2014 24/12

У Віцебскім абласным судзе прайшлі разгляды касацыйных скаргаў мясцовых журналістаў і актывістаў, якіх аштрафавалі за несанкцыянаванае пікетаваньне. Спагнаньні аспрэчыць не ўдалося: аргументы пра тое, што гэта было не пікетаваньне, а фотасэсія на фоне гарадскога графіці, абласны суд не прыняў і пакінуў рашэньні суда Чыгуначнага раёна без зьменаў.

Удзельнікі фотасэсіі прасілі Віцебскі абласны суд адмяніць вынесеныя ім штрафы і спыніць справы, распачатыя за фотаграфаваньне без санкцыі мясцовых уладаў. Яны даводзілі, што фотасэсія не была пікетаваньнем, і што пад дзеяньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах фотасэсія ніяк не падпадае. І нават калі супрацоўнік аддзела міліцыі Чыгуначнага раёна Аляксандр Рыбакоў, які складаў пратаколы правапарушэньня, убачыў на фотаздымках” выказваньне грамадзкіх і асабістых інтарэсаў”, то на гэта мае права кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь.

Ніводзін з гэтых аргумэнтаў ня быў прыняты да ўвагі судзьдзямі абласнога суда. Скаргі шасьці ўдзельнікаў фотасэсіі разглядалі розныя судзьдзі – Ірына Смалякова, Сьвятлана Іванова і Эдвард Марцірасян – але высновы яны зрабілі аднолькавыя: пастановы суда Чыгуначнага раёна пакінуць без зьменаў.

Паводле гэтых пастаноў, удзельнікам фотасэсіі на фоне гарадзкога графіці, журналістам Алене Сьцяпанавай, Алене Шабуні, Зьміцеру Казакевічу, Кастусю Мардзьвінцаву, праваабаронцу Паўлу Левінаву, а таксама грамадзкай актывістцы Тацьцяне Севярынец былі вынесены штрафы памерам ад 18 да 25 базавых велічынь.

Пётр Бярлінаў – выпадковы мінак, які далучыўся да фотасэсіі, быў асуджаны на трое сутак арышту. Ягоную касацыйную скаргу абласны суд таксама ўжо разгледзеў – пакінуў пастанову суда без зьменаў.

Праваабаронца Павел Левінаў лічыць, што ў Віцебску запачаткавана вельмі небясьпечная тэндэцыя:
Цяпер ёсьць прыклад таго, як за фотаздымкі, зробленыя на вуліцы горада, можна трапіць у правапарушальнікі. Удзельнікі нашай фотасэсіі ўсяго толькі сфатаграфаваліся на фоне малюнка –графіці, на якім намаляваныя тры клеткі і тры птушкі, якія вылятаюць зь клетак на волю. Мы вырашылі працягнуць ідэю невядомага мастака – сфатаграфаваліся з папяровымі клеткамі і птушкамі ў руках. У выніку – трапілі пад суд. Паводле судовых пастаноў – за парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. А калі канкрэтна – за тое, што сфатаграфаваліся без дазволу раённых уладаў. Атрымліваецца, цяпер усе, у тым ліку і турысты – госьці Віцебска, мусяць не пазней як за 15 дзён зьвярнуцца ў раённую адміністрацыю па дазвол на фотаздымкі?

Павел Левінаў, дарэчы, даслаў такі зварот у адміністрацыю Чыгуначнага раёна – напісаў, што збіраецца сфатаграфавацца з сябрамі на фоне таго самага графіці. І фотаграфавацца яму забаранілі, спаслаўшыся на рашэньне гарвыканкаму “Аб масавых мерапрыемствах у г.Віцебску”. Маўляў, Левінаў не прадставіў дамовы на “абслугованьне акцыі” міліцыяй, цэнтральнай паліклінікай і службай ЖКГ.

