2015 12/01

Навошта мясцовыя выканкамы працягваюць тарпэдаваць Асноўны Закон краіны й парушаць фундамэнтальныя правы грамадзянаў? Чаму відавочныя супярэчнасьці заканадаўства год за годам не выпраўляюцца, а грамадзяне з-за гэтага пазбаўленыя ўласнага Канстытуцыйнага права?! Чаму ідэолягу дагэтуль дазволена ігнараваць канстытуцыйным правам і грамадзянскім статусам кожнага беларуса?

 

.

.

_________

Назіраецца розная практыка ў рэгіёнах

_________

Акрамя іншага, дзіўным пры гэтым ёсьць тое, што ў некаторых рэгіёнах Рэспублікі Беларусь ужо даўно прызналі незаконнасьць практыкі па забароне пікетаваньняў з-за прычыны невыкананьня грамадзянамі-заяўнікамі абсурдных патрабаваньняў – плаціць міліцыі за ахову мерапрыемстваў, у якіх рэалізуецца канстытуцыйнае права на выказваньне меркаваньня, а таксама прыкладаць у сувязі з гэтым да заявак яшчэ й дамовы на падобную “патрабуемую ідэолягамі” платную ахову грамадзянаў, удзельнікаў волевыяўленьня (!?)…

  • Прыклады

У розных гарадах па рознаму трактуюць заканадаўства… Так у горадзе Гомелі дадзены пункт цалкам выключылі з адпаведнага новага рашэньня гарадзкіх уладаў ад 15 жніўня 2013 году (гл. дакумэнт таксама тут – у дадатку да матэрыялу), якое (дарэчы) усё роўна працягвае ствараць непераадольныя перашкоды на шляху рэалізацыі мясцовымі актывістамі права на мірныя сходы й выказваньне меркаваньня.

А ў Баранавічах, як і ў Жодзіне, ды й шмат яшчэ ў якіх іншых мястэчках Беларусі, падобная неправамерная практыка, ня гледзячы ні на што, сёньня працягваецца. І гэта пры тым, што пазыцыя міліцыі неаднаразова ясна тлумачылася і выканаўчым ворганам, і суду, і ў пісьмовым, і ў вусным выглядзе, у тым ліку ў сьведкавых паказаньнях службоўцаў падчас судовых разбораў.

_________

Угледжваецца іншае, чым у выканкамах

разуменьне Закону і кіраўніцтвам міліцыі

_________

У апошнім тлумачэньні (гл. дакумэнт тут, у дадатку да публікацыі), зробленым на гэты конт намесьнікам начальніка УУС Менаблвыканкаму А.В. Астрэйкам, ясна заяўляецца пра тое, што міліцыя да моманту атрыманьня станоўчага рашэньня выканаўчага камітэту па заяўцы ў адпаведнасьці з сваімі службовымі абавязкамі павінна не дапускаць правядзеньня мерапрыемства, і што менавіта выканкам пасьля свайго разгляду заяўкі па сутнасьці ў сваім выніковым рашэньні аб дазволе мерапрыемства вызначае ўсе падобныя пытаньні з улікам канкрэтных абставінаў, зьвязаных з тыпам, характарам заўленага мерапрыемства, ягонымі мэтамі, маштабамі й г.д.

Менавіта выканаўчы камітэт абавязаны вызначыць усе пытаньні наконт аплаты, калі такая заканамерная й патрабуецца пры канкрэтных наяўных умовах. Міліцыя ж выконвае свае службовыя абавязкі па ахове грамадзянаў на падобных мерапрыемствах бясплатна.

_________

Немагчымасьць выканаць

на практыцы патрабаваныя ўладамі ўмовы

(меркаваньне й прапановы)

_________

У дадзенай сфэры для ўладаў існуе настойлівая неабходнасьць у тым, каб разабрацца й навесьці тут належны правапарадак.

А праваабаронцам, лічу, варта абмяняцца досьведам ды існуючымі ўжо дакумэнтальнымі доказамі парушэньня прынцыпу пращнай вызначанасьці ў дадзеных пытаньнях. Неабходна сабраць усе падобныя факты й абставіны ды запатрабаваць ад нацыянальных судоў усіх роўняў (не выключаючы Канстытуцыйны) аб’ектыўнага разгляду й пакараньня вінаватых, а таксама прывядзеньня заканадаўчай базы да патрабаваньняў нормаў Канстытуцыі, міжнародных стандартаў права адносна мірных сходаў і свабоды выказваньня меркаваньняў.

