Не забірай жыцьцё!
2015 10/01

Камітэт ААН па правах чалавека апублікаваў рашэньне па звароце №1987/2010, прынятае на 112-й сэсіі камітэту. Згодна з гэтым рашэньнем, Рэспубліка Беларусь як краіна – удзельніца Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах прызнаная парушальніцай правоў віцебскага актывіста Анатоля Стамброўскага, прадугледжаных пунктам 2 артыкулу 19 Пакту.

У сваёй скарзе ў КПЧ Анатоль Стамброўскі сьцьвярджаў, што ён зьяўляецца ахвярай парушэньня Беларусьсю ягоных правоў. 3 красавіка 2009 году ён хацеў зладзіць адзіночны пікет у пешаходнай зоне на скрыжаваньні дзьвюх вуліцаў Віцебску з мэтай прыцягненьня грамадзкай увагі да парушэньняў заканадаўства ворганамі ўлады. Аднак Віцебскі гарвыканкам правядзеньне пікету забараніў.

Гарвыканкам адзначыў, што правядзеньне пікету нібыта парушыла б дарожны рух, парадак перамяшчэньня людзей, грамадзкую бясьпеку й парадак. У забароне пікету было адзначана таксама, што прапанаванае актывістам месца ягонага правядзеньня не ўваходзіць у сьпіс дазволеных для правядзеньня масавых мерапрыемстваў месцаў, у той час як згодна з пастановай гарвыканкаму грамадзкія мерапрыемствы можна ладзіць толькі ў некалькіх канкрэтна пазначаных месцах у Віцебску.

Анатоль Стамброўскі абскардзіў рашэньне аб забароне пікету ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску, сьцьвярджаючы, што гарвыканкам парушыў ягонае канстытуцыйнае права на свабоду выказваньня меркаваньняў. Актывіст спрабаваў давесьці суду, што прычына забароны пікету, які нібыта замінаў бы дарожнаму руху, зьяўляецца надуманай і неправамернай, бо адзін чалавек, што стаіць у пешаходнай зоне на скрыжаваньні вуліцаў, наўрад ці зрабіў бы такое.

Аднак райсуд не прыслухаўся да аргумэнтаў актывіста і, спаслаўшыся на тое, што пастанова Віцебскага гарвыканкаму адпавядае палажэньням Закону Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах», пакінуў скаргу без задавальненьня. Потым нібыта правільнасьць такога рашэньня суду Кастрычніцкага раёну Віцебску пацьвердзілі Віцебскі абласны суд, куды падаваліся касацыйная й наглядная скаргі, і Вярхоўны Суд, куды таксама падавалася скарга згодна з працэдурай перагляду ў парадку нагляду. Такім чынам, суды прызналі, што палажэньні Закону «Аб масавых мерапрыемствах» зьяўляюцца дэ-факта вышэйшымі за канстытуцыйную норму, згодна зь якой кожны грамадзянін мае права на свабоду выказваньня меркаваньняў.

Камітэт па правах чалавека, куды ў рэшце рэшт паскардзіўся віцебскі актывіст, некалькі разоў спрабаваў дамагчыся ад уладаў Беларусі тлумачэньняў па сутнасьці скаргі. Але беларускія ўлады адмовіліся даць такія тлумачэньні. Яны адно заявілі, што скарга Стамброўскага не павінна была рэгістравацца камітэтам, бо аўтар звароту ў камітэт нібыта ня вычарпаў усіх даступных сродкаў праўнай абароны ўнутры краіны, уключаючы падачу ў пракуратуру хадайніцтва пра перагляд у парадку нагляду рашэньня, якое ўступіла ў сілу.

Падчас камунікацыі з КПЧ улады Беларусі адзначылі, што паведамленьне Стамброўскага і шэраг іншых паведамленьняў былі зарэгістраваныя нібыта ў парушэньне Факультатыўнага пратаколу да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, а таму любыя рашэньні, прынятыя Камітэтам у дачыненьні да гэтых паведамленьняў, будуць уважацца за юрыдычна несапраўдныя. Таксама беларускія ўлады заявілі, што яны не абавязаныя прызнаваць правілы працэдуры КПЧ і тлумачэньне ім палажэньняў Факультатыўнага пратаколу, і што спасылкі на практыку Камітэту, якая даўно склалася, не зьяўляюцца для яго юрыдычна апраўданымі.

