Не забірай жыцьцё!
2014 19/12

Віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік зьвярнуўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з прапановай разгледзець пытаньне пра страхаваньне жыцьця і здароўя зьняволеных (асуджаных).

Дэпутаты пераслалі прапанову праваабаронцы ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў і Міністэрства фінансаў, адкуль прыйшлі адказы, зь якіх вынікае, што дзяржаўныя органы не зацікаўленыя ва ўвядзеньні абавязковага страхаваньня жыцьця і здароўя тых, хто знаходзіцца ў месцах пазбаўленьня волі.

У Палату прадстаўнікоў Леанід Сьвецік зьвярнуўся яшчэ ў кастрычніку. У сваім звароце ён пісаў: «Згодна з артыкуламі 24 і 45 дзейнай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дзяржава абараняе жыцьцё чалавека ад любых супрацьпраўных замахаў і гарантуе яму права на ахову здароўя. Гэтае права распаўсюджваецца на зьняволеных і асуджаных судом асобаў».

На думку праваабаронцы, адным са спосабаў абароны жыцьця і здароўя зьняволеных/асуджаных, які б спрыяў рэалізацыі згаданага права, зьяўляецца заканадаўча замацаванае абавязковае страхаваньне іх жыцьця і здароўя. Таму ён прасіў дэпутатаў ПП НС РБ вывучыць досьвед і прапановы страхавых кампаніяў, а таксама праваабарончых арганізацыяў па страхаваньні зьняволеных. Пасьля дэталёвага вывучэньня гэтага пытаньня праваабаронца прапанаваў дэпутатам распрацаваць і заканадаўча замацаваць права зьняволеных на страхаваньне ад няшчасных выпадкаў, а таксама на страхаваньне ад супрацьпраўных дзеяньняў трэціх асобаў, у тым ліку работнікаў Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў Рэспублікі Беларусь (ДВП РБ).

Прапанова Леаніда Сьвеціка была разгледжаная Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па працы і сацыяльных пытаньнях. Дэпутаты адмовіліся рэагаваць на зварот з фармальных меркаваньняў, бо ПП НС «…разглядае праекты законаў, унесеныя суб’ектамі права заканадаўчай ініцыятывы ў вызначаным парадку».

Дзеля разгляду па сутнасьці старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па працы і сацыяльных пытаньнях Уладзімер Васіленка накіраваў зварот праваабаронцы ў Міністэрства фінансаў і ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС.

Першы намесьнік начальніка ДВП Сяргей Працэнка паведаміў, што замацоўваць заканадаўча абавязковае страхаваньне жыцьця і здароўя зьняволеных (асуджаных) няма неабходнасьці, бо ў дзейным заканадаўстве гэтае пытаньне вырашанае ў поўным аб’ёме.

Першы намесьнік міністра фінансаў Уладзімер Амарын, спасылаючыся на частку 2 артыкулу 825 Грамадзянскага кодэксу Рэспублікі Беларусь, паведаміў, што абавязаць любога грамадзяніна краіны страхаваць сваё жыцьцё і здароўе заканадаўча немагчыма. Гэтае палажэньне тычыцца таксама вязьняў і асуджаных асобаў, але права на добраахвотнае страхаваньне ў іх маецца. У адказе, апрача ўсяго іншага, паведамлялася, што страхавыя арганізацыі маюць магчымасьць аказваць страхавыя паслугі ў месцах утрыманьня зьняволеных, і страхавальнікі самастойна вызначаюць ўмовы і віды паслуг.

У мэтах выяўленьня зацікаўленасьці страхавых арганізацыяў у распрацоўцы і ўвядзеньні новага страхавога прадукту – добраахвотнага страхаваньня жыцьця і здароўя зьняволеных (асуджаных) Міністэрства фінансаў зьвярнулася ў Беларускую асацыяцыю страхоўшчыкаў, членамі якой зьяўляюцца практычна ўсе страхавыя арганізацыі Рэспублікі Беларусь.

Беларуская асацыяцыя страхоўшчыкаў праінфармавала міністэрства пра наступнае:
«Досьвед правядзеньня страхаваньня асуджаных у добраахвотнай форме існуе ў Расейскай Фэдэрацыі. Гэты від страхаваньня прызначаны для страхаваньня фізычных асобаў, якія адбываюць пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі ва ўстановах крымінальна-выканаўчай сыстэмы, і праводзіцца на добраахвотнай аснове на жаданьне асуджаных або іхных сваякоў.

