2015 15/01

Разгляд перыядычнага дакладу Беларусі у Камітэце па правах чалавека ААН перанесены з 113 сэсіі (сакавік 2015 г.) на 114 сэсію, якая адбудзецца ў ліпені 2015 года. Інфармацыя пра гэта з’явілася на вэб-сайце Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.

Паводле інфармацыі праваабаронцы Рамана Кісьляка, апошні беларускі перыядычны даклад у межах працэдуры, вызначанай арт. 40 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, быў разгледжаны ў камітэце ў кастрычніку 1997 года. У сваіх апошніх заўвагах камітэт указаў, што чарговы перыядычны даклад Беларусь павінна падаць да 7 лістапада 2001 года. Беларусь падала інфармацыю па правах чалавека, але з 10-гадовай затрымкай — 15 сьнежня 2011 года.

На сэсіі камітэта ў ліпені наступнага года адбудзецца толькі першы этап разгляду гэтай справаздачы. Перад дзяржавай на аснове пададзеных ёю справаздач і інфармацыі, атрыманай ад няўрадавых арганізацый, будуць пастаўленыя канкрэтныя пытаньні па акрэсленых праблемах у сфэры грамадзянскіх і палітычных правоў, на якія Беларусь павінна адказаць. На адной з чарговых сэсій будуць разгледжаныя адказы дзяржавы на гэтыя пытаньні. І толькі пасьля гэтага камітэт вынясе свае заўвагі і рэкамендацыі па дакладзе дзяржавы.

Камітэт ААН па правах чалавека разгледзіць пытаньні выкананьня палажэньняў Міжнароднага пакта аб палітычных і грамадзянскіх правах у Беларусі за перыяд з лістапада 1997-га па сакавік 2015 года.

У кастрычніку 2009 года камітэт прыняў новую працэдуру разгляду дакладаў ад дзяржаў, згодна з якой дзяржавам-удзельніцам дасылаюцца шэраг пытаньняў да дакладаў і разглядаюцца пісьмовыя адказы. Згодна з гэтай працэдурай адказ дзяржавы-ўдзельніцы і будзе расцэньвацца як перыядычны даклад для мэтаў арт. 40 пакта. Працэдура разгляду перыядычных дакладаў прадугледжвае таксама падаваньне ў камітэт альтэрнатыўнай інфармацыі аб выкананьні пакта дзяржавай з боку праваабарончых няўрадавых арганізацый.

Нагадаем, што Беларусь ратыфікавала Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах у 1973 годзе, калі яшчэ была Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай.

_________

***

*

*

(ПЕРАКЛАД, рас)

Периодический доклад Беларуси Комитет по правам человека ООН рассмотрит в июле 2015

Рассмотрение периодического доклада Беларуси в Комитете по правам человека ООН перенесен с 113 сессии (март 2015) на 114 сессию, которая состоится в июле 2015 года. Информация об этом появилась на веб-сайте Управления Верховного комиссара ООН по правам человека.

По информации правозащитника Романа Кисляка, последний белорусский периодический доклад в рамках процедуры, определенной ст. 40 Международного пакта о гражданских и политических правах, был рассмотрен в комитете в октябре 1997 года. В своих последних замечаниях комитет указал, что очередной периодический доклад Беларусь должна подать до 7 ноября 2001 года. Беларусь предоставила информацию по правам человека, но с 10-летней задержкой – 15 декабря 2011 года.

На сессии комитета в июле следующего года состоится только первый этап рассмотрения этого отчета. Перед государством на основе представленных ею отчетов и информации, полученной от неправительственных организаций, будут поставлены конкретные вопросы по обозначенным проблемам в сфере гражданских и политических прав, на которые Беларусь должна ответить. На одной из очередных сессий будут рассмотрены ответы государства на эти вопросы. И только после этого комитет вынесет свои замечания и рекомендации по докладу государства.

Комитет ООН по правам человека рассмотрит вопросы выполнения положений Международного пакта о политических и гражданских правах в Беларуси за период с ноября 1997 по март 2015 года.

В октябре 2009 года комитет принял новую процедуру рассмотрения докладов от государств, согласно которой государствам-участникам высылаются ряд вопросов к докладам и рассматриваются письменные ответы. Согласно этой процедуры ответ государства-участника и будет расцениваться как периодический доклад для целей ст. 40 пакта. Процедура рассмотрения периодических докладов предусматривает также предоставление в комитет альтернативной информации о выполнении пакта государством со стороны правозащитных неправительственных организаций.

Напомним, что Беларусь ратифицировала Международный пакт о гражданских и политических правах в 1973 году, когда еще была Белорусского Советской Социалистической Республикой.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: ,

One thought on “Пэрыядычны даклад Беларусі Камітэт ААН па правах чалавека разгледзіць у ліпені 2015 году”

  1. AL says:

    ! Разгляд пераносіцца, як па замове… Быццам нехта нешта яшчэ чакае ад цяперашніх гора-кіраўнікоў краіны!?

    Але, насамрэч, практычна ніхто з нармальных краінаў у сьвеце, асабліва зусім не чужой для нас Эўропы, не жадае бачыць Беларусь у тым дзікунскім дапатопным выглядзе, у якім яе прадстаўляюць сёньня цяперашнія афіцыйныя беларускія ўлады… – з ганебным і прыніжаным станам грамадзянаў (пазбаўленых грамадзянскага статусу, асноўных правоў і Канстытуцыйных гарантыяў права), з палітзьняволенымі на зонах і ў турмах, з перасьледам актывістаў і незалежных СМІ, зь агульнай непавагаю да гістарычнай спадчыны дый нацыянальных сьвятыняў беларускай зямлі, беларускай нацыі, уласнага шматпакутнага беларускага народу.

    Да лета яшчэ ёсьць час! Ёсьць яшчэ магчымасьць уладам хоць неяк яшчэ рэабілітавацца.

    Спраўды, параіў бы хутчэй адпускаць палітвязьняў на волю й спыняць ганебныя антыканстытуцыйныя дыскрымінацыйныя дзеяньні супраць іншадумцаў, спыняць палітычна матываваны перасьлед і рэпрэсіі.

    Прыйшоў час таксама вярнуць Беларускім грамадзянам элемэнтарнае й неадемнае для любога дэмакратычнага грамадзтва – ВЫБАРЫ! Народ не такі дурны, каб ня бачыць, што адбываецца ў краіне, каб яго ўвесь час падманвалі й прыніжалі, абіралі за яго ў службовых кабінэтах, каб яму ўвесь час малявалі “прыгожыя лічбы” дый тупа выдавалі цалкам прагназаваныя “ашаламляльна-праўдзівыя вынікі”…

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>