У рашэньні па справе Cтамброўскага КПЧ асобна пракамэнтаваў адмову Беларусі ад супрацоўніцтва з Камітэтам: «Камітэт нагадвае, што ў адпаведнасьці з пунктам 2 артыкулу 39 Пакту ён мае права вызначаць свае ўласныя правілы працэдуры, якія дзяржавы-ўдзельнікі пагадзіліся прызнаваць. Ён далей адзначае, што ў сілу далучэньня да Факультатыўнага пратаколу дзяржава – удзельніца Пакту прызнае кампэтэнцыю Камітэту прымаць і разглядаць паведамленьні ад асобаў, якія сьцьвярджаюць, што яны зьяўляюцца ахвярамі парушэньня якога-небудзь з правоў, выкладзеных у Пакце (прэамбула і артыкул 1 Факультатыўнага пратаколу). З далучэньня да Факультатыўнага пратаколу вынікае абавязак дзяржавы добрасумленна супрацоўнічаць з Камітэтам, з тым каб ён мог разглядаць такія паведамленьні, і пасьля іх вывучэньня накіроўваць сваю Пазыцыю дзяржаве-ўдзельніку і зацікаўленай асобе (пункты 1 і 4 артыкула 5). З гэтымі абавязальніцтвамі несумяшчальныя любыя дзеяньні дзяржавы-ўдзельніцы, якія будуць замінаць ці перашкаджаць Камітэту ў разглядзе й вывучэньні паведамленьня, а таксама ў фармуляваньні ім сваіх Пазыцыяў.
Камітэт упаўнаважаны самастойна вызначаць, ці трэба рэгістраваць паведамленьне. Камітэт адзначае, што, не прызнаючы яго кампэтэнцыю ў гэтым пытаньні й загадзя заяўляючы, што яна ня будзе прызнаваць рашэньня Камітэту ў дачыненьні да прымальнасьці й сутнасьці паведамленьня, дзяржава-ўдзельніца парушае свае абавязальніцтвы, прадугледжаныя артыкулам 1 Факультатыўнага пратаколу да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах».

Нягледзячы на пярэчаньні ўладаў Беларусі, Камітэт палічыў скаргуСтамброўскага прымальнай і разгледзеў яе па сутнасьці. Вынік разгляду такі:

“Дзяржава-ўдзельніца не прадставіла ніякіх заўвагаў па сутнасьці гэтага паведамленьня… Мясцовыя ўлады дзяржавы-ўдзельніцы забаранілі аўтару паведамленьня правядзеньне пікету 3 красавіка 2009 году, абмежаваўшы такім чынам ягонае права на распаўсюд ягонага меркаваньня пра дзейнасьць уладаў дзяржавы-ўдзельніцы… Нацыянальныя ворганы не патлумачылі, якім чынам падчас правядзеньня адзіночнага пікету ў пешаходнай зоне аўтар можа парушыць дарожны рух, парадак перамяшчэньня людзей, грамадзкую бясьпеку й парадак у названым месцы, і як абмежаваньні правоў аўтара паведамленьня, прадугледжаных артыкулам 19 Пакту, абгрунтоўваюцца пунктам 3 артыкулу 19 Пакту. Пры гэтых акалічнасьцях і з улікам таго, што ад дзяржавы-ўдзельніцы не паступіла аніякай інфармацыі па гэтым пытаньні ў абгрунтаваньне ўстанаўленьня абмежаваньня дзеля мэтаў, прадугледжаных у пункце 3 артыкулу 19 Пакту, Камітэт робіць выснову пра тое, што правы аўтара паведамленьня, прадугледжаныя пунктам 2 артыкулу 19 Пакту, былі парушаныя“.