Пасьля неаднаразовых спробаў шэрагу страхавых арганізацыяў укараніць гэты від страхаваньня ў Расейскай Фэдэрацыі, на сёньняшні дзень працягваюць страхаваць асуджаных ТАА СК «Держава», РК Гарант «Согласие», «БАЛТ-страхование» і «Ренессанс». Шэраг арганізацыяў, напрыклад, Вайсковая страхавая кампанія, прыпынілі гэты від страхаваньня з-за значных страхавых выплат.

Страхавым выпадкам у большасьці страхоўшчыкаў зьяўляецца няшчасны выпадак, які адбыўся ў выніку супрацьпраўных дзеяньняў работнікаў устаноў і органаў, якія выконваюць крымінальныя пакараньня ў выглядзе пазбаўленьня волі.
У той самы час страхавыя арганізацыі Расейскай Фэдэрацыі адзначаюць шэраг цяжкасьцяў у ажыцьцяўленьні страхаваньня жыцьця і здароўя асуджаных, а менавіта: немагчымасьць аб’ектыўнай ацэнкі рызыкаў пры заключэньні дамоваў страхаваньня, факты махлярства і членашкодніцтва, складанасьць кантролю і аб’ектыўнай ацэнкі страхавых выпадкаў, закрытасьць пэнітэнцыярнай сыстэмы і непразрыстасьць крымінальна-выканаўчай сыстэмы.

Пры гэтым асноўнай праблемай у ажыцьцяўленьні такога страхаваньня зьяўляецца цяжкасьць запратакаляваць страхавы выпадак і атрымаць неабходныя дакумэнты, на падставе якіх можа быць зьдзейсьненая страхавая выплата. Установы крымінальна-выканаўчай сыстэмы зьяўляюцца закрытымі і не дапускаюць страхоўшчыкаў ў папраўчыя ўстановы для дэталёвага высьвятленьня акалічнасьцяў здарэньня, што адбылося.

Паводле інфармацыі Беларускай асацыяцыі страхоўшчыкаў, з улікам досьведу ажыцьцяўленьня добраахвотнага страхаваньня асуджаных у Расейскай Фэдэрацыі страхавыя арганізацыі Рэспублікі Беларусь ня выказалі зацікаўленасьці ў ажыцьцяўленьні гэтага віду страхаваньня».

Выходзіць, што ўсім зацікаўленым дзяржаўным органам і страхавым фірмам палітычна або эканамічна ня выгадна абавязковае страхаваньне жыцьця і здароўя зьняволеных (асуджаных).

Зь іншага боку, сумная статыстыка зь месцаў зьняволеньня сьведчыць пра некалькі дзясяткаў памерлых ці загінулых зьняволеных штогод і каля 90 тысяч пакутуюць на розныя цяжкія захворваньні. Дык што праблемы ёсьць, і іх неабходна вырашаць у тэрміновым парадку.

«Наяўнасьць у зьняволеных/асуджаных асобаў страхавога полісу спрыяла б паляпшэньню ўмоваў працы і побыту ў папраўчых установах, працоўнай дысцыпліны, захаваньню законнасьці з боку супрацоўнікаў органаў і ўстаноў крымінальна-выканаўчай сыстэмы, садзейнічала б гуманізацыі сыстэмы выкананьня пакараньняў у Рэспубліцы Беларусь», – лічыць праваабаронца Леанід Сьвецік.

*
*
(ПЕРАКЛАД, рас.)

Правозащитник Леонид Светик: Надо решать проблему страхования жизни и здоровья заключенных

Витебский правозащитник Леонид Светик обратился в Палату представителей Национального собрания Республики Беларусь с предложением рассмотреть вопрос о страхование жизни и здоровья заключенных (осужденных). Депутаты переслали предложение правозащитника в Департамент исполнения наказаний и Министерства финансов, откуда пришли ответы, из которых следует, что государственные органы не заинтересованы во введении обязательного страхования жизни и здоровья тех, кто находится в местах лишения свободы.

В Палату представителей Леонид Светик обратился ещё в октябре. В своём обращении он писал: «В соответствии со статьями 24 и 45 действующей Конституции Республики Беларусь, государство защищает жизнь человека от любых противоправных посягательств и гарантирует ему право на охрану здоровья. Это право распространяется на заключенных и осужденных судом лиц ».

По мнению правозащитника, одним из способов защиты жизни и здоровья заключённых/осуждённых, который бы способствовал реализации упомянутого права, является законодательно закрепленное обязательное страхование их жизни и здоровья. Поэтому он просил депутатов ПП НС РБ изучить опыт и предложения страховых компаний, а также правозащитных организаций по страхованию заключенных. После детального изучения этого вопроса правозащитник предложил депутатам разработать и законодательно закрепить право заключенных на страхование от несчастных случаев, а также на страхование от противоправных действий третьих лиц, в том числе работников Департамента исполнения наказаний Республики Беларусь (ДИН РБ).

