Праваабаронца Сяргей Гоўша падаў скаргу ў гарадзкі суд на рашэньне Баранавіцкага гарадзкога выканаўчага камітэту, згодна якому быў забаронены пікет, прысьвечаны 66-м угодкам прыняцьця Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека.
У скарзе адзначаецца, што з адказу гарвыканкаму незразумела, што ж канкрэтна парушана заяўнікамі. Сяргей Гоўша таксама ўказвае, што акрамя закона й рашэньня гарвыканкаму аб масавых мерапрыемствах чыноўнікі павінны кіравацца і Пастановай Савету Міністраў ад 05.03.2012г. №207, якая абавязвае выканаўчую ўладу на працягу аднаго дня перадаць пададзеную заяву на масавае мерапрыемства ў праваахоўныя ворганы для арганізацыі аховы ягоных удзельнікаў. Праваабаронца лічыць, што замест таго, каб прывесьці сваё рашэньне аб масавых мерапрыемствах у Баранавічах у адпаведнасьць з пастановаю Саўміна, мясцовыя чыноўнікі незаконна патрабуюць ад заяўнікаў пікетаў і сходаў заключэньня дамовы зь міліцыяй. І на падставе таго, што такой дамовы заяўнікі пікету не прадставілі разам з заяваю, ім не даецца дазвол на правядзеньне мерапрыемства.
Сяргей Гоўша просіць суд адмяніць як незаконнае і парушаючае правы заяўнікаў рашэньне гарвыканкаму аб забароне пікету, прыцягнуць да адказнасьці намесьніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкаму У.В.Захарчука за парушэньне тэрміну адказу на заяву арганізатараў масавага мерапрыемства, а таксама прыцягнуць да адказнасьці прадстаўнікоў Баранавіцкага гарвыканкаму, адказных за выкананьне пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 05.03.2012г. №207.
*
*
(ПЕРАКЛАД, рас.)
Барановичи: правозащитник обжалует запрет пикета ко Дню прав человека
Правозащитник Сергей Говша подал жалобу в городской суд на решение Барановичского городского исполнительного комитета, согласно которому был запрещён пикет, посвященный 66-й годовщине принятия Всеобщей декларации прав человека.
В жалобе отмечается, что из ответа горисполкома непонятно, что же конкретно нарушено заявителями. Сергей Говша также указывает, что кроме закона и решения горисполкома о массовых мероприятиях чиновники должны руководствоваться и Постановлением Совета Министров от 05.03.2012г. № 207, которое обязывает исполнительную власть в течение одного дня передать поданную заявку на массовое мероприятие в правоохранительные органы для организации охраны его участников. Правозащитник считает, что вместо того, чтобы привести своё решение о массовых мероприятиях в Барановичах в соответствие с постановлением Совмина, местные чиновники незаконно требуют от заявителей пикетов и собраний заключения договора с милицией. И на основании того, что такого договора заявители пикета не представили вместе с заявлением, им не дается разрешение на проведение мероприятия.
Сергей Говша просит суд отменить как незаконное и нарушающее права заявителей решение горисполкома о запрете пикета, привлечь к ответственности заместителя председателя Барановичского горисполкома У.В.Захарчука за нарушение срока ответа на заявление организаторов массового мероприятия, а также привлечь к ответственности представителей Барановичского горисполкома, ответственных за исполнение постановления Совета Министров Республики Беларусь от 05.03.2012г. №207.
Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.by.prava-by.info
На фота: Сяргей Гоўша, праваабаронца з Баранавічаў
Fota: Alaksiej Łapicki, Lićviny-INFA
Цэтлікі: Баранавічы, пауршэньне права на мірныя сходы й свабоду меркаваньняў (арт. 21 і арт.19 МПГіПП), свабода мірных сходаў, суды, Сяргей Гоўша
Чаму ж відавочныя супярэчнасьці гадамі не выпраўляюцца, а грамадзяне краіны з-за гэтага пазбаўленыя ўласнага Канстытуцыйнага права?!
Акрамя ўсяго іншага, дзіўным ёсьць тое, што ў некаторых рэгіёнах Беларусі ўжо даўно прызналі незаконнасьць падобнай практыкі па забароне пікетаваньняў з-за невыкананьня іхнымі заяўнікамі абсурдных патрабаваньняў – прыкладаць да заявак яшчэ й дамовы на платную ахову мерапрыемства міліцыяй (!?)…
Так у Гомелі дадзены пункт цалкам выключылі з адпаведнага рашэньня гарадзкіх уладаў, якое (дарэчы) усё роўна працягвае ствараць непераадольныя праблемы на шляху рэалізацыі мясцовымі актывістамі права на мірныя сходы й выказваньне меркаваньня.
