словам судьи, назвал его “подонком”. За оскорбление активиста приговорили к исправительным работам – так называемой «химии». 21 ноября 2014 года Минский городской суд оставил приговор Рубцову без изменений.

Активист из Гомеля впервые был задержан милицией во время Дня поминовения предков “Дзяды – 2013″ в Минске из-за надписи на его майке (см. фото). В дальнейшем Юрий Рубцов безрезультатно обжаловал в национальных судах начавшееся против него административное преследование. После прохождения необходимых судебных инстанции и не получения надлежащей защиты 20 сакавіка 2014 года пострадавший обратился с индивидуальной жалобой в Комитет по правам человека ООН.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота:
1) Юры Рубцоў напалову распрануты ў будынку суду Савецкага раёну Менску;
2) Юры Рубцоў на агульнанацыянальнай акцыі ў Дзень памінаньня продкаў “Дзяды” (Менск, 2013г.)

Fota №2: Alaksiej Łapicki, Lićviny-INFA

Цэтлікі: , , ,

One thought on “Юры Рубцоў патрабуе прыцягнуць да адказнасьці “чалавека ў судзейскай мантыі””

  1. AL says:

    Улады працягвацю паказальны перасьлед актывіста з Гомеля, які падчас Дня памінаньня продкаў “Дзяды – 2013″ публічна выказаў свае палітычныя меркаваньні. Праваахоўна-судовая сыстэма ў дадзеным выпадку выступіла ў якасьці галоўнага “жандарма” ды “карнага мэханізму” запалохваньня й перасьледу. Юры Рубцоў пасьля шэрагу адвольных затрыманьняў і распачатага перасьледу за публічнае выказваньне ўласных перакананьняў паспрабаваў абараніцца ад зьдзеку ў прыніжаючым ягоны чалавечы гонар і годнасьць ганебным па форме й сутнасьці адміністратыўным судовым працэсе … Сваімі дзеяньнямі супраць Юрыя Рубцова ўлады яскрава паказваюць грамадзтву, хто альбо што сёньня гаспадарыць у краіне…((

Comments are closed.