2014 15/12

Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Уладзімер Сякерка накіраваў у суд Цэнтральнага раёну Гомеля скаргу на дзеяньні службовых асобаў гарадзкой станцыі хуткай мэдычнай дапамогі й цэнтральнай гарадзкой паліклінікі.

Скарга зьвязаная зь немагчымасьцю правесьці ў Гомелі масавыя мерапрыемствы.
У скарзе Уладзімер Сякерка адзначае, што 2 сьнежня Гомельскі гарвыканкам не дазволіў яму правесьці пікет, заплянаваны на 9 сьнежня. Гарадзкія ўлады спаслаліся на тое, што заяўнікі пікету не заключылі дамову з зацікаўленымі асобамі (хуткай дапамогай і паліклінікай) на мэдычнае абслугоўваньне пры правядзеньні пікету. Такая норма – абавязковыя платныя дамовы з камунальнымі службамі й мэдыкамі – прапісаная ў рашэньні гарвыканкаму «Аб масавых мерапрыемствах».

Лідар гомельскіх левых сьцьвярджае, што пры падрыхтоўцы да масавага мерапрыемства заяўнікі зьдзейсьнілі ўсе неабходныя захады па заключэньні дамовы з мэдыкамі. Яны зьвярнуліся зь пісьмовымі заявамі на імя галоўных лекараў станцыі хуткай дапамогі й гарадзкой паліклінікі з просьбай заключыць дамовы на мэдычнае абслугоўваньне пікету.

«Хуткая» дала адказ, што «у сувязі з пастаяным растам нагрузкі на станцыю хуткай дапамогі, які зьвязаны з павелічэньнем рэсьпіратарна-вірусных інфэкцыяў, ня маем магчымасьці заключыць з вамі дамову». Цэнтральная гарадзкая паліклініка па даручэньні Ўпраўленьня аховы здароўя разгледзела зварот заяўнікоў на сваё ж бязьдзеяньне й прызнала яго правамоцным.

«У выніку фармальнага разгляду нашых заявак і зваротаў мы прыйшлі да высновы, што абмежаваньне нашага канстытуцыйнага права на свабоду правядзеньня мірных сходаў зьяўляецца недапушчальным па сэнсе артыкулу 23 Канстытуцыі. Гэта таксама парушае й правы, гарантаваныя грамадзянам Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах», – зьвяртае ўвагу судовай інстанцыі заяўнік.

Уладзімер Сякерка просіць суд прызнаць дзеяньні станцыі хуткай дапамогі й цэнтральнай паліклінікі неправамоцнымі.

Таксама лідар гомельскіх левых накіраваў заяву ў міністэрства й Гомельскае ўпраўленьне аховы здароўя. Ён просіць Міністэрства аховы здароўя ініцыяваць перад беларускім Урадам пытаньне аб неабходнасьці прыняцьця пастановы Ураду, якая б рэгулявала парадак арганізацыі ўзаемадзеяньня мэдычных установаў і арганізатараў масавых мерапрыемстваў па пытаньнях мэдычнага абслугоўваньня пры правядзеньні масавых мерапрыемстваў.

Уладзімер Сякерка зьвяртае ўвагу міністэрства, што неаднаразовыя спробы з боку арганізацыі партыі левых «Справядлівы сьвет» заключыць дамовы з мэдычнымі ўстановамі застаюцца нерэалізаванымі, бо заяўнікам адмаўляюць па надуманых прычынах.

Палітык нагадаў, што раней патрэбна было заключаць платныя дамовы і зь міліцыяй, але потым улада скасавала дадзеную норму праз пастанову Савета Міністраў. «Лічым, што ў пытаньні заключэньня дамоваў на абслугоўваньне масавых мерапрыемстваў мэдычнымі ўстановамі можна пайсьці на такія ж крокі – ініцыяваць перад урадам пытаньне аб прыняцьці аналягічнае пастановы», – адзначыў Уладзімер Сякерка.

Аналягічныя прапановы ўтрымліваюцца ў заяве і ў Савет Міністраў.

*
*
(ПЕРАКЛАД, рас.)

Лидер гомельской организации «Справедливый мир» подал в суд на медиков

Председатель Гомельской областной организации белорусского партии левых «Справедливый мир» Владимир Сякерка направил в суд Центрального района Гомеля жалобу на действия должностных лиц городской станции скорой медицинской помощи и центральной городской поликлиники.

