2014 18/12

У Беларусі плянуецца спаганяць праз суд выдаткі з грамадзянаў і юрыдычных асобаў за шматразовыя неабгрунтаваныя звароты. Пра гэта паведаміў сёньня журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімер Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Такое новаўвядзеньне прадугледжваецца праэктам закону, якім плянуецца ўнесьці папраўкі ў закон аб зваротах грамадзянаў і юрыдычных асобаў. Разгляд гэтага дакумэнту чакаецца ў бліжэйшы час. “Сур’ёзных навацыяў, у прынцыпе, няма. Адна зь іх прапануе ўстанавіць пералік момантаў, па якіх можна праз суд спагнаць выдаткі з заяўніка, калі ён неаднаразова па адным і тым жа пытаньні накіроўвае неабгрунтаваныя звароты, гэта адцягвае ўлады ад працы. Але гэта будзе вырашацца ў судовым парадку”, – паведаміў ён.

Рашэньне аб прыёме грамадзянаў будзе прымаць ня толькі кіраўнік установы, але й тыя асобы, якія займаюцца гэтымі пытаньнямі. “Проста да нас часьцяком запісваюцца на прыём па адным і тым жа пытаньнях, часьцей за ўсё яны бываюць неабгрунтаванымі, на якія неаднаразова ўжо даваліся адказы. Гэта адцягвае ад працы, таму гэтыя работнікі будуць вызначаць, каго запісваць на прыём, а каго не”, – растлумачыў Уладзімер Андрэйчанка.

Таксама ён паведаміў, што дастаткова масава паступаюць электронныя звароты грамадзянаў, у тым ліку і ў Палату прадстаўнікоў.”Мы хочам прапісаць у законе, калі больш за 10 зваротаў паступае па адным і тым жа пытаньні, каб кожнаму які зьвярнуўся ня трэба было даваць адказ, была магчымасьць у электронным выглядзе даць адзін адказ для ўсіх“, – адзначыў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Аляксей Лапіцкі, праваабронца з Жодзіна:

– У гэтым кантэксьце варта зьвярнуць увагу на тое, што грамадзяне не павінны баяцца зьвяртацца на неправамерныя дзеяньні чыноўнікаў у вышэйшыя ўстановы ўлады. Бо гэта ёсьць нармальная, прадугледжаная заканадаўствам, практыка дасудовага вырашэньня праблемаў, калі такія ствараюцца з-за дзеяньняў (бязьдзеяньняў) службовых асобаў. Пра гэта ў тым ліку ёсьць цудоўны відэакамэнтар юрыдычнага экспэрта Паўла Сапелкі (рас.), зроблены яшчэ летам 2012 году.

Праблема толькі ў тым, што дасудовы парадак аспрэчваньня прынцыповых пытаньняў (асабліва адносна сыстэмных парушэньняў грамадзка-палітычных правоў і свабодаў), якія ставяцца перад “вэртыкальлю ўлады” актывістамі грамадзянскай супольнасьці  практычна ніколі эфэктыўна не вырашаецца. А ў парушэньне закону аб зваротах грамадзянаў чыноўнікі без якіх-небудзь для сябе негатыўных наступстваў пры гэтым дасылаюць на обрашения звычайныя адпіскі. У сувязі з дадзенымі абставінамі варта будзе глядзець у далейшым, каб дадзеныя зьмены ў закон не зьявіліся чарговай перашкодаю ў рэалізацыі грамадзянамі іхных неад’емных канстытуцыйных правоў і свабодаў, у тым ліку права на звароты й атрыманьне па іх вычарпальных ды аргумэнтаваных адказаў па сутнасьці падыманых ды невырашаемых на практыцы праблемаў.

“Бо тут, сапраўды, вельмі важна, каб у выніку адзначанай закона-творчасьці адбылася менавіта рэглямэнтацыя прадухіленьня злоўжываньня правам, а не чарговы наступ на правы чалавека й неправамернае абмежаваньне права”, – адзначыў праваабаронца.

*
*
(ПЕРАКЛАД, рас.)

В Беларуси планируется взыскивать с граждан и юрлиц за многократные необоснованные обращения. Что же получится в итоге?

В Беларуси планируется взыскивать через суд затраты с граждан и юридических лиц за многократные необоснованные обращения. Об этом сообщил сегодня журналистам председатель Палаты представителей Национального собрания Беларуси Владимир Андрейченко, передает корреспондент БЕЛТА.

Такое нововведение предусматривается проектом закона, которым планируется внести поправки в закон об обращениях граждан и юридических лиц. Рассмотрение этого документа ожидается в ближайшее время. “Серьезных новаций в принципе нет. Одна из них предлагает установить перечень моментов, по которым можно через суд взыскать затраты с заявителя, если он неоднократно по одному и тому же вопросу направляет необоснованные обращения, это отвлекает власти от работы. Но это будет решаться в судебном порядке”, – сообщил он.

Решение о приеме граждан будет принимать не только руководитель учреждения, но и те лица, которые занимаются этими вопросами. “Просто к нам зачастую записываются на прием по одним и тем же вопросам, чаще всего они бывают необоснованными, на которые неоднократно уже давались ответы. Это отвлекает от работы, поэтому эти работники будут определять, кого записывать на прием, а кого нет“, – пояснил Владимир Андрейченко.

Также он сообщил, что достаточно массово поступают электронные обращения граждан, в том числе и в Палату представителей. “Мы хотим прописать в законе, если более 10 обращений поступает по одному и тому же вопросу, чтобы каждому обратившемуся не нужно было давать ответ, была возможность в электронном виде дать один ответ для всех“, – отметил председатель Палаты представителей.

Алексей Лапицкий, правозащитник из Жодино:

– В этом контексте следует обратить внимание на то, что граждане не должны бояться обращаться на неправомерные действия чиновников в высшие учреждения власти. Ибо это есть нормальная, предусмотренная законодательством, практика досудебного решения проблем, если таковые создаются из-за действий (бездействий) должностных лиц. Об этом в том числе есть прекрасный видео-комментарий юридического эксперта Павла Сапелко (рус.), сделанный ещё летом 2012 года.

Проблема лишь в том, что досудебный порядок оспаривания принципиальных вопросов (особенно относительно системных нарушений общественно-политических прав и свобод), которые ставятся перед “вертикалью власти” активистами гражданского общества практически никогда эффективно не решается. А в нарушение закона об обращениях граждан чиновники без каких-либо для себя негативных последствий при этом присылают на обрашения обычные отписки. В связи с данными обстоятельствами предстоит смотреть в дальнейшем, чтобы данные изменения в закон не явились очередным препятствием в реализации гражданами их неотъемлемых конституционных прав и свобод, в том числе права на обращения и получение по ним исчерпывающих и аргументированных ответов по существу поднимаемых и нерешаемых на практике проблем.

“Ведь здесь, действительно, очень важно, чтобы в результате отмеченного закона-творчества состоялась именно регламентация предотвращения злоупотребления правом, а не очередное наступление на права человека и неправомерное ограничение права”, – отметил правозащитник.

Паводле Кацярына Марковіч - БЕЛТА і АlVistud,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.by.prava-by.info

На фота:
1) Cтаршыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімер Андрэйчанка;
2) Праваабаронца з Жодзіна Аляксей Лапіцкі – Фота: Alaksiej Łapicki, Lićviny-INFA

Цэтлікі: , , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>