Дадзеныя нормы ясна прапісаныя ў Асноўным Законе краіны (арт. 23, арт. 35 і арт. 33) і Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах (арт. 21 і арт.19 МПГіПП адпаведна).

Іх безумоўна неабходна имплемэнтаваць у нацыянальныя законы й выконваць няўхільна. А за невыкананьне заканадаўства па дадзеных асноўных правах і свобождах грамадзянаў, за мэтанакіраванае стварэньне перашкодаў у іхнае рэалізацыі, у тым ліку з наўмысным выкарыстаньнем калегіяльна-арганізацыйных працедураў і адміністрацыйных рэсурсаў у рамках наяўных уладных паўнамоцтваў - прыцягваць чыноўнікаў-кіраўнікоў да адпаведнай строгай адказнасьці па законе.

Дадзенаму праўнаму свавольству павінен быць пакладзены канец!

Бо пры наяўнасьці рознага разуменьня суб’екатамі сваіх абавязкаў адносна патрабуемых мясцовымі ўладамі ўмоваў яшчэ на этапе “падачы заявак” на правядзеньне “такіх мерапрыемстваў, як мітынгі, сходы, шэсьці, дэманстрацыі й пікетаваньні” (менавіта так “мірныя сходы” называюцца ў Канстытуцыі Беларусі!) – не прадстаўляецца аніякай практычнай магчымасьці выканаць патрабуемыя ўладамі ўмовы.

_________

Праблемы

з рэалізацыяй прынцыпу

праўнай вызначанасьці

ў Законе

_________

Варта заўважыць, што тэрмін “масавыя мерапрыемствы” у спэцыялізаваным Законе, да якіх неабгрунтавана штучна прычэпленыя “мірныя сходы”, даволі размыты.

У ім пераблытаныя і камэрцыйныя спартовыя, і відовішчныя “масавыя мерапрыемствы” (што праводзяцца “на спэцыяльных пляцоўках” і маюць на мэце атрыманьне прыбытку), і “іншыя масавыя мерапрыемствы” падобнай жа скіраванасьці, проводзімыя “ў спэцыяльна не прыстасаваных для іхнага правядзеньня месцах”, а таксама (што зусім недарэчна ў такіх абставінах) вызначаныя Канстытуцыяй вышэй адзначаныя “мерапрыемствы” (менавіта мірныя сходы“), на якія распаўсюджваюцца пазытыўныя дзяржаўныя гарантыі й абавязкі Беларусі па міжнародных дамовах і непасрэдна па Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП).

_________

Што ж застаецца рабіць

у такіх умовах?

_________

Відавочная неправамернасьць і практычная невыканальнасьць патрабаваньняў мясцовых выканкамаў да заяўнікоў “мірных сходаў” заключаць імі платныя дамовы з дзяржустановамі (напрыклад зь міліцыяй) – ёсьць падставаю прынцыпова й прадметна ўзьнімаць дадзенае пытаньне перад адпаведнымі ўпаўнаважанымі суб’ектамі ўлады ды беларускімі судамі ўсіх роўняў.

Неабходна паказваць на (наўмысна альбо не) ствараемую такім чынам праўную блытаніну ды зьдзяйсьняемыя ў сувязі зь ёй мэтанакіраваныя канкрэтныя перашкоды ў рэалізацыі грамадзянамі свайго неад’емнага Канстытуцыйнага права на мірныя сходы і выказваньне меркаваньняў, гарантаванага дзяржаваю у арт. 35 (33) Канстытуцыі, а таксама арт. 21 (19) МПГіПП.

_________

...

Дык хто ж зацікаўлены ў тарпэдаваньні Канстытуцыйных нормаў права й працягу сыстэматычных парушэньняў на практыцы правоў чалавека ў Беларусі?

Каму і зь якіх прычынаў выгодна ствараць напружанасьць на пустым месцы й падмяняць антыканстытуцыйнай па сутнасці ідэалёгіяй Асноўны Закон і Канстытуцыйнае права ў краіне?

А можа гэта, як раз тыя, хто ніколі не прызнаваў і не прызнае сёньня ні дзяржаўнасьць Беларусі, ні ейную незалежнасьць і паўнавартасны дзяржаўны сувэрэнітэт, ні грамадзянскі статус ды й адпаведнае неадъемнае грамадзянскае права кожнага з жыхароў нашай краіны?

Можа досыць лічыць беларусаў недаграмадзянамі, недачалавекамі, а недабразычліўцам Беларусі даваць бязьмежныя паўнамоцтвы ўлады на ейнай сувэрэннай тэрыторыі!?