А ў Баранавічах, як і ў Жодзіне, падобная неправамерная практыка, ня гледзячы ні на што працягваецца. І гэта пры тым, што пазыцыя міліцыі неаднаразова ясна тлумачылася і выканаўчым ворганам, і суду, і ў пісьмовым, і ў вусным выглядзе, падчас судовых разбораў.
У апошнім тлумачэньні, зробленым на гэты конт намесьнікам УУС Менаблвыканкаму А.В.Астрэйкамясна заяўляецца пра тое, што міліцыя да моманту атрыманьня станоўчага рашэньня выканаўчага камітэту па заяўцы ў адпаведнасьці з уласнымі абавязкамі павінна недазваляць правядзеньня мерапрыемства, і што менавіта выканкам пасьля свайго разгляду па сутнасьці заяўкі ў сваім выніковым рашэньні аб дазволе мерапрыемства абавязаны вырашыць усе падобныя пытаньні з улікам канкрэтнай заяўкі й адпаведных абставінаў, зьвязаным з тыпам, характарам мерапрыемства, ягонымі маштабамі й г.д. Менавіта выканаўчы камітэт абавязаны вызначыць усе пытаньні наконт аплаты, калі такая заканамерная й патрабуюецца пры канкрэтных наяўных абставінах (гл. дакумэнт у ДАДАТКУ тут).
У дадзенай сытуацыі, лічу, што праваабаронцам варта абмяняцца досьведам ды існуючымі ўжо дакумэнтальнымі доказамі парушэньня прынцыпу праўнай вызначанасьці ў дзадзеных пытаньнях, браць усе дадзеныя факты й абставіны й патрабаваць ад нацыянальных судоў усіх роўняў (не выключаючы Канстытуцынага) аб’ектыўнага разьбіральніцтва, пакараньня вінаватых і прывядзеньня заканадаўчай базы да патрабаваньняў нормаў Канстытуцыі ды міжнародных стандартаў права адносна мірных сходаў і свабоды выказваньня меркаваньня, прапісаных у артыкулах 33; 35 Канстытуцыі, арт. 21 і арт. 19 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Бо пры наяўнасьці рознага разуменьня суб’екатамі сваіх абавязкаў адносна патрабуемых мясцовымі ўладамі ўмоваў нават яшчэ на этапе “падачы заявак” на правядзеньне “такіх мерапрыемстваў, як мітынгі, сходы, шэсьці, дэманстрацыі й пікетаваньні” (менавіта так “мірныя сходы” называюцца ў Канстытуцыі Беларусі!) – не прадстаўляецца аніякай практычнай магчымасьці выканаць гэтыя умовы.
Варта заўважць, што тэрмін “масавыя мерапрыемствы” у спэцыялізавным Законе, да якіх неабгрунтавана штучна прышчэпленыя “мірныя сходы”, даволі размыты. У ім зблытаныя і камэрцыйныя спартоыя ды відовішчыныя мерапыремствы…, што праводзяцца на спэцыяльных пляцоўках і маюць на мэце атрыманьне прыбытку, і “іншыя масавыя мерапрыемствы” падобнай жа скіраванасьці, проводзімыя ў спэцыяльна не прыстасаваных месцах, а таксама (што зусім недарэчна ў такіх абставінах) вызначаныя Канстытуцыяй вышэй адзначаныя “мерапрыемствы”, на якія распаўсюджваюцца пазытыўныя дзяржаўныя гарантыі й абавязкі Беларусі па міжнародных дамовах і непасрэдна па Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП).
Відавочная неправамернасьць і практычная невыканальнасьць патрабаваньняў мясцовых выканкамаў да заяўнікоў “мірных сходаў” заключаць імі платныя дамовы з дзяржустановамі (напрыклад зь міліцыяй) ёсьць падставаю прынцыпова й прадметна ўзьнімаць дадзенае пытаньне перад беларускімі судамі ўсіх роўняў. Неабходна паказваць (наўмысна альбо не) ствараемую такім чынам праўную блытаніну ды зьдзяйсьняемыя ў сувязі зь ёй мэтанакіраваныя канкрэтныя перашкоды ў рэалізацыі грамадзянамі свайго неад’емнага Канстытуцыйнага права (арт. 35) на мірныя сходы і выказваньне меркаваньняў.
Дык хто зацікаўлены ў тарпэдаваньні Канстытуцыйных нормаў права й працягу сыстэматычных парушэньняў на практыцы правоў чалавека ў Беларусі?
Думаецца, варта нарэшце ясна ўказаць на канкрэтных асобаў у выканкамах, якія штогод ігнаруюць канстытуцыйныя нормы ды, выкарыстоўваючы арганізацыйныя магчымасьці ды ўладныя паўнамоцтвы, наўмысна й мэтанакірвана парушаюць Канстытуцыю, агульнапрызнаныя нормы й правы грамадзянаў.
Чаму дагэтуль дазваляецца сыстэматычна й безперашкодна парушаць Канстытуцыйнае права ў нашай краіне?