Цяпер улады Беларусі абавязаныя забясьпечыць Анатолю Стамброўскаму эфэктыўны сродак праўнай абароны, уключаючы пакрыцьцё панесеных ім судовых выдаткаў і кампэнсацыю. Згодна з рашэньнем КПЧ, у мэтах забесьпячэньня поўнага ажыцьцяўленьня ў краіне правоў, прадугледжаных артыкулам 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, Беларусь мусіць перагледзець нутранае заканадаўства. Таксама дзяржава абавязаная зрабіць захады па недапушчэньні зьдзяйсьненьня ёй аналягічных парушэньняў у будучыні.

Рашэньне, прынятае Камітэтам ААН па правах чалавека па скарзе Анатоля Стамброўскага, – далёка ня адзінае ў шэрагу падобных. Цягам апошніх некалькіх гадоў КПЧ прызнаў дзясяткі выпадкаў парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі. Найчасьцей беларусы скардзяцца на парушэньне Беларусьсю артыкулу 19 Пакту, які забясьпечвае права на свабоду выказваньня меркаваньняў і распаўсюд інфармацыі. Аднак беларускія ўлады, нягледзячы на ўзятыя дзяржавай на сябе міжнародныя забавязаньні, упарта адмаўляюцца выконваць рашэньні камітэту.

Ці зьменіцца нешта цяпер, і ці выканаюць улады патрабаваньні Камітэту гэтым разам?

*
*
(ПЕРАКЛАД, рас.)

Комитет по правам человека признал нарушение прав Анатолия Стамбровского

Комитет ООН по правам человека опубликовал решение по обращению №1987/2010, принятое на 112-й сессии комитета. Согласно этому решению, Республика Беларусь как страна – участник Международного пакта о гражданских и политических правах признана нарушительницей прав активиста Анатолия Стамбровского, предусмотренных пунктом 2 статьи 19 пакта.

В своей жалобе в КПЧ Анатолий Стамбровский утверждал, что он является жертвой нарушения Беларусью его прав. 3 апреля 2009 года он хотел провести одиночный пикет в пешеходной зоне на перекрестке двух улиц Витебска с целью привлечения общественного внимания к нарушениям законодательства органами власти. Однако Витебский горисполком проведение пикета запретил.

Горисполком отметил, что проведение пикета якобы нарушило бы дорожное движение, порядок перемещения людей, общественную безопасность и порядок. В запрете пикета было отмечено также, что предложенное активистом место его проведения не входит в список разрешенных для проведения массовых мероприятий мест, в то время как согласно постановлению горисполкома общественные мероприятия можно проводить только в нескольких конкретно обозначенных местах в Витебске.

Анатолий Стамбровский обжаловал решение о запрете пикета в суде Октябрьского района Витебска, утверждая, что горисполком нарушил его конституционное право на свободу выражения мнений. Активист пытался доказать суду, что причина запрета пикета, который якобы препятствовал бы дорожному движению, является надуманной и неправомерной, так как один человек, стоящий в пешеходной зоне на пересечении улиц, вряд ли сделал бы такое.

Однако райсуд не прислушался к аргументам активиста и, сославшись на то, что постановление Витебского горисполкома соответствует положениям Закона Республики Беларусь «О массовых мероприятиях», оставил жалобу без удовлетворения. Затем якобы правильность такого решения суда Октябрьского района Витебска подтвердили Витебский областной суд, куда подавались кассационная и надзорная жалобы, и Верховный Суд, куда также подавалась жалоба согласно процедуре пересмотра в порядке надзора. Таким образом, суды признали, что положения Закона «О массовых мероприятиях» являются де-факто высшими по отношению к конституционное норме, согласно которой каждый гражданин имеет право на свободу выражения мнений.

Комитет по правам человека, куда в конце концов пожаловался витебский активист, несколько раз пытался добиться от властей Беларуси объяснений по существу жалобы. Но белорусские власти отказались предоставить такие объяснения. Они лишь заявили, что жалоба Стамбровского не должна была регистрироваться комитетом, так как автор обращения в комитет якобы не исчерпал всех доступных средств правовой защиты внутри страны, включая подачу в прокуратуру ходатайства о пересмотре в порядке надзора решения, вступившего в силу.

