2014 16/12

Упершыню за ўсе шматлікія судовыя разьбіральніцтвы бярозаўскія праваабаронцы пачулі прабачэньне ад судзьдзі Берасьцейскага абласнога суда Сьвятланы Слюсар пасьля агалошваньня рашэньня не на іх карысьць.

Праваабаронцы прасілі адмяніць рашэньне суда Бярозаўскага раёна аб прызнаньні законнай забарону Бярозаўскім райвыканкамам пікета 25 жніўня і накіраваць справу на новы разгляд у суд першай інстанцыі. Заяўнікі далучылі паведамленьне райвыканкама ад 28 лістапада аб тым, што рашэньне райвыканкама ад 26 верасьня 2014 г. аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў, якое раней было зьменена згодна з Пастановай Савета міністраў у частцы заключэньня дамовы з міліцыяй, не прайшло юрыдычную экспертызу.

Сьвятлана Слюсар сказала, што яна на баку праваабаронцаў. Нічога страшнага не адбылося б, каб пікет дазволілі. Двое другіх судзьдзяў таксама з бачным шкадаваньнем дадалі, што нельга адмяніць рашэньне суда, пакуль старое рашэньне райвыканкама ў сіле. Яны зьвярнулі ўвагу на тое, што хоць павольна, але Бярозаўскі райвыканкам пачаў мяняць сваё рашэньне і калі-небудзь з’явіцца магчымасьць у Бярозе праводзіць пікеты.

Разам з тым, у адпаведнасьці з арт 10 Закона РБ ад 10.01.2010 г. пра нарматыўна-прававыя акты РБ пастановы Саўміна маюць большую нарматыўную сілу параўнальна з нарматыўнымі прававых актаў мясцовых выканаўчых і распарадчых ворганаў. У адпаведнасьці з арт.58 таго ж закона ў сувязі з прыняцьцем (выданьнем) нарматыўнага акта (у нашым выпадку пастанова Саўміна РБ №207 ад 05.03.2012 г.) падлягаюць прызнанню страціўшымі сілу ўсе акты той жа або меньшай юрыдычнай сілы ці іх часткі (раздзелы, главы, артыкулы, пункты і г.д.), калі яны супярэчаць уключаным у новы акт нарматыўным прававым прадпісаньням альбо паглынутыя ім або фактычна страцілі сваё значэньне.

Рашэньне Брэсцейскага абласнога суда праваабаронцы намераны абскардзіць.
*
*
(ПЕРАКЛАД, рас.)

Вынесение решения с извинениями судьи

Впервые за все многочисленные судебные разбирательства березовские правозащитники услышали извинение от судьи Брестского областного суда Светланы Слюсарь после оглашения решения не в их пользу.

Правозащитники просили отменить решение суда Березовского района о признании законным запрета Березовским райисполкомом пикета 25 августа и направить дело на новое рассмотрение в суд первой инстанции. Заявители присоединили сообщение райисполкома от 28 ноября о том, что решение райисполкома от 26 сентября 2014 о проведении массовых мероприятий, которое ранее было изменено согласно Постановлению Совета министров в части заключения договора с милицией, не прошло юридическую экспертизу.

Светлана Слюсарь сказала, что она на стороне правозащитников. Ничего страшного не произошло бы, чтобы пикет разрешили. Двое других судей также с видимым сожалением добавили, что нельзя отменить решение суда, пока старое решение райисполкома в силе. Они обратили внимание на то, что хоть и медленно, но Березовский райисполком начал менять свое решение и когда-нибудь появится возможность в Березе проводить пикеты.

Вместе с тем, в соответствии со ст. 10 Закона РБ от 10.01.2010 г. о нормативно-правовых актах РБ постановления Совмина имеют большую нормативную силу сравнительно с нормативными правовыми актами местных исполнительных и распорядительных органов. В соответствии со ст. 58 того же закона в связи с принятием (изданием) нормативного акта (в нашем случае постановление Совмина РБ №207 от 05.03.2012 г.) подлежат признанию утратившими силу все акты той же или меньшей юридической силы или их части (разделы, главы, статьи, пункты и т.д.), если они противоречат включенным в новый акт нормативным правовым предписаниям либо поглощены им, либо фактически утратили свое значение.

Решение Брестского областного суда правозащитники намерены обжаловать.

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота – праваабаронца Сяргей Русецкі, Бяроза
Fota: Alaksiej Łapicki, Lićviny-INFA

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>