Жалоба связана с невозможностью провести в Гомеле массовые мероприятия.
В жалобе Владимир Сякерка отмечает, что 2 декабря Гомельский горисполком не разрешил ему провести пикет, запланированный на 9 декабря. Городские власти сослались на то, что заявители пикета не заключили договор с заинтересованными лицами (скорой помощью и поликлиникой) на медицинское обслуживание при проведении пикета. Такая норма – обязательные платные договоры с коммунальными службами и медиками – прописана в решении горисполкома «О массовых мероприятиях».

Лидер гомельских левых утверждает, что при подготовке к массовому мероприятию заявители осуществили все необходимые меры по заключению договора с медиками. Они обратились с письменными заявлениями на имя главных врачей станции скорой помощи и городской поликлиники с просьбой заключить договора на медицинское обслуживание пикета.

«Скорая» дала ответ, что «в связи с постоянно растущей нагрузкой на станцию скорой помощи, которая связана с увеличением респираторно-вирусных инфекций, не имеем возможности заключить с вами договор». Центральная городская поликлиника по поручению управления здравоохранения рассмотрела обращение заявителей на свое же бездействие и признала его правомочным.

«В результате формального рассмотрения наших заявок и обращений мы пришли к выводу, что ограничение нашего конституционного права на свободу проведения мирных собраний является недопустимым по смыслу статьи 23 Конституции. Это также нарушает и права, гарантированные гражданам Международным пактом о гражданских и политических правах», – обращает внимание судебной инстанции заявитель.

Владимир Сякерка просит суд признать действия станции скорой помощи и центральной поликлиники неправомерными.

Также лидер гомельских левых направил заявление в министерство и Гомельское управление здравоохранения. Он просит Министерство здравоохранения инициировать перед белорусским Правительством вопрос о необходимости принятия постановления Правительства, которое бы регулировало порядок организации взаимодействия медицинских учреждений и организаторов массовых мероприятий по вопросам медицинского обслуживания при проведении массовых мероприятий.

Владимир Сякерка обращает внимание министерства, что неоднократные попытки со стороны организации партии левых «Справедливый мир» заключить договора с медицинскими учреждениями остаются нереализованными, потому что заявителям отказывают по надуманным причинам.

Политик напомнил, что ранее нужно было заключать платные договоры и с милицией, но потом власть упразднила данную норму через постановление Совета Министров. «Считаем, что в вопросе заключения договоров на обслуживание массовых мероприятий медицинскими учреждениями можно пойти на такие же шаги – инициировать перед правительством вопрос о принятии аналогичной постановления», – отметил Владимир Сякерка.

Аналогичные предложения содержатся в заявлении и в Совет Министров.

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота: Уладзімер Сякерка, Гомель

Фота: Svaboda.mobi (дапрацоўка BLP)

Цэтлікі: , , , , , ,

One thought on “Лідар гомельскай арганізацыі «Справядлівы сьвет» падаў у суд на мэдыкаў”

  1. Варта заўважыць, што ўсе падобныя рашэньні мясцовых гарвыканкамаў, якімі ўстанаўліваецца абавязак заключаць платныя дамовы зь міліцыяй (у Жодзіне ды ў іншых месцах гэтая праблема зь міліцыяй таксама дагэтуль застаецца актуальнай), мэдыкамі ды камунальнікамі – могуць быць правамернымі толькі ў тым выпадку, калі яны датычацца выключна тых “масавых мерапрыемстваў”, якія плянуюць атрыманьне прыбытку ды адносяцца да спартовых, відовішчных і г.д. у тым ліку “іншых мас. мер.”, а таксама тых, якія праводзяцца на спэцыяльна прыстасаваных для гэтага месцах.

    Як вынікае з сэнсу арт. 35 Канстытуцыі, такія мерапрыемствы, як “мітынгі, шэсьці, дэмантрацыі, пікетаваньні” – гарантаваныя дзяржаваю.