При коммуникации с КПЧ власти Беларуси отметили, что сообщение Стомбровского и ряд других сообщений были зарегистрированы якобы в нарушение Факультативного протокола к Международному пакту о гражданских и политических правах, а потому любые решения, принятые комитетом в отношении этих сообщений, будут считаться юридически недействительными. Также белорусские власти заявили, что они не обязаны признавать правила процедуры КПЧ и объяснение им положений Факультативного протокола и что ссылки на практику комитета, которая давно сложилась, не являются для него юридически оправданными.

В решении по делу Стомбровского КПЧ отдельно прокомментировал отказ Беларуси от сотрудничества с комитетом:

“Комитет напоминает, что в соответствии с пунктом 2 статьи 39 Пакта он вправе определять свои собственные правила процедуры, которые государства-участники согласились признавать. Он далее отмечает, что в силу присоединения к Факультативному протоколу государство – участник Пакта признает компетенцию Комитета принимать и рассматривать сообщения от лиц, которые утверждают, что они являются жертвами нарушения какого-либо из прав, изложенных в Пакте (преамбула и статья 1 Факультативного протокола). Из присоединения к Факультативному протоколу следует обязанность государства добросовестно сотрудничать с Комитетом, с тем чтобы он мог рассматривать такие сообщения и после их изучения направлять свою Позицию государству-участнику и заинтересованному лицу (пункты 1 и 4 статьи 5). С данными обязательствами несовместимы любые действия государства-участника, которые будут мешать или препятствовать Комитету в рассмотрении и изучении сообщения, а также в формулировании им своих Позиций. Комитет уполномочен самостоятельно определять, нужно ли регистрировать сообщение.
Комитет отмечает, что, не признавая его компетенцию в этом вопросе и заранее заявляя, что оно не будет признавать решения Комитета в отношении приемлемости и существа сообщения, государство-участник нарушает свои обязательства, предусмотренные статьей 1 Факультативного протокола к Международному пакту о гражданских и политических правах”
.

Несмотря на возражения властей Беларуси, комитет счёл жалобу Стамбровского приемлемой и рассмотрел её по существу. Результат рассмотрения таков:

«Государство-участник не представило никаких замечаний по существу данного сообщения… Местные власти государства-участника запретили автору сообщения проведение пикета 3 апреля 2009 года, ограничив таким образом его право на распространение его мнения о деятельности властей государства-участника… Национальные органы не объяснили, каким образом при проведении одиночного пикета в пешеходной зоне автор может нарушить движение транспорта, порядок перемещения людей, общественную безопасность и порядок в указанном месте, и как ограничения прав автора сообщения, предусмотренных статьей 19 Пакта, обосновываются пунктом 3 статьи 19 Пакта. При этих обстоятельствах и с учетом того, что от государства-участника не поступило никакой информации по этому вопросу в обоснование установления ограничения для целей, предусмотренных в пункте 3 статьи 19 Пакта, Комитет делает вывод о том, что права автора сообщения, предусмотренные пунктом 2 статьи 19 Пакта, были нарушены».

Теперь власти Беларуси обязаны обеспечить Анатолию Стамбровскому эффективное средство правовой защиты, включая возмещение понесенных им судебных издержек и компенсацию. Согласно решению КПЧ, в целях обеспечения полного осуществления в стране прав, предусмотренных статьей 19 Международного пакта о гражданских и политических правах, Беларусь должна пересмотреть внутреннее законодательство. Также государство обязано принять меры по недопущению совершения им аналогичных нарушений в будущем.

Решение, принятое Комитетом ООН по правам человека по жалобе Анатолия Стамбровского, – далеко не единственное в ряду подобных. В течение последних нескольких лет КПЧ признал десятки случаев нарушений прав человека в Беларуси. Чаще всего белорусы жалуются на нарушение Беларусью статьи 19 пакта, которая обеспечивает право на свободу выражения мнений и распространение информации. Однако белорусские власти, несмотря на взятые государством на себя международные обязательства, упорно отказываются выполнять решения комитета.

Изменится ли что-то сейчас, и выполнят ли власти требования комитета на этот раз?

Дадатак:

Stambrovsky v. Belarus CCPR/C/112/D/1987/2010 (en.)

Паводле dyjalog.info
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.by.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>