Не забірай жыцьцё!
2015 16/01

Як паведаміў адзін з заяўнікаў акцыяў намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімер Вуек, актывісты й прыхільнікі партыі плянавалі 17 студзеня правесьці 18 пікетаў. 

Мэтай акцыяў было патрабаваньне адстаўкі кіраўніка дзяржавы, вінаватага, на думку арганізатараў, у валютна-фінансавым крызісе ў краіне; рэалізацыя Антыкарупцыйнай плятформы апазыцыі; папулярызацыя новага эканамічнага курсу, распрацаванага АГП.

«Па чатыры пікеты плянаваліся ў парку войнаў-інтэрнацыяналістаў і на стадыёне «Лякаматыў», якія вызначаныя гарвыканкамам для такіх мерапрыемстваў. Яшчэ дзесяць — на іншых пляцоўках, у прыватнасьці каля буйных гандлёвых аб’ектаў горада. У кожным пікеце плянаваліся 20 удзельнікаў», — адзначыў Вуек.

Паводле ягоных словаў, у правядзеньні пікетаваньня ў парку войнаў-інтэрнацыяналістаў і на стадыёне «Лякаматыў» адмоўлена на той падставе, што не выкананыя тэрміны падачы заяваў на правядзеньне акцыяў. Астатнія пікеты забароненыя, бо яны плянаваліся ў недазволеных для гэтага ўладамі месцах.

«Я лічу, калі б пададзеныя намі дакумэнты на гэтыя пікеты й адпавядалі ўсім устаноўленым нормам, чыноўнікі знайшлі б фармальныя прычыны для іхнае забароны. Улады баяцца акцыяў пратэсту й робяць усё, каб не дапусьціць публічнага выказваньня праблемаў, якія хвалююць жыхароў рэгіёну», — заявіў палітык.

Раней лідар АГП Анатоль Лябедзька паведаміў, што ўлады масава не дазваляюць правядзеньне пікетаў 17 і 25 студзеня. Усяго былі пададзеныя 74 заяўкі.

Вось што распавёў Эўрарадыё лідар АГП Анатоль Лябедзька:

Было б вялікай сэнсацыяй, калі б дазволілі хаця б адзін з 74 пікетаў. Нягледзячы на тое, што ў нас ёсьць канстытуцыйнае права на правядзеньне пікетаў, аднак гадоў 15 іх нам праводзіць не дазваляюць. Таму мы, калі падавалі заяўкі, не разлічвалі, што нам дазволяць, асабліва пікеты за адстаўку Аляксандра Лукашэнкі“.

Большасьць акцый у розных рэгіёнах краіны мусілі адбыцца 17 студзеня, некалькі — 25-га. Чыноўнікі спасылаюцца на тое, што заява была дасланая запозна, хоць рабілі гэта за 15 дзён да мерапрыемства, альбо кажуць, што не пасьпяваюць узгадніць мерапрыемства з усімі службамі.

Тым не менш, АГП зьбіраецца праводзіць так званыя “лятучыя пікеты”, каб праінфармаваць людзей пра сітуацыю ў краіне.

Праблемы могуць узьнікнуць, мы разумеем, у якой краіне жывём. Але жыцьцё людзі не страцяць. Свабоду людзі, калі і страцяць, то на некалькі дзён, — пралічвае рызыкі лідар АГП. — Тыя, хто гэта робіць, усё разумеюць. Наша задача тут не апускаць рукі й не даваць уладзе адчуваньня супакою. А яшчэ — наладзіць камунікацыю з людзьмі

_________

***

*

*

(ПЕРАКЛАД, рас)

Брестские власти запретили все пикеты против финансового кризиса в стране

Как сообщил один из заявителей акций заместитель председателя Объединенной гражданской партии Владимир Вуек, активисты и сторонники партии планировали 17 января провести 18 пикетов. Целью акций было требование отставки главы государства, виновного, по мнению организаторов, в валютно-финансовом кризисе в стране; реализация Антикоррупционной платформы оппозиции; популяризация нового экономического курса, разработанного ОГП.

«По четыре пикета намечались в парке воинов-интернационалистов и на стадионе «Локомотив», которые определены горисполкомом для таких мероприятий. Еще десять — на других площадках, в частности у крупных торговых объектов города. В каждом пикете намечалось 20 участников», — отметил Вуек.

По его словам, в проведении пикетирования в парке воинов-интернационалистов и на стадионе «Локомотив» отказано на том основании, что не соблюдены сроки подачи заявлений на проведение акций. Остальные пикеты запрещены, так как они планировались в не разрешенных для этого властями местах.

«Я считаю, если бы поданные нами документы на эти пикеты и соответствовали всем установленным нормам, чиновники нашли бы формальные причины для их запрета. Власти боятся акций протеста и делают все, чтобы не допустить публичного выражения проблем, которые волнуют жителей региона», — заявил политик.

Ранее лидер ОГП Анатолий Лебедько сообщил, что власти массово не разрешают проведение пикетов 17 и 25 января. Всего было подано 74 заявки/

Вот что рассказал лидер ОГП Анатолий Лебедько:

Было бы большой сенсацией, если бы позволили хотя бы один из 74 пикетов. Несмотря на то, что у нас есть конституционное право на проведение пикетов, однако лет 15 их нам проводить не позволяют. Поэтому мы, когда подавали заявку, не рассчитывали, что нам позволят, особенно пикеты за отставку Александра Лукашенко “.

Большинство акций в разных регионах страны должны были состояться 17 января, несколько – 25-го. Чиновники ссылаются на то, что заявление было прислано поздно, хотя делали это за 15 дней до мероприятия, либо говорят, что не успевают согласовать мероприятие со всеми службами.

Тем не менее, ОГП собирается проводить так называемые “летучие пикеты”, чтобы проинформировать людей о ситуации в стране.

Проблемы могут возникнуть, мы понимаем, в какой стране живем. Но жизнь люди не потеряют. Свободу люди, если и потеряют, то на несколько дней, – просчитывает риски лидер ОГП. – Те, кто это делает, все понимают. Наша задача здесь не опускать руки и не давать власти ощущение покоя. А ещё – наладить коммуникацию с людьми

Паводле nn.by, euroradio.fm
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.by.prava-by.info

На фота – намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімер Вуек

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>