Думаецца, варта нарэшце сур’ёзна і адказна паглядзець на дадзеную праблему ды ясна ўказаць на канкрэтных асобаў у выканкамах, якія штогод ігнаруюць канстытуцыйныя нормы ды, выкарыстоўваючы ўласныя арганізацыйныя магчымасьці ды ўладныя паўнамоцтвы, наўмысна й мэтанакіравана парушаюць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, а разам зь ёй агульнапрызнаныя нормы й правы грамадзянаў.

Чаму дагэтуль амаль паказальна (нахабна й безпакарана) мясцовым выканкамам дазваляецца сыстэматычна й безперашкодна працягваць парушаць Канстытуцыйнае права беларусаў у Беларусі?

_________

Прыйшоў час спыніць практыку, калі пазбаўлены нацыянальнай годнасьці й дзяржаўнай адказнасьці ідэоляг працягвае кіраваць антыбеларускім па сутнасьці “антыканстытуцыйным парадам” у Беларусі!

***

 

*

*

(ПЕРАКЛАД, рас)


КАК ИДЕОЛОГ В БЕЛАРУСИ “КОМАНДУЕТ АНТИКОНСТИТУЦИОННЫМ ПАРАДОМ”


Зачем местные исполкомы продолжают торпедировать Основной Закон страны и нарушать фундаментальные права граждан?

Почему явные противоречия законодательства год за годом не исправляются, а граждане из-за этого лишены собственного Конституционного права?!

Почему идеологу до сих пор разрешено игнорировать конституционным правом и гражданским статусом каждого белоруса?

_________

Наблюдается разная

практика в регионах

_________

Помимо прочего, странным при этом является то, что в некоторых регионах Республики Беларусь уже давно признали незаконность практики по запрету пикетирования из-за причины невыполнения гражданами-заявителями абсурдных требований – платить милиции за охрану мероприятий, в которых реализуется конституционное право на выражение мнения, а также прилагать в связи с этим к заявкам ещё и договора на подобную “требуемую идеологами» платную охрану граждан, участников волеизъявления (!?) …

  • Примеры

В разных городах по-разному трактуют законодательство Так в городе Гомеле данный пункт полностью исключили из соответствующего нового решения городских властей от 15 августа 2013 года (см. документ также здесь – в приложении к материалу), которое (кстати) все равно продолжает создавать непреодолимые препятствия на пути реализации местными активистами права на мирные собрания и выражение мнения.

А в Барановичах, как и в Жодино, да и много ещё в каких других местечках Беларуси, подобная неправомерная практика, не смотря ни на что, сегодня продолжается. И это при том, что позиция милиции неоднократно ясно объяснялась и исполнительным органам, и судам, и в письменном, и в устном виде, в том числе в свидетельских показаниях служащих во время судебных разбирательств.

_________

Усматривается иное, чем в исполкоме

понимание Закона и руководством милиции

_________

В последнем объяснении (см. документ здесь, в приложении к публикации), сделанном на этот счёт заместителем начальника УВД Миноблисполкома А.В.Астрейко, ясно заявляется о том, что милиция до момента получения положительного решения исполнительного комитета по заявке в соответствии со своими служебными обязанностями должна не допускать проведения мероприятия, и что именно исполком после своего рассмотрения заявки по существу в своём итоговом решении о разрешении мероприятия определяет все подобные вопросы с учётом конкретных обстоятельств, связанных с типом, характером заявленого мероприятия, его целями и масштабами и т.д.

Именно исполнительный комитет обязан определить все вопросы относительно оплаты, если такая закономерна и требуется при конкретных сложившихся условиях. Милиция же выполняет свои служебные обязанности по охране граждан на подобных мероприятиях бесплатно.

_________

Невозможность выполнить

на практике требуемые властями условия

(мнение и предложения)

_________

В данной сфере для властей существует настоятельная необходимость разобраться и навести здесь надлежащий правопорядок.

А правозащитникам, считаю, следует обменяться опытом и существующими уже документальными доказательствами нарушения принципа правовой определенности в данных вопросах.  Необходимо собрать все подобные факты и обстоятельства и потребовать от национальных судов всех уровней (не исключая Конституционный) объективного разбирательства и наказания виновных, а также приведения законодательной базы к требованиям норм Конституции, международных стандартов права относительно мирных собраний и свободы выражения мнений.

