2015 08/01

8 студзеня Гарадзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу аштрафаванага журналіста Андрэя Мялешкі. Судзьдзя Анатоль Заяц, агучыўшы зьмест пісьмовага аспрэчваньня, прадказальна ўзяў бок суда першай інстанцыі.

2 сьнежня 2014 году гарадзенскі журналіст-фрылансэр Андрэй Мялешка быў засуджаны да чарговага (ужо трэцяга за год) штрафу паводле артыкулу Адміністрацыйнага кодэксу 22.9, частка 2 (незаконны выраб і распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі).

Паводле пастановы судзьдзі Ленінскага раённага суду Юрыя Казакевіча ён аштрафаваны на 40 базавых велічынь, што складала на той момант 6 мільёнаў беларускіх рублёў. Сутнасьць “парушэньня” суд угледзеў у тым, што Андрэй Мялешка ў абласной бібліятэцы імя Карскага на прэзентацыі гістарычных выданьняў запісаў кароткі камэнтар аднаго з аўтараў кніжкі – прафэсара Гарадзенскага ўніверсітэту імя Янкі Купалы Валерыя Чарапіцы. Пазней аўдыёфрагмент з гэтай размовы быў змешчаны на сайце Беларускага Радыё Рацыя. Ленінскі РАУС пачаў па гэтым факце ў дачыненьні Мялешкі адміністрацыйную справу, якую давялі да штрафу.

Усе ранейшыя абскарджаньні ў судах нацыянальнага роўню па штрафах за журналісцкія матэрыялы не прынесьлі для Андрэя Мялешкі станоўчага выніку. Ён перакананы, што яго пазбаўляюць права на прафэсію і незаконна дыскрымінуюць паводле палітычных матываў. Зараз Мялешка, каб дамагчыся справядлівасьці і законнасьці, мае намер зьвярнуцца са скаргай у міжнародны Камітэт па правах чалавека ААН.

*
*
(ПЕРАКЛАД, рас.)

Областной суд не удовлетворил кассационную жалобу оштрафованного журналисту Андрею Мелешко

8 января Гродненский областной суд не удовлетворил кассационную жалобу оштрафованного журналисту Андрею Мелешко. Судья Анатолий Заяц, озвучив содержание письменного оспаривания, предсказуемо взял сторону суда первой инстанции.

2 декабря 2014 года гродненский журналист-фрылансэр Андрей Мелешко был приговорен к очередному (уже третьего за год) штрафа по статье Административного кодекса 22.9, часть 2 (незаконное изготовление и распространение информационной продукции).

Согласно постановлению судьи Ленинского районного суда Юрия Казакевича он оштрафован на 40 базовых величин, что составляло на тот момент 6 миллионов белорусских рублей. Суть «нарушения» суд усмотрел в том, что Андрей Мелешко в областной библиотеке имени Карского на презентации исторических изданий записал короткий комментарий одного из авторов книги – профессора Гродненского университета имени Янки Купалы Валерия Черепицы. Позже аудиофрагмент из этого разговора был помещен на сайте Белорусского Радио Рация. Ленинский РОВД начал по данному факту в отношении Мелешко административное дело, которое довели до штрафа.

Все прежние обжалования в судах национального уровня по штрафам за журналистские материалы не принесли для Андрея Мелешко положительного результата. Он убежден, что его лишают права на профессию и незаконно дискриминируют по политическим мотивам. Сейчас Мелешко, чтобы добиться справедливости и законности, намерен обратиться с жалобой в международный Комитет по правам человека ООН.

Паводле harodniaspring.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота – журналіст-фрылансэр Андрэй Мялешка

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>