Не забірай жыцьцё!
2015 14/01

Прадстаўнікі швэцкай арганізацыі «Östgruppen» камэнтуюць пастанову менскага суду, які адмовіўся скасаваць ранейшае судовае рашэньне аб дэпартацыі праваабаронцы Алены Танкачовай зь Беларусі.

Неўзабаве Танкачову павінны выслаць зь Беларусі. Östgruppen называе прысуд «выразна палітычна матываваным рашэньнем» і заклікае ЭЗ і Швэцыю «адрэагаваць на яго»

_________

Паводле кіраўніка швэцкай праваабарончай ініцыятывы Марціна Углы, вельмі важна, каб Швэцыя ды Эўразьвяз адрэагавалі на рэпрэсіі беларускага рэжыму.

«Аляксандар Лукашэнка хоча пазбавіцца ад крытычных галасоў напярэдадні восеньскіх прэзыдэнскіх выбараў, і дэпартацыя Tанкачовай — яскравы прыклад гэтага. Міністар замежных справаў Маргот Вальстром павінна публічна скрытыкаваць рашэньне, а таксама падштурхнуць ЭЗ да афіцыйнай крытычнай заявы», — перакананы Марцін Угла.

_________

Як вынікае з заявы швэцкіх праваабаронцаў, Алена Танкачова і праваабарончы цэнтар Lawtrend, які яна ўзначальвае, пасьля мінулых прэзыдэнскіх выбараў у сьнежні 2010 году адыгрываюць актыўную й важную ролю ў беларускім жыцьці. Яны дакумэнтавалі й маніторылі судовыя пазовы супраць апазыцыйных кандыдатаў і іншых крытыкаў беларускага рэжыму, іншыя дзеяньні ўладаў, калі людзей безпадстаўна кідалі ў турмы, абвінавачваючы іх ва ўдзеле ў беспарадках.

Таксама сябры Östgruppen хацелі б убачыць ад ЭЗ ня толькі афіцыйную заяву, але й пэўныя канкрэтныя дзеяньні. Яны прапануюць уключыць асобаў, адказных за судовае рашэньне па Tанкачовай, у тым ліку судзьдзяў, у сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якія нясуць адказнасьць за парушэньні правоў чалавека і супраць якіх Эўразьвяз увёў санкцыі..

«Адна з мэтаў санкцыяў — паказаць, што парушэньні правоў чалавека маюць адмоўныя наступствы для вінаватых. Гэта выдатная магчымасьць прадэманстраваць падобнае на практыцы», — лічыць Марцін Угла.

_________

***

*

*

(ПЕРАКЛАД, рас)

Östgruppen: решение по Тонкачевой имеет четкий политический мотив


Представители шведской организации «Östgruppen» комментируют постановление минского суда, который отказался отменить прежнее судебное решение о депортации правозащитницы Елены Тонкачевой из Беларуси.

Вскоре Тонкачеву должны выслать из Беларуси. Östgruppen называет приговор “четко политически мотивированным решением» и призывает ЕС и Швецию «отреагировать на него»

_________

По словам руководителя шведской правозащитной инициативы Мартина Углы, очень важно, чтобы Швеция и Евросоюз отреагировали на репрессии белорусского режима.

«Александр Лукашенко хочет избавиться от критических голосов накануне осенних президентских выборов, и депортация Tанкачовай – яркий пример этого. Министр иностранных дел Маргот Вальстрем должна публично покритиковать решение, а также подтолкнуть ЕС к официальному критическому заявлению», – убежден Мартин Угла.

_________

Как следует из заявления шведских правозащитников, Елена Тонкачева и правозащитный центр Lawtrend, который она возглавляла после прошедших президентских выборов в декабре 2010 года играл активную и важную роль в белорусской жизни. Они дакументировали и мониторили судебные иски против оппозиционных кандидатов и других критиков белорусского режима, другие действия властей, когда людей безосновательно бросали в тюрьмы, обвиняя их в участии в беспорядках.

Также члены Östgruppen хотели бы увидеть от ЕС не только официальное заявление, но и определенные конкретные действия. Они предлагают включить лиц, ответственных за судебное решение по Tанкачовай, в том числе судей, в список белорусских чиновников, которые несут ответственность за нарушения прав человека и против которых Евросоюз ввел санкции …

«Одна из целей санкций – показать, что нарушения прав человека имеют отрицательные последствия для виновных. Это отличная возможность продемонстрировать подобное на практике», – считает Мартин Угла.

Паводле www.svaboda.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.by.prava-by.info

На фота:

1) кіраўніца Цэнтру праўнай трансфармацыі Lawtrend Алена Танкачова;

2) кіраўнік Östgruppen Мартин Угла (Швэцыя)

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>