Данные нормы ясно прописаны в Основном Законе страны (ст. 23, ст. 35 и ст. 33) и в Международном пакте о гражданских и политических правах (ст. 21 и ст.19 МПГиПП соответственно). Их безусловно необходимо имплементировать в национальные законы и исполнять неукоснительно. А за неисполнение законодательства по данным основным правам и свободам граждан, за целенаправленное создание препятствий в их реализации, в том числе с умышленным использованием коллегиально-организационных працедур и административных ресурсов в рамках имеющихся власных полномочий – привлекать чиновников-управленцев к соответствующей строгой ответственности по закону.

Данному правовому произволу должен быть положен конец!

Устранение разночитаний в законодательстве, Конституции, Законе, подзаконных актах крайне необходимо. Ведь при наличии различного понимания субъекатами своих обязанностей относительно требуемых местными властями условий ещё на этапе “подачи заявок» на проведение “таких мероприятий, как митинги, собрания, шествия, демонстрации и пикетировании” (именно так “мирные собрания” называются в Конституции Беларуси!) – не представляется никакой практической возможности выполнить требуемые властями условия.

________

Проблемы

с реализацией принципа

правовой определенности

в Законе

________

Стоит заметить, что термин “массовые мероприятия” в специализированном Законе, к которым необоснованно искусственно прицеплены “мирные собрания”, довольно размытый.

В нём перепутаны и коммерческие спортивные, и зрелищные “массовые мероприятия” (проводимые на специальных площадках и имеющие целью получение прибыли), и “иные массовые мероприятия” подобной же направленности, проводимые “в специально не приспособленных для их проведения местах”, а также (что совершенно неуместно в таких обстоятельствах) определённые Конституцией выше отмечаемые “мероприятия” (именно “мирных собраний”), на которые распространяются позитивные государственные гарантии и обязательства по международным договорам и непосредственно по Международному Пакту о гражданских и политических правах (МПГиПП).

_________

Што ж остаётся делать

в таких условиях?

_________

Очевидна неправомерность и практическая неисполнимость требований местных исполкомов к заявителям «мирных собраний” по заключению ими платных договоров с госучреждениями (например с милицией) – является основанием для того, чтобы принципиально и предметно поднимать данный вопрос перед соответствующими уполномоченными субъектами власти и белорусскими судами всех уровней.

Думается, крайне необходимо продолжать указывать на (намеренно или нет) создаваемую таким образом правовую неразбериху и осуществляемые в связи с ней целенаправленные конкретные препятствия на практике в реализации гражданами своего неотъемлемого Конституционного права на мирные собрания и высказывание мнений, гарантированного государством в ст. 35 (33) Конституции, а также ст. 21 (19) МПГиПП.

_________

...

Так кто же заинтересован в торпедировании Конституционных норм права и продолжении систематического нарушения на практике прав человека в Беларуси?

Кому и по каким причинам выгодно создавать напряжённость на пустом месте и подменять антиконституционной по существу идеологией Основной Закон и Конституционное право в стране?

А может это, как раз те, кто никогда не признавал и не признаёт сегодня ни государственность Беларуси, ни её независимость и полноценный государственный суверенитет, ни гражданский статус да и соответствующее неотъемлемое гражданское право каждого из жителей нашей страны?

Может хватит считать белорусов недогражданами, недочеловеками, а недоброжелателям Беларуси давать безграничные полномочия власти?!

Думается, следует наконец серьезно и ответственно посмотреть на данную проблему и ясно указать на конкретных лиц в исполкомах, которые ежегодно игнорируют конституционные нормы и, используя собственные организационные возможности и властные полномочия, умышленно и целенаправленно нарушают Конституцию Республики Беларусь, а вместе с ней общепризнанные нормы и права граждан.

Почему до сих пор почти показательно (нагло и безнаказанно) местным исполкомом разрешается систематически и беспрепятственно продолжать нарушать Конституционное право белорусов в Беларуси?

__________

Пришло время прекратить практику, когда лишенный национального достоинства и государственной ответственности идеолог продолжает управлять антибелорусским по сути “антиконституционным парадом” в Беларуси!

ДАДАТАК:

Аляксей Лапіцкі,
спэцыяльна для Беларускага Праўнага Парталу,
www.by.prava-by.info

На фота: Аляксей Лапіцкі, праваабаронца з Жодзіна Фота аўтара,
Lićviny-INFA

Цэтлікі: , , , , ,

One thought on “Як ідэоляг у Беларусі “камандуе антыканстытуцыйным парадам” …”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>