    Напрыклад, у адпаведнасьці з апошнімі тлумачэньнямі нам. начальніка УУС Менаблвыканкаму А.В.Астрэйкі ад 30.10.2014г., міліцыя не заключае дамоваў з арганізатарамі падобных мерапрыемстваў зусім, тым больш да моманту вынясеньня станоўчага рашэньня адносна іх мясцовым выканкамам. Менавіта ў гэтым сваім рашэньні аб дазволе мерапрыемства мясцовы ворган абавязаны вызначыць усе падобныя дэталі, у тым ліку й аплаты паслугаў альбо кампэнсацыі запатрабаваных выдаткаў, калі такія плянуюцца й гэта неабходна (ды, натуральна, правамерна) у кожным канкрэтным выпадку.

    А што тычыцца Міністэрства аховы здароўя і службы “Хуткай дапамогі”, дык мэдычная дапамога (асабліва хуткая) навогул аказваецца грамадзянам бясплатна. Графік і інтэнсыўнасьць дзяжурстваў брыгадаў хуткай дапамогі ў адпаведнасьці зь дзейснай для іх галіновай “нарматыўнай базаю” можа карэктавацца ды ўзрастаць адпаведна ў залежнасьці ад абставінаў (правядзеньне агульнагарадзкіх мерапрыемстваў, асабліва спартовых і сапраўды масавых у тым ліку), але пры гэтым хуткая дапамога для грамадзянаў як была, гэтак і застаецца бясплатнай (!). Гэты парадак аказаньня мэдычных паслугаў захоўваецца заўсёды, акрамя асобных выключных выпадкаў, калі, напрыклад, машына хуткай дапамогі фактычна арэндуецца па дамове, а платнае мэдычнае абсугоўваньне зьдзяйсьняецца па падобнай дамове пры адсутнасьці паказаньняў для хуткай мэдычнай дапамгі аднак па спэцыяльным запыце зьвярнуўшагася па такія паслугі суб’екта… Аналягічна на платнай, а не агульнай падставе, робіцца шпіталізацыя й аказваюцца дадатковыя, запатрабаваныя самім кліентамі, любыя фізыя-тэрапэўтычныя ды іншыя мэдычныя працэдуры (!)

    Такім чынам, патрабаваньне заключаць платныя дамовы з мэдыкамі пры наяўнасьці бясплатнай мэдыцыны, ёсьць прымусам да заключэньня платных дамоваў, па якіх грамадзяне вымушаныя адмовіцца ад часткі сваіх неад’емных кантытуцыйных правоў. Патрабаваньні ў абавязковым параду заключаць платныя дамовы на мерапрыемствы, якія гарантаваныя дзяржаваю Каснтытуцыйна – ёсьць праўным нонсэнсам і ня можа лічыцца праваемерным.

    Як вынікае з Закону “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”, выканкамы могуць вызначаць парадак аплаты … “выдаткаў” (а не паслугаў) на мэдычнае забесьпячэньне й прыборку тэрыторыі пасьля правядзеньня на ёй “масавага мерапрыемства”. Дадзеныя выдаткі, звыш нарматыўных і абавязковых, тычацца як раз тых “масавых мерапрыемстваў”, па якіх у арганізатараў маецца плян прыбыткаў і выдаткаў, а ўсе дадатковыя платныя “паслугі міліцыі”, “выдаткі мэдыкаў ды камунальнікаў” аплочваюццца арганізатарамі з “прыбыткаў” ад праведзенага сапраўды “масавага мерапрыемства” – то бок на дабраахвотнай падставе па адпаведных дамовах, а таксама без стратаў для заяўнікоў-арганізатараў (!).

    Любыя спробы перанесьці дадзеную практыку на “мерапрыемствы, прапісаныя ў арт. 35 Канстытуцыі”, мэтамі якіх ёсьць выказваньне ўласных меркаваньняў …, а не атрыманьне камэрцыйнае выгоды ды прыбыткаў, зьяўляецца неправамерным, дыскрымінацыйным і супярэчным нормам ГК Рэспублікі Беларусь. А само права на мірныя сходы і выказваньне меркаваньня пры такіх абставінах неправамерна “пазбаўляецца пазытыўных дзяржаўных гарантыяў” і “становіцца эканамічна стратным”, “недасягальным для суб’ектаў” і “невыканальным на практыцы”.

    Такім чынам дзяржава парушае асноўныя тэлеалягічныя мэты спэцыялізаванага Закону, нормы арт. 23 і арт. 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама парушае агульнапрызнаныя стандарты права, закладзеныя ў арт. 21 і арт. 19 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>