2014 30/12

Праваабаронца Леанід Мархотка накіраваў у суд Салігорскага раёну скаргу на забарону мясцовымі чыноўнікамі пікету да Дня правоў чалавека. Перад гэтым спадар Мархотка зьвяртаўся ў пракуратуру, але тая спроба не прынесла плёну.

У сваёй скарзе ў суд праваабаронца адзначае, што падставай для забароны пікетаваньня сталася ўласнае рашэньне Салігорскага райвыканкаму ад 07.10.2004г. №700 “Аб мерах па папярэджаньні надзвычайных здарэньняў і захаваньні законнасьці пры правядзеньні масавых мерапрыемстваў”. Тэкст гэтага рашэньня чыноўнікі з невядомых прычынаў дагэтуль адмаўляюцца разсакрэціць. Зрэшты, парадак правядзеньня й арганізацыі масавых мерапрыемстваў у Беларусі рэгулюецца не выканкамаўскімі таямнічымі рашэньнямі, а адпаведным законам “Аб масавых мерапрыемствах”. Вось толькі ў атрыманым праваабаронцам ад уладаў адказе аніякіх спасылак на закон няма, як няма ў ім хоць якіх-небудзь довадаў і аргумэнтаў з высноваю пра неабходнасьць забароны пікету.

Апэлюючы да айчыннага заканадаўства, Канстытуцыі й ратыфікаванага Беларусьсю Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, Леанід Махотка просіць суд адмяніць рашэньне Салігорскага райвыканкаму аб забароне пікету да Дня правоў чалавека. Таксама спадар Махотка просіць суд абавязаць мясцовых чыноўнікаў узгадніць новую прымальную дату правядзеньня пікетаваньня.

*
*
(ПЕРАКЛАД, рас.)

Солигорск: запрет пикета ко Дню прав человека обжалуется в суде

Правозащитник Леонид Мархотко направил в суд Солигорского района жалобу на запрет местными чиновниками пикета ко Дню прав человека. Перед этим Мархотко обращался в прокуратуру, но эта попытка не принесла плодов.

В своей жалобе в суд правозащитник отмечает, что основанием для запрета пикетирования стало собственное решение Солигорского райисполкома от 07.10.2004г. №700 «О мерах по предупреждению чрезвычайных происшествий и соблюдению законности при проведении массовых мероприятий”. Текст этого решения чиновники по неизвестным причинам до сих пор отказываются рассекретить. Впрочем, порядок проведения и организации массовых мероприятий в Беларуси регулируется не исполкомовском таинственными решениями, а соответствующим законом “О массовых мероприятиях”. Вот только в полученном правозащитникам от властей ответе никаких ссылок на закон нет, как нет в нем хоть каких-либо доводов и аргументов с выводом о необходимости запрета пикета.

Апеллируя к отечественному законодательству, Конституции и ратифицированного Беларусью Международного пакта о гражданских и политических правах, Леонид Махотка просит суд отменить решение Солигорского райисполкома о запрете пикета ко Дню прав человека. Также Махотка просит суд обязать местных чиновников согласовать новую приемлемую дату проведения пикетирования.

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.by.prava-by.info

На фота – Прадстаўнік БГК з Солігорску Леанід Мархотка
Дапрацоўка фота – А.Лапіцкі, Licviny-INFA

Цэтлікі: ,

One thought on “Салігорск: забарона пікету да Дня правоў чалавека абскарджваецца ў судзе”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>