Пагадзіцца з гэтым немагчыма, лічыць праваабаронца. Забарону адміністрацыі Чыгуначнага раёну ён зьбіраецца абскардзіць у судзе. А ўдзельнікі фотасэсіі “з птушкамі і клеткамі”, якіх аштрафавалі за фотаздымкі на фоне графіці, хочуць пасьля няўдачы ў абласным судзе падаваць скаргі далей – у вышэйшыя судовыя інстанцыі.

*
*
(ПЕРАКЛАД, рас.)

Кассационные жалобы участников фотосессии “с клетками и птицами” суд не удовлетворил

В Витебском областном суде прошли рассмотрения кассационных жалоб местных журналистов и активистов, которых оштрафовали за несанкционированное пикетирование. Взыскания оспорить не удалось: аргументы о том, что это было не пикетирование, а фотосессия на фоне городского граффити, областной суд не принял и оставил решения суда Железнодорожного района без изменений.

Участники фотосессии просили Витебский областной суд отменить вынесенные им штрафы и прекратить дела, возбужденные за фотографирования без санкции местных властей. Они доказывали, что фотосессия не была пикетированием, и что под действие законодательства о массовых мероприятиях фотосессия никак не подпадает. И даже если сотрудник отдела милиции Железнодорожного района Александр Рыбаков, который составлял протоколы правонарушения, увидел на фотографиях “выражение общественных и личных интересов”, то на это имеет право каждый гражданин Республики Беларусь.

Ни один из этих аргументов не был принят во внимание судьями областного суда. Жалобы шести участников фотосессии рассматривали разные судьи – Ирина Смолякова, Светлана Иванова и Эдвард Мартиросян – но выводы сделали одинаковые: постановления суда Железнодорожного района оставить без изменений.

Согласно этим постановлениям, участником фотосессии на фоне городского граффити, журналистам Елене Степановой, Елене Шабуне, Дмитрию Казакевичу, Константину Мордвинцеву, правозащитнику Павлу Левинову, а также общественной активистке Татьяне Северинец были вынесены штрафы в размере от 18 до 25 базовых величин.

Петр Берлинов – случайный прохожий, который присоединился к фотосессии, был осужден на трое суток ареста. Его кассационную жалобу областной суд также уже рассмотрел – оставил постановление суда без изменений.

Правозащитник Павел Левинов считает, что в Витебске начата очень опасная тенденция:
Сейчас есть пример того, как за фотографии, сделанные на улице города, можно попасть в правонарушители. Участники нашей фотосессии всего лишь сфотографировались на фоне изображения -граффити, на котором изображены три клетки и три птицы. Мы решили продолжить идею неизвестного художника – сфотографировались с бумажными клетками и птицами в руках. В результате – попали под суд за нарушение законодательства о массовых мероприятиях. А если конкретно – за то, что сфотографировались без разрешения районных властей. Получается, сейчас все, в том числе и туристы – гости Витебска, должны не позднее чем за 15 дней обратиться в районную администрацию за разрешением на фотографии?

Павел Левинов, кстати, прислал такое обращение в администрацию Железнодорожного района – написал, что собирается сфотографироваться с друзьями на фоне того самого граффити. И фотографироваться ему запретили, сославшись на решение горисполкома «О массовых мероприятиях в Витебске”. Мол, Левинов не предоставил договора на “обслуживание акции” милицией, центральной поликлиникой и службой ЖКХ.

Согласиться с этим невозможно, считает правозащитник. Запрет администрации Железнодорожного района он собирается обжаловать в суде. А участники фотосессии “с птицами и клетками”, которых оштрафовали за фотографии на фоне граффити, хотят после неудачи в областном суде подавать жалобы дальше – в высшие судебные инстанции.

ДАДАТАК:

ВІДЭА

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.by.prava-by.info

На фота – Кастусь Мардзьвінцаў, Віцебск
Fota: Alaksiej Łapicki, Lićviny-INFA

Цэтлікі: , ,

One thought on “Касацыйныя скаргі ўдзельнікаў фотасэсіі “з клеткамі і птушкамі” суд не задаволіў (відэа)”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>