Не забірай жыцьцё!
2015 16/01

Палітыкі Сяргей Калякін і Віктар Карняенка, на карысьць якіх у ААН прынята рашэньне, патрабуюць ад міністра замежных спраў Уладзімера Макея прыняць меры, накіраваныя на перагляд заяўкі аб дзяржаўнай рэгістрацыі створанага праваабарончага грамадзкага аб’яднаньня “За справядлівыя выбары”. Старшыні Вярхоўнага Суду Валянціну Сукала накіравана заява аб пераглядзе справы па зноў адкрыўшыхся абставінам.

Нагадаем, у 2011 годзе мінюст па фармальных прычынах адмовіў у рэгістрацыі ГА “За справядлівыя выбары”. Спроба заснавальнікаў абскардзіць адмову ў Вярхоўным Судзе плёну не прынесла, судзьдзя Ігар Мільто стаў на бок чыноўнікаў.

31 кастрычніка 2014 года на 112-й сесіі Камітэт па правах чалавека ААН прыняў рашэнне па індывідуальнай скарзе (Kalyakin v. Belarus CCPR/C/112/D/2153/2012, en.), у якім канстатаваў факты парушэньня правоў 21-го грамадзяніна Беларусі на свабоду аб’яднаньня (асацыяцыі) зь іншымі. Згодна з рашэньнем Урад Беларусі, у тым ліку абавязаны перагледзець заяўку на дзяржаўную рэгістрацыю створанага намі грамадзкага аб’яднаньня”, – напісалі ў МЗС заснавальнікі ГА.

Аналягічнае патрабаваньне палітыкі прад’явілі таксама міністру юстыцыі Алегу Сліжэўскаму.

Праваабаронца Леанід Судаленка, які прадстаўляў па даверанасьці інтарэсы Сяргея Калякіна ў Камітэце па правах чалавека, лічыць, што сёньня для выкананьня рашэньняў ААНаўскага Камітэту па Беларусі патрэбна, ў першую чаргу палітычная воля.

“Добраахвотнае выкананьне рашэньняў ААН сёньня б прынесла болей карысьці нашай краіне, чым шматлікія паездкі МЗСаўскіх чыноўнікаў па высокіх кабінэтах у Эўропе. Тым больш, што гэтым летам Камітэт па правах чалавека разгледзіць пытаньні выкананьня Міжнароднага пакта аб палітычных і грамадзянскіх правах у Беларусі за тэрмін з лістапада 1997 па сакавік 2015 года. У чыноўнікаў ёсьць унікальны шанс паказаць цывілізаванай нашу краіну на міжнародным узроўні”, – падкрэсліў праваабаронца.

_________

***

*

*

(ПЕРАКЛАД, рас)

От МИД и ВС требуют выполнить решение ООН

Политики Сергей Калякин и Виктор Корнеенко, в пользу которых в ООН принято решение, требуют от министра иностранных дел Владимира Макея принять меры, направленные на пересмотр заявки о государственной регистрации созданного правозащитного общественного объединения “За справедливые выборы”. Председателю Верховного Суда Валентину Сукало направлено заявление о пересмотре дела по вновь открывшимся обстоятельствам.

Напомним, в 2011 году Минюст по формальным причинам отказал в регистрации ОО “За справедливые выборы”. Попытка основателей обжаловать отказ в Верховном Суде пользы не принесла, судья Игорь Мильто стал на сторону чиновников.

31 октября 2014 года на 112-й сессии Комитет по правам человека ООН принял решение по индивидуальной жалобе (Kalyakin v. Belarus CCPR/C/112/D/2153/2012, en.), в котором констатировал факты нарушения прав 21-го гражданина Беларуси на свободу объединения (ассоциации) с другими. Согласно решению Правительство Беларуси, в том числе обязаны пересмотреть заявку на государственную регистрацию созданного нами общественного объединения “, – написали в МИД учредители ОО.

Аналогичное требование политики предъявили также министру юстиции Олегу Слижевским.

Правозащитник Леонид Судаленко, представляющий по доверенности интересы Сергея Калякина в Комитете по правам человека, считает, что сегодня для выполнения решений ООНовского Комитета по Беларуси нужна, в первую очередь политическая воля.

Добровольное исполнение решений ООН сегодня принесло больше пользы нашей стране, чем многие поездки МЗСавских чиновников по высоким кабинетам в Европе. Тем более, что этим летом Комитет по правам человека рассмотрит вопросы выполнения Международного пакта о политических и гражданских правах в Беларуси за срок с ноября 1997 по март 2015 года. У чиновников есть уникальный шанс показать цивилизованной нашу страну на международном уровне “, – подчеркнул правозащитник.”

ДАДАТАК:

 

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , ,

2 thoughts on “Ад МЗС і ВС патрабуюць выканаць рашэньне ААН (дакумэнт, анг.)”

  1. Функцыянальны абавязак МЗС – сачыць за выкананьнем нацыянальнага Закону “Аб міжнародных дамовах” і міжнародных абавязкаў, патрабуемых у тым ліку міжнароднымі стандартамі права й Венскай канвэнцыяй “Аб праве міжнародных дамоваў” … Але, пры гэтым, дзіўным чынам праваабаронцы, грамадзкія актывісты й палітыкі год за годам безпасьпяхова спрабуюць пераканаць кіраўніцтва беларускага МЗСу нарэшце выконваць свае абавязкі па Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах, правах беларускіх грамадзянаў, парушэньні якіх адзначаюцца ў шматлікіх Рашэньніях Камітэту па Правах Чалавека ААН адносна Беларусі…

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>