2014 24/12

Рэспубліканскае праваабарончае грамадзкае аб’яднаньне “Рух прыхільнікаў за рэалізацыю Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах “Пакт” зарэгістраванае ў Летуве.

Пра гэта паведаміў выканаўчы дырэктар арганізацыі Леанід Судаленка. Паводле ягоных словаў, атрымаць афіцыйную рэгістрацыю арганізацыі ў Беларусі немагчыма, бо ўлада адмаўляе любой ініцыятыве, створанай без ейнага кантролю.

Заснавальнікі ГА спрабавалі зарэгістравацца ў Беларусі, аднак чыноўнікі мінюсту адмовілі ў рэгістрацыі. Вярхоўны суд у якасьці суду першай інстанцыі падтрымаў чыноўнікаў, якія парушылі права на свабоду аб’яднаньня (асацыяцыі) зь іншымі. У цяперашні час заснавальнікі арганізацыі праходзяць Генэральную пракуратуру, пасьля чаго ад імя 52-х грамадзянаў Беларусі будзе пададзеная скарга ў Камітэт ААН па правах чалавека.

Мы выказваем падзяку летувіскім калегам, якія аказалі дапамогу ў рэгістрацыі арганізацыі ў гэтай краіне. Спадзяемся, што ў хуткім часе і ў сябе дома ня будзе, як сёньня – штучных перашкодаў для рэалізацыі грамадзянскіх правоў і свабодаў“, – адзначыў Л. Судаленка.

Нагадаем, ГА “Пакт” аб’ядноўвае грамадзянаў, якія падавалі й падаюць індывідуальныя скаргі ў Камітэт ААН па правах чалавека. Арганізацыя стваралася як пляцоўка для дыялёгу з уладай на тэму няўхільнага выкананьня рашэньнеў, якія прымаюцца ў ААН. Старшынёй арганізацыі абраны прафэсар, доктар юрыдычных навук, Міхаіл Пастухоў, а выканаўчым дырэктарам – юрыст і праваабаронца з Гомеля Леанід Судаленка.

За дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі ў Беларусі ўстаноўлена крымінальная адказнасьць.

*
*
(ПЕРАКЛАД, рас.)

РПОО “Пакт” получило официальную регистрацию в Литве

Республиканское правозащитное общественное объединение «Движение сторонников за реализацию Международного пакта о гражданских и политических правах «Пакт» зарегистрировано в Литве. Об этом сообщил исполнительный директор организации Леонид Судаленко. По его словам, получить официальную регистрацию организации в Беларуси невозможно, так как власть отказывает любой инициативе, созданной без ее контроля.

Учредители ОО пытались зарегистрироваться в Беларуси, однако чиновники минюста отказали в регистрации. Верховный суд в качестве суда первой инстанции поддержал чиновников, нарушивших право на свободу объединения (ассоциации) с другими. В настоящее время учредители организации проходят Генеральную прокуратуру, после чего от имени 52-х граждан Беларуси будет подана жалоба в Комитет ООН по правам человека.

Мы высказываем благодарность литовским коллегам, оказавшим помощь в регистрации организации в этой стране. Надеемся, что в скором времени и у себя дома не будет, как сегодня – искусственных препятствий для реализации гражданских прав и свобод“, – отметил Л. Судаленко.

Напомним, ОО «Пакт» объединяет граждан, которые подавали и подают индивидуальные жалобы в Комитет ООН по правам человека. Организация создавалась как площадка для диалога с властью на тему неукоснительного исполнения принимаемых в ООН решений. Председателем организации избран профессор, доктор юридических наук, Михаил Пастухов, а исполнительным директором – юрист и правозащитник из Гомеля Леонид Судаленко.

За деятельность от имени незарегистрированной организации в Беларуси установлена уголовная ответственность.

Паводле gomelspring.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.by.prava-by.info

На фота – праваабаронца Леанід Судаленка, Гомель
Fota : Alaksiej Łapicki, Lićviny-INFA

Цэтлікі: ,

One thought on “РПГА “Пакт” атрымала афіцыйную рэгістрацыю ў Летуве”

  1. Можна павіншаваць сяброў і калегаў, але … сумна, што важкія для неабходных Беларусі праўных і грамадзка-палітычных трансфармацыяў беларускія арганізацыі могуць безперашкодна зарэгістравацца толькі за мяжою… Улады так і не зрабілі высноваў з шматлікіх рашэньняў КПЧ ААН. Менаваіта з-за гэтага, у тым ліку, і існуе неабходнасьць у стварэньні падобных новых арганзацыяў і праваабарончых ініцытываў…

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>