Предложение Леонида Светика было рассмотрено Постоянной комиссией Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по труду и социальным вопросам. Депутаты отказались реагировать на обращение по формальным соображениям, так как ПП НС «… рассматривает проекты законов, внесенные субъектами права законодательной инициативы в установленном порядке».

Для рассмотрения по существу председатель Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по труду и социальным вопросам Владимир Василенко направил обращение правозащитника в Министерство финансов и в Департамент исполнения наказаний МВД.

Первый заместитель начальника ДИН Сергей Проценко сообщил, что закреплять законодательно обязательное страхование жизни и здоровья заключенных (осужденных) нет необходимости, так как в действующем законодательстве этот вопрос решён в полном объеме.

Первый заместитель министра финансов Владимир Амарин, ссылаясь на часть 2 статьи 825 Гражданского кодекса Республики Беларусь, сообщил, что обязать любого гражданина страны страховать свою жизнь и здоровье законодательно невозможно. Это положение касается также заключенных и осужденных лиц, но право на добровольное страхование у них имеется. В ответе, кроме всего прочего, сообщалось, что страховые организации имеют возможность оказывать страховые услуги в местах содержания заключенных, и страховщики самостоятельно определяют условия и виды услуг.

В целях выявления заинтересованности страховых организаций в разработке и введении нового страхового продукта – добровольного страхования жизни и здоровья заключенных (осужденных) Министерство финансов обратилось в Белорусский ассоциацию страховщиков, членами которой являются практически все страховые организации Республики Беларусь.

Белорусская ассоциация страховщиков проинформировала министерство о следующем:
«Опыт проведения страхования осужденных в добровольной форме существует в Российской Федерации. Этот вид страхования предназначен для страхования физических лиц, отбывающих наказание в виде лишения свободы в учреждениях уголовно-исполнительной системы, и проводится на добровольной основе на желание осужденных или их родственников.

После неоднократных попыток ряда страховых организаций внедрить этот вид страхования в Российской Федерации, на сегодняшний день продолжают страховать осужденных ООО СК «Держава», РК Гарант “Согласие”, “Балтия-страхование» и «Ренессанс». Ряд организаций, например, Военная страховая компания, приостановили этот вид страхования из-за значительных страховых выплат.

Страховым случаем в большинстве страховщиков является несчастный случай, который произошёл в результате противоправных действий работников учреждений и органов, исполняющих уголовные наказания в виде лишения свободы.
В то же время страховые организации Российской Федерации отмечают ряд трудностей в осуществлении страхования жизни и здоровья осужденных, а именно: невозможность объективной оценки рисков при заключении договоров страхования, факты мошенничества и членовредительства, сложность контроля и объективной оценки страховых случаев, закрытости пенитенциарной системы и непрозрачность уголовно-исполнительной системы.

При этом основной проблемой в осуществлении такого страхования является трудность запротоколировать страховой случай и получить необходимые документы, на основании которых может быть осуществлена страховая выплата. Учреждения уголовно-исполнительной системы являются закрытыми и не допускают страховщиков в исправительные учреждения для детального выяснения обстоятельств происшествия, произошедшего.

По информации Белорусского ассоциации страховщиков, с учетом опыта осуществления добровольного страхования осужденных в Российской Федерации страховые организации Республики Беларусь не выразили заинтересованности в осуществлении этого вида страхования».

Выходит, что всем заинтересованным государственным органам и страховым фирмам политически или экономически невыгодно обязательное страхование жизни и здоровья заключенных (осужденных).

С другой стороны, печальная статистика из мест заключения свидетельствует о несколько десятков умерших или погибших заключенных ежегодно и около 90 тысяч страдают различными тяжелые заболевания. Так что проблемы есть, и их необходимо решать в срочном порядке.

«Наличие у заключенных/осужденных лиц страхового полиса способствовало бы улучшению условий труда и быта в исправительных учреждениях, трудовой дисциплины, соблюдению законности со стороны сотрудников органов и учреждений уголовно-исполнительной системы, способствовало бы гуманизации системы исполнения наказаний в Республике Беларусь», – считает правозащитник Леонид Светик.

Паводле vitebskspring.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.by.prava-by.info

На фота – праваабаронца Леанід Сьвецік, Віцебск
Fota : Alaksiej Łapicki, Lićviny-INFA

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>